Дзень Волі ў Віцебску адзначылі ўскладаньнем кветак. Без затрыманьняў

Віцебскія актывісты і прадстаўнікі дэмакратычных партый традыцыйна адзначылі Дзень Волі ўскладаньнем кветак да помнікаў князю Альгерду і Караткевічу. Кветкі ляглі таксама да памятнай дошкі Васілю Быкава на будынку мастацкай школы №1 і да мэмарыялу, усталяванаму каля Усьпенскага сабору на месцы пахаваньня нявінна забітых грамадзянаў.

Дзень Волі ў Віцебску адзначылі ўскладаньнем кветак. Без затрыманьняў


Да помніку князю Альгерду 24 сакавіка прыйшлі больш за 20 віцяблянаў з кветкамі і нацыянальнымі сьцягамі.

Дзень Волі ў Віцебску адзначылі ўскладаньнем кветак. Без затрыманьняў


“Зьбіраемся каля помніку Альгерду з адной простай прычыны. Бо ў Віцебску няма месца ў цэнтры гораду, дзе б было дазволена праводзіць масавыя мерапрыемствы. Наша даражэнькая ўлада адсылае любых нязгодных на ўскрайкі гораду. Таму вось такі крыху бледны і куртаты фармат. Але як ёсьць. Віншуйма адзін аднаго зь вялікай датай і ўскладайма кветкі”, – заклікаў кіраўнік абласной арганізацыі партыі БНФ Канстанцін Смолікаў.

Дзень Волі ў Віцебску адзначылі ўскладаньнем кветак. Без затрыманьняў


Ён таксама выказаў надзею, што ў будучым у віцяблянаў “атрымаецца зладзіць больш урачыстае сьвята – з канцэртамі, фудкортамі, выступамі вядомых асобаў”.

Ад помніку Альгерду актывісты накіраваліся да магілы ля сьцяны Усьпенскага сабору, дзе ў 2005 годзе былі перапахаваныя чалавечыя парэшткі, знойдзеныя падчас земляных працаў на аднаўленьні сабору.

Дзень Волі ў Віцебску адзначылі ўскладаньнем кветак. Без затрыманьняў


Заснавальнік грамадзянскай ініцыятывы “Хайсы” Ян Дзяржаўцаў, спасылаючыся на віцебскага гісторыка Ігара Цішкіна, адзначыў у сваёй прамове, што людзі, чые парэшткі перапахаваныя на гэтым месцы, былі ахвярамі сталінскага тэрору. Памяць нявінна забітых ушанавалі хвілінай маўчаньня.

Дзень Волі ў Віцебску адзначылі ўскладаньнем кветак. Без затрыманьняў


Бел-чырвона-белыя ружы ляглі і да мэмарыяльнай дошкі Васілю Быкава.

Дзень Волі ў Віцебску адзначылі ўскладаньнем кветак. Без затрыманьняў



“Калі б Быкаў жыў у той час, ён быў бы сярод айцоў-заснавальнікаў БНР”, – выказаў здагадку Кастусь Смолікаў.

Удзельнікі ўшанаваньня ўсклалі таксама кветкі да помніку Ўладзімеру Караткевічу ў Віцебску. З прамовамі выступілі актывістка БХД Тацяна Севярынец, старшыня Віцебскага аддзяленьня Руху “За Свабоду” Хрыстафор Жаляпаў, старшыня гарадзкой арганізацыі АГП Ірына Яскевіч ды іншыя.

Дзень Волі ў Віцебску адзначылі ўскладаньнем кветак. Без затрыманьняў


Дзень Волі ў Віцебску адзначылі ўскладаньнем кветак. Без затрыманьняў



Усё, што адбывалася падчас ускладаньня кветак, фіксавалі на фота- і відэакамэры супрацоўнікі міліцыі ў цывільным адзеньні. Затрыманьняў у гэты вечар не было.

Дзень Волі ў Віцебску адзначылі ўскладаньнем кветак. Без затрыманьняў



Сьвяткаваньне БНР-101 у Віцебску працягнулася ў арт-пабе “Торвальд”, дзе 24 сакавіка выступіў вядомы беларускі сьпявак Зьміцер Вайцюшкевіч.

Дзень Волі ў Віцебску адзначылі ўскладаньнем кветак. Без затрыманьняў


Зьміцер Міраш, фота аўтара
vitebskspring.org

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Госцем чарговага "Веснавога Спеўнага Сходу" у Віцебску быў Алег Хаменка(відэа)

" Жавароначкі, прыляціце, вясну красную прынясіце!....Уууууу!..."--гучна, каб было чуваць за мостам, як просіць кіраўнічка і настаўніца імправізаванага хору віцяблян Марыся Булатоўская, спявалі ўдзельнікі "Веснавога Спеўнага Сходу".
Последние новости>> Все статьи

“Зноў укрыжавалі Хрыста…” Актывісты Віцебшчыны пра зьнішчэньне крыжоў у Курапатах

На мінулым тыдні, 4 красавіка, улады зьнішчылі 70 крыжоў, што былі ўсталяваныя па пэрымэтры народнага мэмарыялу ў Курапатах. У грамадзтве гэта выклікала шок, неразуменьне і выбух абурэньня. Як расцэньваць дзеяньні ўладаў? Свае ацэнкі і меркаваньні сайту vitebskspring.org выказалі прадстаўнікі

Украіна альбо Зяленскі?

Пытанне стаіць рубам. Быць альбо не быць Украіне. Я пэўны час вагаўся: ці трэба ставіць так пытанне? Ці трэба ўвогуле ўставяць свае пяць капеек у палітычныя справы нашых суседзяў? Але пасля першага тура ўкраінскіх выбараў, калі ўбачыў, што Украіна пачынае ісці беларускім шляхам, вырашыў – трэба.

Еўразвяз выдаткаваў паўмільёна даляраў на дапамогу беларускім сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю (відэа)

На працягу трох год, з 2016 па 2018, Еўразвяз, у прыватнасці, Брытанская дабрачынная арганізацыя HealthProm, дапамагала ў распрацоўцы пілотнага праекта для абароны правоў дзяцей у Беларусі з цяжкімі формамі інваліднасці. На здзяйсненне гэтага праекта Еўразвяз выдаткаваў 447 578 еўра.