Заява Правацэнтрысцкай кааліцыі з нагоды незаконных затрыманняў і ўтрымання пад вартай палітычных лідараў і актывістаў

Правацэнтрысцкая кааліцыі асуджае затрыманне і незаконнае ўтрыманне пад вартай сустаршыні БХД Паўла Севярынца, а таксама актывістаў Дзмітрыя Паліенкі, Насты Гусевай, Леаніда Кулакова, Арцёма Чарненкі, Вольгі Нікалайчык і Маі Навумавай.

Заява Правацэнтрысцкай кааліцыі з нагоды незаконных затрыманняў і ўтрымання пад вартай палітычных лідараў і актывістаў


Затрыманне і ўтрыманне пад вартай грамадзян Беларусі за ўдзел у мірным сходзе з'яўляецца грубым парушэннем правоў чалавека і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Мы абураныя тым, што Паўла Севярынца, Дзмітрыя Паліенку і Анастасію Гусеву затрымалі без усялякіх прычынаў да пачатаку акцыі пратэсту. Іх сваякі і калегі цягам дня не мелі інфармацыі аб іх месцазнаходжанні.

Таемныя затрыманні і адсутнасць інфармацыі аб іх месцазнаходжанні на працягу дня 27 лютага можна прыраўняць да выкрадання палітычных актывістаў, бо сілавымі структурамі, якія здзейснілі захоп і ўтрыманне людзей у невядомым месцы, не былі забяспечаныя іх элементарна правы.

Звяртаем увагу праваабаронцаў і міжнароднай супольнасці на тое, што ўпершыню беларускія ўлады ўжылі рэпрэсіўнае заканадаўства, калі без суда і следства затрыманых па адміністрацыйных справах людзей трое сутак трымаюць у жудасных умовах без прад'яўлення якіх-небудзь абвінавачванняў і без магчымасці мець зносіны са сваякамі альбо адвакатамі, без доступу да правасуддзя.

Заклікаем беларускія ўлады неадкладна спыніць спробу раскручвання чарговага вітка рэпрэсій супраць палітыкаў і грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Патрабуем спынення рэпрэсій і неадкладнага вызвалення ўсіх незаконна затрыманых.

Віталь Рымашэўскі, сустаршыня БХД

Юрый Губарэвіч, старшыня “Руху за свабоду”

Мікалай Казлоў, в. а.старшыні АГП

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Перадсвяточная гісторыя са шчаслівым фіналам

У гішпанскай правінцыі Кордаба ў мінулы чацвер пажарнікі выратавалі з закінутай свідравіны глыбінёй 15 метраў залацістага рэтрывера па мянушцы Лагун, паведамляе lavanguardia.
Последние новости>> Все статьи

Замалёўкі з натуры. Малая “шышка” і іншыя

Стаю ля “сіняга дома”. Распаўсюджваю беларускамоўную прэсу. Фота радыё Свабода

У Віцебску адкрылі паліклініку, за якую змагаліся сябры БХД (фота)

Нарэшце здарылася: у Віцебску адкрылі шматпакутную паліклініку на Поўдні-7А. Зразумела. пад фанфары, зразумела. у прысутнасці ўсіх высокіх і ніжэйшых чыноўнікаў вобласці і горада і не толькі ад медыцыны.

Перадсвяточная гісторыя са шчаслівым фіналам

У гішпанскай правінцыі Кордаба ў мінулы чацвер пажарнікі выратавалі з закінутай свідравіны глыбінёй 15 метраў залацістага рэтрывера па мянушцы Лагун, паведамляе lavanguardia.