Слабакі

Прачытаў у “Народнай Волі”, у калонцы “З нагоды”, артыкул “Слёзная сустрэча” ад 12 лютага (№ 12) 2019 г. і неяк млосна стала на душы.

Сапраўды з’явілася нагода сабрацца дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. Мінула 25 год з дня прыняцця легітымнай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года.

Слабакі



Што я асабіста чакаў ад гэтай сустрэчы? Шчырай, сур’езнай размовы, крытычнага аналізу - як так сталася, што больш за 22 гады ў краіне прыпынена легітымная Канстытуцыя. І замест сілы Закона дзейнічае закон сілы.

Так, у некаторых дэпутатаў была радасць і слёзы на вачах, як піша аўтар. Але гэта не былі слёзы пакаяння, што не змаглі абараніць Асноўны Закон. І ў самы крытычны для краіны момент разбегліся, хто хавацца ў бульбу, а хто займаць чаргу за новай пасадай да злачыннай групоўкі, здзейсніўшы гэты антыканстытуцыйны пераварот. А слёзы на вачах - гэта слёзы радасці, што засталіся жывыя і дажылі да сённяшняга дня. Можна сказаць, пашанцавала. Так легла карта. Пры адсутнасці легітымнай Канстытуцыі іх жыццё, і наша ў тым ліку, – і рубля не каштуе. Так што можна радавацца і плакаць наўзрыд.

На вялікі жаль, у той час не знайшлося сярод дэпутатаў сучаснага Тадэвуша Рэйтана, які бы лёг на ганку будынка Вярхоўнага Савета, паклаўшы на грудзі дэпутацкі мандат і пачаў крычаць: “Забейце мяне, але не забівайце легітымную Канстытуцыю 1994 года!”

Гэта зараз з’явілася разуменне, што легітымны Асноўны Закон – гэта падмурак жыцця краіны. Галоўны прававы вартаўнік яе незалежнасці. І без яго ў любы момент лязо гільяціны апусціцца на нашы галовы.

А тады думалася інакш. Была бы чарка ды шкварка… І з каго зараз спытаць? Адно толькі слова: “слабакі”. Ды і назва артыкула трапная: “слёзная сустрэча”. Плакаць і скардзіцца мы навучыліся.

Магчыма, большасць дэпутатаў не адгукнуліся на заклік сабрацца, бо не знайшлі слоў для апраўдання, чаму прас…лі Канстытуцію, а пустаслоўем займацца не пажадалі.

Ды і на месцы аўтара я бы не спяшаўся запісваць так званых прыкарытнікаў да “пятай калоны”. Хай той, хто абяцаў раздаць зброю, выканае абяцанае. Пасля размесцімся па акопах і землянках і адразу ўбачым, хто і ў які бок будзе цэліцца. Вось тады зразумеем, хто належыць да першай альбо “пятай” калоны. У наш час толькі дзеянні, а не словы чагосьці вартыя.

Калі я прачытаў гэты артыкул, у мяне з’явілася жаданне на сваю добрую, але маленькую пенсію набыць пэўную колькасць насовак і раздаць некаторым дэпутатам, каб уласнымі слязьмі не захлынуліся.

Беларусь перадусім!

Барыс Хамайда

фота svaboda.org

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Перадсвяточная гісторыя са шчаслівым фіналам

У гішпанскай правінцыі Кордаба ў мінулы чацвер пажарнікі выратавалі з закінутай свідравіны глыбінёй 15 метраў залацістага рэтрывера па мянушцы Лагун, паведамляе lavanguardia.
Последние новости>> Все статьи

Замалёўкі з натуры. Малая “шышка” і іншыя

Стаю ля “сіняга дома”. Распаўсюджваю беларускамоўную прэсу. Фота радыё Свабода

У Віцебску адкрылі паліклініку, за якую змагаліся сябры БХД (фота)

Нарэшце здарылася: у Віцебску адкрылі шматпакутную паліклініку на Поўдні-7А. Зразумела. пад фанфары, зразумела. у прысутнасці ўсіх высокіх і ніжэйшых чыноўнікаў вобласці і горада і не толькі ад медыцыны.

Перадсвяточная гісторыя са шчаслівым фіналам

У гішпанскай правінцыі Кордаба ў мінулы чацвер пажарнікі выратавалі з закінутай свідравіны глыбінёй 15 метраў залацістага рэтрывера па мянушцы Лагун, паведамляе lavanguardia.