Перадсвяточная гісторыя са шчаслівым фіналам

У гішпанскай правінцыі Кордаба ў мінулы чацвер пажарнікі выратавалі з закінутай свідравіны глыбінёй 15 метраў залацістага рэтрывера па мянушцы Лагун, паведамляе lavanguardia.

Перадсвяточная гісторыя са шчаслівым фіналам

Сабака знік 7 студзеня, калі ён гуляў у наваколлі і потым не вярнуўся дадому. Дакладна невядома, ці адразу ён зваліўся ў гэтую свідравіну, ці блукаў нейкі час і апынуўся там праз некалькі дзён. Таксама невядома, як змог ён застацца жывым цягам двух месяцаў без ежы і пітва. Бо без ежы гэта магчыма, але без вады (дно свідравіны ў чацвер было практычна сухім)?

Гаспадыня шукала яго ўвесь гэты час - змесцавала яго фота ў сацсетках, да таго ж сабака быў чыпаваны. Але выратавала яго шчаслівая выпадковасць. Нейкі чалавек пачуў брэх, што даносіўся з хмызняку з-пад зямлі, патэлефанаваў у грамадзянскую гвардыю, якая, у сваю чаргу выклікала пажарнікаў з належным абсталяваннем.

За гэты час сабака страціў амаль палову сваёй вагі – пятнаццаць з былых трыццаці. І цяпер вяртаць гэтую вагу трэба вельмі паступова і вельмі асцярожна. Але ўсё роўна – гэта гісторыя са шчаслівым фіналам.

Перадсвяточная гісторыя са шчаслівым фіналам

Фота: lavanguardia

Добавить комментарий!

Погода в Витебске

Курсы валют

Мы в социальных сетях

Радости жизни>> Все статьи

Перадсвяточная гісторыя са шчаслівым фіналам

У гішпанскай правінцыі Кордаба ў мінулы чацвер пажарнікі выратавалі з закінутай свідравіны глыбінёй 15 метраў залацістага рэтрывера па мянушцы Лагун, паведамляе lavanguardia.
Последние новости>> Все статьи

Замалёўкі з натуры. Малая “шышка” і іншыя

Стаю ля “сіняга дома”. Распаўсюджваю беларускамоўную прэсу. Фота радыё Свабода

У Віцебску адкрылі паліклініку, за якую змагаліся сябры БХД (фота)

Нарэшце здарылася: у Віцебску адкрылі шматпакутную паліклініку на Поўдні-7А. Зразумела. пад фанфары, зразумела. у прысутнасці ўсіх высокіх і ніжэйшых чыноўнікаў вобласці і горада і не толькі ад медыцыны.