Замалёўкі з натуры. Малая “шышка” і іншыя

Стаю ля “сіняга дома”. Распаўсюджваю беларускамоўную прэсу.

Замалёўкі з натуры. Малая “шышка” і іншыя

Фота радыё Свабода

Падыходзіць добра апрануты мужык. Аглядае асартымент. На твары з’яўляецца пэўная грымаса. Быццам бы вялікі цвік праглынуў.
- А по-русски что-нибудь почитать есть?
- У мяне беларускі куток. Рускамоўных выданняў у дзяржаўным шапіку - хоць заваліся. Так што дэфіцыту няма, – паказваю рукой да бліжэйшага шапіка. Адказ не падабаецца, і ён адразу пачынае напіраць.
- А кто разрешил тут стоять?
- А я ні ў кога дазволу не пытаюся.
- Значит, сейчас уберут.
- Добра, буду чакаць.
Ён сыходзіць, а ў мяне з’яўляецца крамольная думка: “Зараз будзе тэлефанаваць ў ментоўку”. Прагрэс дасягнуў небывалых вышыняў, амаль у кожнага мабільны тэлефон. Ня трэба бегаць і шукаць тэлефонную будку. Ды з мелачоўкай напруга. У кожнай краме касіры вымольваюць.
Праз некалькі хвілінак вярнуўся, нешта мне буркнуў (але я не разабраў) і пайшоў ад мяне прэч.

Ага! Мабыць паўнамоцтваў не хапіла. Па знешняму выгляду вялікі “бугор”, а па сутнасці малая “шышка” на роўным месцы. У гэты дзень за мной ніхто не прыехаў.

Беларусь перадусім!

Сацыялагічнае апытанне

Некалькі дзён таму выносіў смецце з кватэры. Ля сметніка заўважыў мужчыну. На знешні выгляд гадоў 50. На добра зашмальцаванай кашулі боўтаўся гальштук, далёка не першай якасці. Мужчына корпаўся ў кантэйнеры без пальчатак.
Каб адцягнуць яго ўвагу ад гэтага бруду спрабую з ім размаўляць.
- Чулі, што хутка будуць прызначаць чарговую ўладу? Асабіста вы – за каго?
- Адназначна, за “бацьку”.
- Чаму?
- Мне никто не мешает зарабатывать на хлеб. При советах за бродяжничество давали срок. А сейчас благодать.
- А ў мяне склалася ўражанне, што вы не задаволены сваім жыццём.
- Да вы што! Сколько людей ищут себя всю жизнь и не находят. А я себя нашёл.
- А падатковай інспекцыі не баіцеся? Яны з вялікім ліхтаром шукаюць “дармаедаў”.
- А что с меня взять? Они что – будут контейнер конфисковывать? – смяецца.
Так! Вельмі цяжка будзе жыць тым людзям, каму пачуццё асабістай годнасці не дазваляе корпацца ў сметніку.

Беларусь перадусім!

Тэст на палітычную трываласць

Нарэшце вясна! Выплывае сонейка з-за даху будынка насупраць. Настрой добры. Жаданне жыць.

Раскладваю часопісы “ARhxE” на століку ля “сіняга дома”. Падскоквае мужык, алкагольна заклапочаны. Смуродны пах чутны за кіламетр.
- Слушай, дед! Со вчерашнего «трубы горят». Дай 20 копеек. Не хватает.
- Ты за каго галасаваў ў 1994 годзе?
- Ну конечно, за “бацьку”
- Вось і няхай ён цябе грошы дае.

Беларусь перадусім!

Барыс Хамайда

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Перадсвяточная гісторыя са шчаслівым фіналам

У гішпанскай правінцыі Кордаба ў мінулы чацвер пажарнікі выратавалі з закінутай свідравіны глыбінёй 15 метраў залацістага рэтрывера па мянушцы Лагун, паведамляе lavanguardia.
Последние новости>> Все статьи

Замалёўкі з натуры. Малая “шышка” і іншыя

Стаю ля “сіняга дома”. Распаўсюджваю беларускамоўную прэсу. Фота радыё Свабода

У Віцебску адкрылі паліклініку, за якую змагаліся сябры БХД (фота)

Нарэшце здарылася: у Віцебску адкрылі шматпакутную паліклініку на Поўдні-7А. Зразумела. пад фанфары, зразумела. у прысутнасці ўсіх высокіх і ніжэйшых чыноўнікаў вобласці і горада і не толькі ад медыцыны.

Перадсвяточная гісторыя са шчаслівым фіналам

У гішпанскай правінцыі Кордаба ў мінулы чацвер пажарнікі выратавалі з закінутай свідравіны глыбінёй 15 метраў залацістага рэтрывера па мянушцы Лагун, паведамляе lavanguardia.