Сябры ініцыятывы "Хайсы" для моладзі правялі экскурсію ў лесе, на месцы растрэлаў грамадзян Беларусі сталіністамі

7 красавіка сябры ініцыятывы "Хайсы", у якую уваходзяць і сябры БХД, на чале з кіраўніком ініцыятывы Янам Дзяржаўцавым, правялі ў лесе пад Хайсамі, на месцах пахаванняў тысяч нявінна забітых там грамадзян Беларусі сталінскімі апрычнікамі, адмысловую экскурсію для моладзі з Мінска. З болем у вачах слухалі госці трагічны аповед пра тое, як і з чаго з'явіўся ў гэтым лесе народны мемарыял, наведалі і ўсклалі кветкі на магілах тых, чыі імёны былі выкрыты па знойдзеных тут рэчах, дакументах, сведчаннях.

Сябры ініцыятывы "Хайсы" для моладзі правялі экскурсію ў лесе,  на месцы растрэлаў грамадзян Беларусі  сталіністамі


На пляцоўцы трох крыжоў запалілі знічкі, памаліліся за нявінна забітых. Тут распавяла спадарыня Алена пра сваіх родных -- сям'ю Вяржбіцкіх, забітых у гэтым лесе 01.12.1937 года, пра хлусню афіцыйных службаў, якія даслалі па запыце даведку, нібыта яны памерлі ад хваробы ў 1943-м годзе. А ўжо другая даведка часоў незалежнасці, з КДБ, засведчыла, што сям'я Вяржбіцкіх была расстраляна пад Віцебскам менавіта 01.12.1937 года. Моладзь была ўзрушана праўдай пра падзеі тых дзікунскіх часоў. І зразумелі, чаму Хайсы -- гэта Віцебскія Курапаты.

Сябры ініцыятывы "Хайсы" для моладзі правялі экскурсію ў лесе,  на месцы растрэлаў грамадзян Беларусі  сталіністамі


Сябры ініцыятывы "Хайсы" для моладзі правялі экскурсію ў лесе,  на месцы растрэлаў грамадзян Беларусі  сталіністамі


У гэтым змрочным шэрым лесе жыццё толькі-толькі прачынаецца: птушкі заклапочаны пошукамі пары і віццём гнёздаў, дзе-нідзе раскрываюць свае сінія вочкі падснежнікі, маладзенькія ялінкі становяцца ў гарэзлівыя карагоды. І гэты лес паступова адкрывае нам свае страшныя тайны.

Сябры ініцыятывы "Хайсы" для моладзі правялі экскурсію ў лесе,  на месцы растрэлаў грамадзян Беларусі  сталіністамі


Сябры ініцыятывы "Хайсы" рыхтуюць фотавыставу са сведчаннямі жудасных знаходак і гістрыю нараджэння праўды пра злачынствы акупантаў з усходу. Адкрыццё выставы плануецца праз месяц, калі будзе сабрана дастаткова сродкаў на яе афармленне.

Сябры ініцыятывы "Хайсы" для моладзі правялі экскурсію ў лесе,  на месцы растрэлаў грамадзян Беларусі  сталіністамі

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Госцем чарговага "Веснавога Спеўнага Сходу" у Віцебску быў Алег Хаменка(відэа)

" Жавароначкі, прыляціце, вясну красную прынясіце!....Уууууу!..."--гучна, каб было чуваць за мостам, як просіць кіраўнічка і настаўніца імправізаванага хору віцяблян Марыся Булатоўская, спявалі ўдзельнікі "Веснавога Спеўнага Сходу".
Последние новости>> Все статьи

“Зноў укрыжавалі Хрыста…” Актывісты Віцебшчыны пра зьнішчэньне крыжоў у Курапатах

На мінулым тыдні, 4 красавіка, улады зьнішчылі 70 крыжоў, што былі ўсталяваныя па пэрымэтры народнага мэмарыялу ў Курапатах. У грамадзтве гэта выклікала шок, неразуменьне і выбух абурэньня. Як расцэньваць дзеяньні ўладаў? Свае ацэнкі і меркаваньні сайту vitebskspring.org выказалі прадстаўнікі

Украіна альбо Зяленскі?

Пытанне стаіць рубам. Быць альбо не быць Украіне. Я пэўны час вагаўся: ці трэба ставіць так пытанне? Ці трэба ўвогуле ўставяць свае пяць капеек у палітычныя справы нашых суседзяў? Але пасля першага тура ўкраінскіх выбараў, калі ўбачыў, што Украіна пачынае ісці беларускім шляхам, вырашыў – трэба.

Еўразвяз выдаткаваў паўмільёна даляраў на дапамогу беларускім сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю (відэа)

На працягу трох год, з 2016 па 2018, Еўразвяз, у прыватнасці, Брытанская дабрачынная арганізацыя HealthProm, дапамагала ў распрацоўцы пілотнага праекта для абароны правоў дзяцей у Беларусі з цяжкімі формамі інваліднасці. На здзяйсненне гэтага праекта Еўразвяз выдаткаваў 447 578 еўра.