Чыё імя насіць абласной бібліятэцы Віцебска?

Да сённяшняга часу захоўваецца савецкая традыцыя ў віцебскай тапаніміцы. Дашчэнту мілітырызаваны ў назвах вуліц, з ахвотай навешвае на сябе імёны чужынцаў, якія не маюць аніякага дачынення да горада з больш як 1000-гадовай гісторыяй, якія праславіліся сваёй крыважэрнасцю: Урыцкі, Свярдлоў, Дзяржынскі…

Чыё імя насіць абласной бібліятэцы Віцебска?


Генералаў Маргелава, Іваноўскага, Баграмяна, вуліцы 33-Арміі, 39-й. Ёсць вуліца Воінаў-інтэрнацыяналістаў і асобныя вуліцы, раскіданыя па горадзе, імёнаў воінаў–афганцаў, якія пайшлі на не патрэбную ім, ганебную вайну, развязаную СССР супраць афганскага народа: імя Гурынова, Бяліцкага, Тувальскага, Маўрына… Пра Даніленку, Маскаева няма сведчанняў, хто яны, чым слаўныя, што іх імёны носяць вуліцы горада... А вуліца Аляксандра Авечкіна (з 2017-га)? Якога такога Авечкіна? Файнага расейскага хакеіста? Іншых Авечкіных вікіпедыя не паказала. У перайменаваннях лістапада 2017-га года - 15 вуліц і завулкаў, прычым з памылкамі. Прыйшлося яшчэ раз перайменоўваць.

Галоўныя артэрыі горада да сёння чамусьці носяць імёны Леніна, Фрунзе, Маскоўскі праспект.

Гадоў 5 таму была прадпрынята спроба вярнуць гістарычную назву Малая і Вялікая Багаслоўская вуліцы Камуністычнай. Дзе там! “Вы ведаеце, колькі грошай спатрэбіцца?”- хлусілі нам у тапанімічнай камісіі, ды жыхароў Камуністычнай тым жа ўвялі ў зман, каб адмовіліся ад подпісаў.

У лета 2018-га актывісты БХД, неабыякавыя жыхары Віцебска, сябры ініцыятывы “Віцебск - горад наш” правялі ўласнае даследванне па старажытных назвах цэнтральных вуліц горада з прапановай азначыць гэтыя назвы на сучасных указальніках – для нашчадкаў, для турыстаў. Перадалі гэта гарвыканкаму. “Прымем да ведама”, - ганарліва адказалі адтуль.

Няма вуліц, назваў устаноў імя Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна, ураджэнцаў Віцебшчыны, якія далі славу і гонар Віцебскай зямлі, славутых літаратараў, прапагандыстаў роднай мовы. Няма ў Віцебску месца і асветніку – палачаніну Францыску Скарыне.

Хто бярэ на сябе адказнасць за назвы вуліц абласнога цэнтра, устаноў культуры, хто ў каго пытае, хто з кім раіцца? Каму што ў галаву збрэндзіць там, на Леніна, 32, як і з планаваннямі, з іхнімі вар’яцкімі палацамі шлюбу ды фэйкавымі помнікамі…

Па апошняй ініцыятыве надаць абласной бібліятэцы імя Васіля Быкава, скарыстацца нагодай 95-годдзя з дня нараджэння пісьменніка з сусветным імем, абласное ўпраўленне культуры адказала: “…не разглядаецца”. Зойдзем з іншага боку, што ж…

А як карабель назавеш, так ён і паплыве… Магчыма, таму да сёння не зжылі мы цяжар гісторыі знішчэння беларускасці, панаванне на нашай зямлі нахабных чужынцаў, не навучыліся любіць і бараніць сваё, дадзенае Богам. Таму і жывем так: дзень да вечара, ставім помнік велікану Фёдару Махнову, нібыта толькі гэтым і слаўная Віцебская зямля.

Чыё імя насіць абласной бібліятэцы Віцебска?


Таццяна Севярынец

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Перадсвяточная гісторыя са шчаслівым фіналам

У гішпанскай правінцыі Кордаба ў мінулы чацвер пажарнікі выратавалі з закінутай свідравіны глыбінёй 15 метраў залацістага рэтрывера па мянушцы Лагун, паведамляе lavanguardia.
Последние новости>> Все статьи

Замалёўкі з натуры. Малая “шышка” і іншыя

Стаю ля “сіняга дома”. Распаўсюджваю беларускамоўную прэсу. Фота радыё Свабода

У Віцебску адкрылі паліклініку, за якую змагаліся сябры БХД (фота)

Нарэшце здарылася: у Віцебску адкрылі шматпакутную паліклініку на Поўдні-7А. Зразумела. пад фанфары, зразумела. у прысутнасці ўсіх высокіх і ніжэйшых чыноўнікаў вобласці і горада і не толькі ад медыцыны.

Перадсвяточная гісторыя са шчаслівым фіналам

У гішпанскай правінцыі Кордаба ў мінулы чацвер пажарнікі выратавалі з закінутай свідравіны глыбінёй 15 метраў залацістага рэтрывера па мянушцы Лагун, паведамляе lavanguardia.