Барацьба нанайскіх хлапчукоў

Надоечы Таццяна Севярынец атрымала адказ Міністэрства культуры наконт пераназвання бібліятэкі імя Леніна ў бібліятэку імя Васіля Быкава. Паважлівы такі, на мове, амаль што без памылак ў адрозненні ад іншых адказаў нашых мясцовых органаў улады.
Але...
Барацьба нанайскіх хлапчукоў


Сутнасць адказу, калі сцісла – мінкульт не супраціў перайменавання бібліятэкі ці нейкай вуліцы, але гэта залежыць выключна ад мясцовых уладаў. Якія, як вынікае з адказу, атрыманага трохі раней, – нязгодныя. Бо імя нашага славутага пісьменніка, які толькі выпадкова не апынуўся першым нобелеўскім лаўрэатам ад Беларусі, - быццам бы можа “кагосьці” раздражніць.

Напрыканцы кожнага з гэтых адказаў напамін аб тым, што мы маем права абскардзіць дадзены адказ. Але куды ісці? Зноўку ў выканкам? Помнячы пра тое, што пасля чарговай скаргі выканкам можа накіраваць вас у псіханеўралагічны дыспансэр на абследаванне з нагоды кверулянцкага сіндрому?

Калі б эта быў нейкі асобны выпадак ці хаця б палова з іх, калі прадстаўнікі ўлады не даюць ходу нашым прапановам ці патрабаванням – ну і добра! Але гэтая безвыніковая мітусня ў намаганнях і надзеях хоць калісьці і хоць па якім-небудзь пытанні знайсці паразуменне і жаданне з боку чынавенства насамрэч СЛУЖЫЦЬ на карысць грамадзянаў пачынае напамінаць барацьбу нанайскіх хлапчукоў. Ёсць такі добра вядомы танец у ансамбля імя Ігара Майсеева. Артысты робяць адно, а глядач, дзякуючы адмысловым строям, бачыць зусім іншае. Але напрыканцы усё застанецца так, як і было. Толькі грошай у кішэнях гледачоў паменьшае. Ну, можа нейкае эстэтычнае задавальненне і вартае тых грошай. Толькі ў нашага чынавенства задавальненне гледачоў (чытай – падаткаплацельшчыкаў) не прадугледжана.

І міжволі пачынаеш разважаць аб тым, хто ж гэта ў нашай краіне сапраўдныя дармаеды. Якія замест таго, каб зрабіць нешта карыснае, толькі і робяць, што абражаюць людзей ды “піляць” бюджэтныя сродкі на ўсялякія свае фэнтэзі ў выглядзе чарговых нікому не патрэбных палацаў шлюбаў ды ніколі не існаваўшых Сафійскіх сабораў. Якія гістарычны цэнтр ператварылі ў суцэльнае нагрувашчванне судоў, пракуратур, інспекцый па выкананні пакаранняў etc. Засталося яшчэ колкім дротам абнесці - і будзе турыстам пацеха… А потым “копіпасцяць” штампаваныя бессэнсоўныя адказы гэтым надакучлівым грамадзянам.

І няўжо ж ім не сорамна – ну ні на самую капялюшачку? Ці ведаюць яны – з чаго пачынаецца Радзіма? І ўвогуле – дзе яна?

Алеся Нечапайла

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Перадсвяточная гісторыя са шчаслівым фіналам

У гішпанскай правінцыі Кордаба ў мінулы чацвер пажарнікі выратавалі з закінутай свідравіны глыбінёй 15 метраў залацістага рэтрывера па мянушцы Лагун, паведамляе lavanguardia.
Последние новости>> Все статьи

Замалёўкі з натуры. Малая “шышка” і іншыя

Стаю ля “сіняга дома”. Распаўсюджваю беларускамоўную прэсу. Фота радыё Свабода

У Віцебску адкрылі паліклініку, за якую змагаліся сябры БХД (фота)

Нарэшце здарылася: у Віцебску адкрылі шматпакутную паліклініку на Поўдні-7А. Зразумела. пад фанфары, зразумела. у прысутнасці ўсіх высокіх і ніжэйшых чыноўнікаў вобласці і горада і не толькі ад медыцыны.

Перадсвяточная гісторыя са шчаслівым фіналам

У гішпанскай правінцыі Кордаба ў мінулы чацвер пажарнікі выратавалі з закінутай свідравіны глыбінёй 15 метраў залацістага рэтрывера па мянушцы Лагун, паведамляе lavanguardia.