Знесеныя 70 крыжоў. Затрыманыя Севярынец, Урбановіч, Дашкевіч. СТРЫМ

Ва ўрочышчы Курапаты знесеныя 70 крыжоў, якія летась былі ўсталяваныя прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці. Пад’езды да Курапатаў заблакаваныя працаўнікамі ДАІ. Акрамя таго, мемарыял ачапілі АМАПаўцы і не прапускаюць людзей, перадае карэспандэнт belsat.eu з месца падзеяў. Паводле апошніх звестак, затрыманыя прынамсі пяць асобаў: сустаршыня БХД Павел Севярынец, палітык і грамадскі актывіст Зміцер Дашкевіч, лідар «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч, актывісты Філіп Шароў і Ніна Багінская. Праз некаторы час Ніну Багінскую вызвалілі.

Знесеныя 70 крыжоў. Затрыманыя Севярынец, Урбановіч, Дашкевіч. СТРЫМ



За некалькі хвілінаў да затрымання сітуацыю ў Курапатах belsat.eu пракаментаваў Павел Севярынец:

«Крыжы вывозілі адразу ж экскаватарам. Прычым павалілі ўсе крыжы ўздоўж Заслаўскай шашы. Задзейнічана шмат агрэгатаў, пагрузчыкі, трактары, амкадоры», – распавёў палітык.

Пасля таго, як Павал Севярынец прыехаў у Курапаты, асобы ў цывільным перашкаджалі яму весці стрым у сацсетках. Пазней палітыка затрымалі АМАПаўцы.

Карэспандэнт «Белсату» паведамляе, што побач з Курапатамі ўсё болей супрацоўнікаў ДАІ і міліцыянтаў. Таксама вельмі шмат супрацоўнікаў у цывільным.

Знесеныя 70 крыжоў. Затрыманыя Севярынец, Урбановіч, Дашкевіч. СТРЫМ


Да ўрочышча пад’язджае ўсё болей будаўнічай тэхнікі. Драўляныя крыжы, якія стаялі паабапал дарогі, вырвалі ўсе ў тым ліку і тыя, што каля Экспабелу. Агулам знішчана каля 70 крыжоў. Уся тэрыторыя мемарыялу абцягнутая будаўнічай стужкай.

Здымачную групу ОНТ дапусцілі на месца будоўлі.

«Гэта глабальнае злачынства. Як лёгка чыноўнікі ўзялі і выканалі загад самага галоўнага злачынцы, гэта так званы прэзідэнт Лукашэнка. Ён сказаў, што яму гэтыя крыжы не падабаюцца і іх знеслі. Ніякага грамадскага абмеркавання не было», – лічыць актывістка Ганна Шапуцька.

Тэхніка пасля знішчэння і вывазу крыжоў, з’ехала з мемарыялу. Але нягледзячы на гэта, у Курапатах засталіся міліцыянты і ціхары ў цывільным.
Актывісты ў сваю чаргу адзначаюць, што акрамя ўсяго іншага ўлады нанеслі істотны матэрыяльны ўрон. Крыжы, якія зруйнавалі, каштуюць каля 5,5 тысячаў долараў. А гэта тыя грошы, якія людзі збіралі з пенсіяў, стыпендыяў і заробкаў і ахвяравалі для Курапатаў. У такіх варунках актывісты,у прыватнасці Ганна Шапуцька, кажуць што будуць намагацца спагнаць грошы. Бо па-сутнасці, гэта крадзёж.

«Пры камуністах узрывалі цэрквы. Пры Лукашэнку – валяць крыжы ў Курапатах. Злодзеі ёсць злодзеямі ва ўсе часы», – пракаментавала падзеі ў Курапатах Наста Дашкевіч.

Па стане на 12.00 супрацоўнікамі МУС затрыманыя: Павал Севярынец Дзяніс Урбановіч Зьміцер Дашкевіч Піліп Шаўроў Ніна Багінская Валер Рабцаў, паведамляе тэлеграм-канал Абаронцаў Курапатаў.

Напярэдадні ўлады распачалі ставіць плот вакол Курапатаў. Цягам 2 красавіка, размецілі і пазначалі перыметр мемарыялу для ўсталявання плоту з дапамогай калоў з аранжавай фарбы. Газавікі таксама пазначылі месца праходжання газапроваду, каб пры ўсталяванні плоту не пашкодзіць яго.

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Госцем чарговага "Веснавога Спеўнага Сходу" у Віцебску быў Алег Хаменка(відэа)

" Жавароначкі, прыляціце, вясну красную прынясіце!....Уууууу!..."--гучна, каб было чуваць за мостам, як просіць кіраўнічка і настаўніца імправізаванага хору віцяблян Марыся Булатоўская, спявалі ўдзельнікі "Веснавога Спеўнага Сходу".
Последние новости>> Все статьи

“Зноў укрыжавалі Хрыста…” Актывісты Віцебшчыны пра зьнішчэньне крыжоў у Курапатах

На мінулым тыдні, 4 красавіка, улады зьнішчылі 70 крыжоў, што былі ўсталяваныя па пэрымэтры народнага мэмарыялу ў Курапатах. У грамадзтве гэта выклікала шок, неразуменьне і выбух абурэньня. Як расцэньваць дзеяньні ўладаў? Свае ацэнкі і меркаваньні сайту vitebskspring.org выказалі прадстаўнікі

Украіна альбо Зяленскі?

Пытанне стаіць рубам. Быць альбо не быць Украіне. Я пэўны час вагаўся: ці трэба ставіць так пытанне? Ці трэба ўвогуле ўставяць свае пяць капеек у палітычныя справы нашых суседзяў? Але пасля першага тура ўкраінскіх выбараў, калі ўбачыў, што Украіна пачынае ісці беларускім шляхам, вырашыў – трэба.

Еўразвяз выдаткаваў паўмільёна даляраў на дапамогу беларускім сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю (відэа)

На працягу трох год, з 2016 па 2018, Еўразвяз, у прыватнасці, Брытанская дабрачынная арганізацыя HealthProm, дапамагала ў распрацоўцы пілотнага праекта для абароны правоў дзяцей у Беларусі з цяжкімі формамі інваліднасці. На здзяйсненне гэтага праекта Еўразвяз выдаткаваў 447 578 еўра.