У Віцебску адкрылі паліклініку, за якую змагаліся сябры БХД (фота)

Нарэшце здарылася: у Віцебску адкрылі шматпакутную паліклініку на Поўдні-7А. Зразумела. пад фанфары, зразумела. у прысутнасці ўсіх высокіх і ніжэйшых чыноўнікаў вобласці і горада і не толькі ад медыцыны.

У Віцебску адкрылі паліклініку, за якую змагаліся сябры БХД (фота)

Тут былі і губернатар вобласці сп. Шарснёў, і мэр горада сп. Мікалайкін, які ўрачыста пераразаў чырвоную ленту, і галоўны доктар вобласці сп. Дзеркач. і нават цэлы прэм'ер-міністр сп. Сяргей Румас, які , аказваецца, у бытнасць сваю дырэктарам банка выдзеліў для завяршэння будаўніцтва, а яно доўжылася амаль 10 гадоў,, вялікі крэдыт. Нас, актывістаў ініцыятывы"За якасную медыцыну для ўсіх", сябраў аргкамітэта БХД, хто у 2014-м годзе разгледзеў за высокім будаўнічым плотам сумуючыя без працы краны, сваі, шыльду з даўно пратэрмінаванымі датамі заканчэння будоўлі гэтай паліклінікі, узяўся за калектыўны зварот ва ўсе інстанцыі, хадзіў па кабінетах, літаральна "браў за горла" адказных асоб у розных стадыях выканання рашэння пасля зваротаў6 паліклініку дабудаваць - ніхто не запрасіў. Мы і не прэтэндавалі. Галоўнае, яшчэ раз даказалі і сабе, і тым, хто не верыў, хто ўспрымаў нашыя паходы як аферу, што ўсё ў нашых руках.

Адкрыццё было напярэдадні любімага савецкага свята, 7-га сакавіка, але дзверы для пацыентаў паліклініка адкрыла толькі 11-га. Зразумела, мы наведалі гэтую цуда-паліклініку.

Людзей вельмі шмат, у рэгістратуры, а іх тут і тэрапеўтычная. і стаматалагічная, і дзіцячая, і жаночая - чэргі. Некалькі жвавых жанчынак у белых халатах перасоўваюцца скрозь натоўп і рэгулююць рух, бо ў паліклініцы аж тры корпуса, ёсць і басейн, і вадалячэбніцы і ўсё, што захочаш. Не ўсё яшчэ працуе. Яшчэ не ўсё падключана і абарудавана, але гэта праблемы часовыя, як сведчаць дактары Пакуль усё чысценька, пахне будматэр'яламі, ліфты скрыпяць ад напругі, развозячы па паверхах людзей і абсталяванне.

Ну што, жыццё ідзе далей. А ў нас назапашана немала "медыцынскіх" пытанняў да доктара Дзеркача (начальнік абласнога ўпраўлення аховы здароўя), якія мы яму зададзім 19.03. Віцебску - якасную медыцыну!

Таццяна Севярынец

Добавить комментарий!

Погода в Витебске

Курсы валют

Мы в социальных сетях

Радости жизни>> Все статьи

Перадсвяточная гісторыя са шчаслівым фіналам

У гішпанскай правінцыі Кордаба ў мінулы чацвер пажарнікі выратавалі з закінутай свідравіны глыбінёй 15 метраў залацістага рэтрывера па мянушцы Лагун, паведамляе lavanguardia.
Последние новости>> Все статьи

Замалёўкі з натуры. Малая “шышка” і іншыя

Стаю ля “сіняга дома”. Распаўсюджваю беларускамоўную прэсу. Фота радыё Свабода