Украіна альбо Зяленскі?

Пытанне стаіць рубам. Быць альбо не быць Украіне. Я пэўны час вагаўся: ці трэба ставіць так пытанне? Ці трэба ўвогуле ўставяць свае пяць капеек у палітычныя справы нашых суседзяў? Але пасля першага тура ўкраінскіх выбараў, калі ўбачыў, што Украіна пачынае ісці беларускім шляхам, вырашыў – трэба. Гэта мой погляд збоку. Хачу, каб чытач уключыў нармальную логіку. Пачаў разважаць.

Украіна альбо Зяленскі?

фота радыё "Свабода"

Памятаеце, 1994 год, калі галоўным заклікам нашых выбараў быў “абы не Кебіч”? Абралі. Радасці не было канца. На адной з вуліц Віцебска ажно тры дні “замачивали” гэтую гістарычную падзею. Выставілі сталы на вуліцу. Пілі і закусвалі. Спявалі савецкія песні і зноў пілі. Што мы пра яго ведалі? Амаль нічога. Затое новы твар у палітыцы. Наш. Ад сахі. Зараз можна ўпэўнена сказаць: “за что боролись, на то и напоролись».

Нешта падобнае адбываецца ва Украіне. З адным істотным адрозненнем: у нас над галавой было мірнае неба і час праводзіць эксперымент: ці магчыма двойчы ўвайсці ў адну і тую ж раку (чытай у Савецкі Саюз). Пасля 25 год такіх беспаспяховых спробаў становіцца зразумелым: немагчыма. Сёння ў каго не спытаеш, чуеш у адказ: “Я за яго не галасаваў”. Тады хто зрабіў нам такую ласку?

Ва Украіне гэтага часу няма. Там ідзе сапраўдная вайна. Кожны дзень у франтавой паласе гінуць украінцы. За пяць год 13 тысяч лепшых сыноў і дачок Украіны ўжо паклалі.

Памятаеце, у 2014 годзе Україна не была падрыхтавана да такіх падзей. Новы кіраўнік прыйшоў на ўкраінскае папялішча. Дзеячага войска няма, нацыянальная службы бяспекі няма, здрада на разных паверхах улады. Сёння ўкраінскае войска ёсць, нацыянальная служба бяспекі створана, здраднікі адхілены ад уладных пасад.

У пэўнай частцы ўкраінскага грамадства склалася ўражанне, што і вайны ўжо няма. Перамога заваявана. З нацыянальнай бяспекай дзяржавы ўсё “тип-топ». З’явілася спакуса прад’явіць поўны рахунак чалавеку, які ў 2014 годзе не спужаўся ўзяць усю адказнасць за краіну на сябе.

Чаму шмат карупцыі, чаму няма незалежных судоў, чаму, чаму…? Такіх “чаму” шмат. Безумоўна, гэтыя праблемы ёсць і іх трэба было вырашаць. Але паўтаруся, ва Украіне ідзе вайна. Падчас вайны галоўным прыярытэтам з’яўляецца захаванне дзяржавы. На мой погляд, гэтая задача за апошнія 5 год выканана. Таму развагі некаторых украінскіх палітыкаў і палітолагаў аб правальнай пяцігодцы несур’ёзныя. Не ім падводзіць гэтыя вынікі (“лицом к лицу лица не увидать»). Толькі будучыя пакаленні ўкраінцаў смогуць даць аб’ектыўную адзнаку зробленаму.

Чалавек слабы. Ён хоча ўсё і адразу. Чакае простых адказаў на складаныя пытанні. З яго бальшавікі 100 год ляпілі “гомо советикус». І ён мяркуе, што за некалькі год зможа вярнуцца ў нармальны стан «гомо сапиенс». Такіх цудаў у рэальным жыцці не бывае.

У гэтай грамадскай атмасфэры з’яўляецца малады, прыгожы, крэатыўны чалавек. Чалавек з боку. Не без здольнасцей у сваёй прафесіі, але без палітычнага досведу. Ён як чараўнік абяцае вылячыць хворага. Праўда, не ведае як. Пра лекі нічога не кажа.

Затое гавораць сябры ягонага выбарчага штаба. Аляксандр Данілюк, які раней працаваў у камандзе Прэзідэнта Украіны, кажа: “перезапустить реформы». Ага! Значыць рэформы ўсе ж-такі былі. Проста іх рабілі не тыя людзі і не тое што трэба.

