Еўразвяз выдаткаваў паўмільёна даляраў на дапамогу беларускім сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю (відэа)

На працягу трох год, з 2016 па 2018, Еўразвяз, у прыватнасці, Брытанская дабрачынная арганізацыя HealthProm, дапамагала ў распрацоўцы пілотнага праекта для абароны правоў дзяцей у Беларусі з цяжкімі формамі інваліднасці. На здзяйсненне гэтага праекта Еўразвяз выдаткаваў 447 578 еўра.

Еўразвяз выдаткаваў паўмільёна даляраў на дапамогу беларускім сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю (відэа)


Кіраваў праектам Павел Бурыкін,  лекар-педыятр. На той час ён працаваў у Беларускім дзіцячым хоспісе, што ў Бараўлянах. Адказнай арганізацыяй-выканаўцам праекта выступала Грамадская дабрачынная арганізацыя «Беларускі дзіцячы хоспіс».

Больш за 100 спецыялістаў сферы аховы здароўя, праваабаронцы, бацькі і грамадскія актывісты палепшылі свае навыкі па аказанні паліятыўнай дапамогі і абароне правоў дзяцей, удзельнічаючы ў навучальных праграмах праекта ў Беларусі і за яе межамі.


Асноўная задача праекта – распрацаваць простую мадэль, апрабаваць яе ў Беларусі і паглядзець, што можна зрабіць для таго, каб права дзіця на сацыяльную і прававую абарону, адукацыю ці іншую дапамогу было реалізавана.


«Мы распрацоўваем такую мадэль, пры якой любая іншая сям’я ці арганізацыя зможа скарыстацца, прапрацаваўшы пэўны алгарытм. І такім чынам сітуацыя можа змяніцца да лепшага ў краіне», падкрэсліў кіраўнік праекта.

Павел Бурыкін распавёў, што самае вялікае дасягненне – гэта дапамога не канкрэтнай сям'і, а распрацоўка алгарытма дапамогі многім семʼям.

Падчас працы праекта былі падрыхтаваны 8 сацыяльных работнікаў, але не ў звыклым сэнсе гэтага слова, гэта такія своеасаблівыя адвакаты сямʼі. Яны даведваліся, што канкрэтна трэба сямʼі, і стараліся ім дапамагчы, стваралі прэтэндэнты па ўсёй рэспубліцы.

«Напрыклад, у Бабруйску ў рамках нашага праекта арганізавана сацыяльнае таксі. Праект скончыўся, а таксі засталося працаваць. Магчыма, гледзячы на Бабруйск, людзі захочуць арганізаваць сацыяльнае таксі і ў іншых гарадах, таму што па законе яно павінна быць. Мы не патрабуем нічога звыш таго, што магчыма па заканадаўстве.
Гэты праект у сённяшніх умовах Беларусі без фінансавай дапамогі Еўразвяза не мог бы рэалізавацца»- перакананы Павел Бурыкін.

Упершыню ў Беларусі ў рамках праекта была створана юрыдычная служба, якая дапамагала сем’ям з дзецьмі, якія маюць цяжкія формы інваліднасці, абараняць свае інтарэсы.

Па заканадаўстве Беларусі такія сем’і маюць права на многія ільготы, але не могуць імі скарыстацца па розных прычынах, адна з якіх – не ведаюць, на што маюць права.

Напрыклад, юрыст дапамагаў сям’і дзіця-калясачніка вырашыць пытанне з усталяваннем пандуса да пад’езда, другая сям’я мела патрэбу ў дапамозе пры рашэнні спрэчных пытанняў з банкам, з судавыканаўцамі.

З адной такой сям’ёй, якая жыве ў Мінскім раёне, сустрэліся нашы карэспандэнты. Маці хворай дзяўчынкі распавяла аб сваім жыцці, штодзённых змаганнях, аб юрыдычнай дапамозе, якую ім аказалі супрацоўнікі хоспіса дзякуючы фінансавай падтрымцы Еўразвяза.


Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Госцем чарговага "Веснавога Спеўнага Сходу" у Віцебску быў Алег Хаменка(відэа)

" Жавароначкі, прыляціце, вясну красную прынясіце!....Уууууу!..."--гучна, каб было чуваць за мостам, як просіць кіраўнічка і настаўніца імправізаванага хору віцяблян Марыся Булатоўская, спявалі ўдзельнікі "Веснавога Спеўнага Сходу".
Последние новости>> Все статьи

“Зноў укрыжавалі Хрыста…” Актывісты Віцебшчыны пра зьнішчэньне крыжоў у Курапатах

На мінулым тыдні, 4 красавіка, улады зьнішчылі 70 крыжоў, што былі ўсталяваныя па пэрымэтры народнага мэмарыялу ў Курапатах. У грамадзтве гэта выклікала шок, неразуменьне і выбух абурэньня. Як расцэньваць дзеяньні ўладаў? Свае ацэнкі і меркаваньні сайту vitebskspring.org выказалі прадстаўнікі

Украіна альбо Зяленскі?

Пытанне стаіць рубам. Быць альбо не быць Украіне. Я пэўны час вагаўся: ці трэба ставіць так пытанне? Ці трэба ўвогуле ўставяць свае пяць капеек у палітычныя справы нашых суседзяў? Але пасля першага тура ўкраінскіх выбараў, калі ўбачыў, што Украіна пачынае ісці беларускім шляхам, вырашыў – трэба.

Еўразвяз выдаткаваў паўмільёна даляраў на дапамогу беларускім сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю (відэа)

На працягу трох год, з 2016 па 2018, Еўразвяз, у прыватнасці, Брытанская дабрачынная арганізацыя HealthProm, дапамагала ў распрацоўцы пілотнага праекта для абароны правоў дзяцей у Беларусі з цяжкімі формамі інваліднасці. На здзяйсненне гэтага праекта Еўразвяз выдаткаваў 447 578 еўра.