Госцем чарговага "Веснавога Спеўнага Сходу" у Віцебску быў Алег Хаменка(відэа)

" Жавароначкі, прыляціце, вясну красную прынясіце!....Уууууу!..."--гучна, каб было чуваць за мостам, як просіць кіраўнічка і настаўніца імправізаванага хору віцяблян Марыся Булатоўская, спявалі ўдзельнікі "Веснавога Спеўнага Сходу".

Госцем чарговага "Веснавога Спеўнага Сходу"  у Віцебску  быў Алег Хаменка(відэа)



Чарговы, штомесяцовы, ён адбыўся 30 сакавіка ў фае тэатра "Лялька". Ладна, гучна, упэўнена гучалі фальклёрныя спевы, звіваўся па залі карагод. А пасля выступіў чароўны госць, як тое заўсёды бывае на "Сходзе". Гэтым разам у госці да віцяблян завітаў кіраўнік знакамітага гурта "Палац" Алег Хаменка. Музыка, аўтар, выканаўца, ён лёгка вёў рэй, спяваў, "заводзіў" слухачоў так, што цяжка было ўседзець на месцы.

Госцем чарговага "Веснавога Спеўнага Сходу"  у Віцебску  быў Алег Хаменка(відэа)


Віцябляне кожны раз з нецярпеннем чакаюць паседжання "Спеўнага Сходу". Гэта сапраўднае крананне глыбінь беларускага аўтэнтычнага мастацтва, знаёмства з роднай культурай, якая абуджае любоў да роднай зямлі.

Госцем чарговага "Веснавога Спеўнага Сходу"  у Віцебску  быў Алег Хаменка(відэа)


Госцем чарговага "Веснавога Спеўнага Сходу"  у Віцебску  быў Алег Хаменка(відэа)


Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Госцем чарговага "Веснавога Спеўнага Сходу" у Віцебску быў Алег Хаменка(відэа)

" Жавароначкі, прыляціце, вясну красную прынясіце!....Уууууу!..."--гучна, каб было чуваць за мостам, як просіць кіраўнічка і настаўніца імправізаванага хору віцяблян Марыся Булатоўская, спявалі ўдзельнікі "Веснавога Спеўнага Сходу".
Последние новости>> Все статьи

“Зноў укрыжавалі Хрыста…” Актывісты Віцебшчыны пра зьнішчэньне крыжоў у Курапатах

На мінулым тыдні, 4 красавіка, улады зьнішчылі 70 крыжоў, што былі ўсталяваныя па пэрымэтры народнага мэмарыялу ў Курапатах. У грамадзтве гэта выклікала шок, неразуменьне і выбух абурэньня. Як расцэньваць дзеяньні ўладаў? Свае ацэнкі і меркаваньні сайту vitebskspring.org выказалі прадстаўнікі

Украіна альбо Зяленскі?

Пытанне стаіць рубам. Быць альбо не быць Украіне. Я пэўны час вагаўся: ці трэба ставіць так пытанне? Ці трэба ўвогуле ўставяць свае пяць капеек у палітычныя справы нашых суседзяў? Але пасля першага тура ўкраінскіх выбараў, калі ўбачыў, што Украіна пачынае ісці беларускім шляхам, вырашыў – трэба.

Еўразвяз выдаткаваў паўмільёна даляраў на дапамогу беларускім сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю (відэа)

На працягу трох год, з 2016 па 2018, Еўразвяз, у прыватнасці, Брытанская дабрачынная арганізацыя HealthProm, дапамагала ў распрацоўцы пілотнага праекта для абароны правоў дзяцей у Беларусі з цяжкімі формамі інваліднасці. На здзяйсненне гэтага праекта Еўразвяз выдаткаваў 447 578 еўра.