Фестывалем інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” адзначылі Сусветны дзень пісьменніка ў Полацку

Сусветны дзень пісьменніка, 3 сакавіка, у Полацку святкавалі ў кавярні “Раздол” з ранку да вечара. Разам тут сабраліся пісьменнікі, паэты, выдаўцы, музыкі і прыхільнікі іх творчасці. Тут праходзіў Другі Беларускі вестываль інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”, а таксама кніжны кірмаш незалежных выдаўцоў, якія пажадалі выставіць свае кнігі на выставу і продаж.

Фестывалем інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” адзначылі Сусветны дзень пісьменніка ў Полацку

Пазнаёміла са сваім асабістым вопытам выдання кніг пісьменніца, перакладчыца і арганізатарка літаратурных праектаў Марыя Мартысевіч -- яна выступіла з матывацыйнай лекцыяй “Як паспяхова выдаць кнігу ў беларускіх умовах”. Прэзентавала ўласную кнігу вершаў “Сарматыя” і перакладную з серыі “Амерыканка”.

Фестывалем інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” адзначылі Сусветны дзень пісьменніка ў Полацку

Алесь Аркуш і Міхась Баўтовіч прэзентавалі кнігу “Кнігадрук у Полацку” (1774 – 1829). Распавялі пра зборнік вершаў Міхала Карыцкага – вядомага паэта-лацініста на абшарах Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, іезуіта, які жыў у 18-тым стагоддзі. Перад смерццю ён сабраў сваю спадчыну і пераслаў полацкім іезуітам. Яго вершы былі выдадзеныя толькі праз 36 год пасля яго смерці, у 1817 годзе. Сучасныя перакладчыкі і выдаўцы зрабілі магчымым пазнаёміцца з творамі паэта-лацініста шырокаму колу суайчыннікаў. Гэтая кніга будзе прэтэндаваць на прэмію за лепшы дызайн кніжнай вокладкі, заснаваную ўпершыню сёлета ў памяць Міхала Анемпадыстава, чалавека шматлікіх талентаў — мастака, паэта, фатографа, дызайнера, публіцыста, культуролага, які пайшоў з жыцця год таму.

Фестывалем інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” адзначылі Сусветны дзень пісьменніка ў Полацку

Ініцыятыва прызначыць такую прэмію належыць Беларускаму ПЭН-цэнтру сумесна з Беларускім саюзам дызайнераў і Лятучым універсітэтам, а таксама польскім партнёрам ТАА "H&L" і Фондам "Адкрытая культура". Да праекта таксама далучыўся тэлеканал "Белсат".

Фестывалем інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” адзначылі Сусветны дзень пісьменніка ў Полацку

Павел Касцюкевіч, перакладчык ізраільскай літаратуры, выступіў з лекцыяй “Біблія як палітычны тэкст” і прэзентацыяй эсэістычнай кнігі “Бульба ў райскім садзе. Беларускі праваднік па Старым Запавеце (ТаНаХу)”.

Фестывалем інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” адзначылі Сусветны дзень пісьменніка ў Полацку

Ганна Севярынец пазнаёміла слухацоў са сваімі кніжкамі “Гатэль “Бельгія” і “Дзень Святога Патрыка”. Яна распавяла, што мастацкія кніжкі гэта проста пабочны прадукт ад яе літаратурнай працы і ў яе ніколі не было пісьменніцкіх амбіцый.

“Доўгі час падавалася, што беларуская літаратура не цікавая. І першы, хто адкрыў мне вочы – быў Уладзімір Дубоўка, калі раптоўна даведалася, што ён за чалавек і якое жыццё ён пражыў. З Дубоўкі пачалося адкрыццё літаратуры самай цікавай ў свеце. Для мяне сёння яна самая цікавая, бо яна мая… Маё багацце, мае каштоўнасці – яно ўсё апынулася зусім побач”, -- кажа Ганна.

Стась Карпаў прэзентаваў кнігу “Канцылярыя розных спраў”.

Фестывалем інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” адзначылі Сусветны дзень пісьменніка ў Полацку

З удзелам перакладчыкаў і выдаўцоў Лявона Баршчэўскага, Змітра Коласа, Юлі Цімафеевай прэзентаваліся кнігі серыі “Паэты планеты”: чыталі пераклады на беларускую мову з кітайскай, лаціны, нямецкай, польскай, англійскай, французскай, італьянскай, украінскай, са шведскай, з нарвежскай і іншых моў.

Фестывалем інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” адзначылі Сусветны дзень пісьменніка ў Полацку

На фестываль у Полацк прыехала больш за 25 чалавек толькі з Менску і амаль столькі ж з рэгіёнаў. Сярод удзельнікаў Лявон Баршчэўскі, Зміцер Колас, Юля Цімафеева, Альгерд Бахарэвіч, Павел Касцюкевіч, Марыя Мартысевіч, Дзмітры Строцаў, Наста Кудасава, Таня Скарынкіна, Надзея Кахновіч, Ганна Севярынец, Анка Упала, Уладзімір Лобач, Алесь Аркуш, Міхась Баўтовіч, Лера Сом, Зміцер Бартосік, Кася Камоцкая, Стась Карпаў і шмат хто яшчэ. Арганізатары запрашалі на фестываль людзей, якія выдалі цікавыя кнігі нядаўна, альбо гэтыя аўтары ўдзельнічалі ў прэміях і сталі пераможцамі.

Фестывалем інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” адзначылі Сусветны дзень пісьменніка ў Полацку

Фестывалем інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” адзначылі Сусветны дзень пісьменніка ў Полацку

Фестывалем інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” адзначылі Сусветны дзень пісьменніка ў Полацку

Фестывалем інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” адзначылі Сусветны дзень пісьменніка ў Полацку

Жадаючыя маглі набыць кнігі, атрымаць аўтограф ад аўтараў.
Мерапрыемствы ў рамках фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” адбудуцца ў Гародні 16 сакавіка, у Гомлі 23, у Берасце 30, а 4 -- 7 красавіка ў Менску.

Крысціна Авакумава

Добавить комментарий!

Погода в Витебске

Курсы валют

Мы в социальных сетях

Радости жизни>> Все статьи

Перадсвяточная гісторыя са шчаслівым фіналам

У гішпанскай правінцыі Кордаба ў мінулы чацвер пажарнікі выратавалі з закінутай свідравіны глыбінёй 15 метраў залацістага рэтрывера па мянушцы Лагун, паведамляе lavanguardia.
Последние новости>> Все статьи

Замалёўкі з натуры. Малая “шышка” і іншыя

Стаю ля “сіняга дома”. Распаўсюджваю беларускамоўную прэсу. Фота радыё Свабода

У Віцебску адкрылі паліклініку, за якую змагаліся сябры БХД (фота)

Нарэшце здарылася: у Віцебску адкрылі шматпакутную паліклініку на Поўдні-7А. Зразумела. пад фанфары, зразумела. у прысутнасці ўсіх высокіх і ніжэйшых чыноўнікаў вобласці і горада і не толькі ад медыцыны.