Калі я пачуў цікавае слова “перезапустить», у мяне адразу ўзніклі асацыяцыі з нашым 1994 годам. Памятаеце? Выступае ў прамым тэлеэфіры адзін кандыдат у Прэзідэнты і абяцае запусціць заводы. Аднак, не кажа як. Запусціў. Грукоча, што перасадзіць усіх карупцыянераў. Перасадзіў. Пакуль ад іх не чутна ніякіх скаргаў. Напэўна нядрэнна ўладкаваліся.
Далей Данілюк кажа пра сілавыя структуры і я хапаюся за галаву, “запустить их заново с новыми людьми». І каб нарэшце усё стала зразумела, удакладняе: «поэтому есть единственный подход, который нам придётся применять – это старый подход революции “до основанья, а затем…”. Знайшлі час! Ідзе вайна. Калі трэба ўсе сілы, усе рэсурсы, усю волю накіраваць у адну кропку: “всё для фронта, всё для победы!»
Я ведаю, што калі будзе Украіна, не прападзе і Зяленскі. Ён будзе ўздымаць настрой украінцам. У яго гэта добра атрымліваецца. А калі не, тады каму будзе патрэбны ягоны шоу-бізнес?

Кожны павінен займацца сваёй справай з улікам асабістых здольнасцей. Другі ж кандыдат не спрабуе смяшыць людзей!«Я вас умоляю» (адэскі выраз). Толькі не трэба прыводзіць у прыклад выдатных кіраўнікоў краін: актора Рональда Рэйгана і драматурга Вацлава Гавэла. Гэта не правіла, а выключэнне з правіл.

У трыццатыя гады дваццатага стагоддзя падчас сусветнай эканамічная дэпрэсіі амерыканцы шукалі разумнага чалавека. І знайшлі. У інвалідным вазку. Ні украінскае, ні наша грамадства пакуль не падрыхтавана абраць свайго Франкліна Дэлано Рузвельта. Што тычыцца Вацлава Гавэла, дык ён і сёння з’яўляецца маральным аўтарытэтам для чэхаў і славакаў.

Да магчымай гістарычнай памылкі Украіны засталася 13 дзён. Божа! Не пакінь яе!

Беларусь перадусім!

8 красавіка 2019 г.
Барыс Хамайда

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Госцем чарговага "Веснавога Спеўнага Сходу" у Віцебску быў Алег Хаменка(відэа)

" Жавароначкі, прыляціце, вясну красную прынясіце!....Уууууу!..."--гучна, каб было чуваць за мостам, як просіць кіраўнічка і настаўніца імправізаванага хору віцяблян Марыся Булатоўская, спявалі ўдзельнікі "Веснавога Спеўнага Сходу".
Последние новости>> Все статьи

“Зноў укрыжавалі Хрыста…” Актывісты Віцебшчыны пра зьнішчэньне крыжоў у Курапатах

На мінулым тыдні, 4 красавіка, улады зьнішчылі 70 крыжоў, што былі ўсталяваныя па пэрымэтры народнага мэмарыялу ў Курапатах. У грамадзтве гэта выклікала шок, неразуменьне і выбух абурэньня. Як расцэньваць дзеяньні ўладаў? Свае ацэнкі і меркаваньні сайту vitebskspring.org выказалі прадстаўнікі

Украіна альбо Зяленскі?

Пытанне стаіць рубам. Быць альбо не быць Украіне. Я пэўны час вагаўся: ці трэба ставіць так пытанне? Ці трэба ўвогуле ўставяць свае пяць капеек у палітычныя справы нашых суседзяў? Але пасля першага тура ўкраінскіх выбараў, калі ўбачыў, што Украіна пачынае ісці беларускім шляхам, вырашыў – трэба.

Еўразвяз выдаткаваў паўмільёна даляраў на дапамогу беларускім сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю (відэа)

На працягу трох год, з 2016 па 2018, Еўразвяз, у прыватнасці, Брытанская дабрачынная арганізацыя HealthProm, дапамагала ў распрацоўцы пілотнага праекта для абароны правоў дзяцей у Беларусі з цяжкімі формамі інваліднасці. На здзяйсненне гэтага праекта Еўразвяз выдаткаваў 447 578 еўра.