Развод па- драздоўскі, серыя 5-я, ці Не надакучыла?

Яшчэ, на жаль, на вельмі вялікую частку насельніцтва Беларусі дзейнічае 25-кадр. А там мадам Касцевіч, рэкламуючы “ЭКО”, бо трэба ж станоўча вырашаць дэмаграфічную праблему(!), кажа, колькі здаровых дзетак можа атрымаць краіна.

Развод па- драздоўскі, серыя 5-я, ці Не надакучыла?


Там кіраўнік разважае, што ні ў адной краіне света няма столькі льгот для шматдзетных сямей, як у Беларусі, ставячы перад слугамі задачу павялічэння нараджальнасці.

А я плююся ў экран, бо не магу ўжо падобную лухту слухаць…

“Айцец нацыі”, накатаўшыся на лыжах з каўказкіх гор, выцершы пот з ілба, палюбаваўшыся на малодшага нашчадка “заводаў і параходаў”, пачаў прадвыбарчы марафон.

Гэтым разам ён абклапочаны невялікай колькасьцю працаздольнага насельніцтва. Пералічыў галоўныя праблемы, даўшы мадам Касцевіч магчымасць прарэкламаваць тое “ЭКО”. І зусім неважна, якія словы ЖАНЧЫНА падабрала для тае рэкламы.

Адна з праблем, якой загрузіўся сам і загрузіў падначаленых, - асабістае жылле для шмадзетных, ільготнае крэдытаванне на яго пабудову, розныя праграмы.

Але дзе зарабляюць маладыя сем’і, каб атрымаць крэдыт і зрабіць свой унёсак?

За мяжой. А яшчэ трэба мець грошы, на давядзенне кватэры, у выпадку, калі і дачакаешся, да розуму. А і вельмі часта, даведшы да розуму, максімум праз год заўважаеш, што твая кватэра пакрысе развальваецца, пакрываецца цвіллю, прадзьмуваецца наскрозь, бо якасць будаўнічых матэр’ялаў занізкая, і ніхто не можа даць рады. Падобных выпадкаў зашмат, напрыклад, у новабудоўлях мікрараёна Білева Віцебска.

На радзіме магчымасьцяў працаваць, атрымліваць добры заробак замала. Прадпрыемствы развальваюцца хутчэй, чым падрастае новае пакаленне беларусаў. Ды і гэтае пакаленне, калі захоча атрымаць вышэйшую адукацыю, ужо чуе: адукаваныя інжэнеры, спецыялісты ў розных галінах эканомікі непатрэбны! Будзь прасьцей у сваіх імкненнях! Гэта прызначана Коленьку і яму падобным- карупцыю ж ніхто не адмяняў… А ты ў поле там, на будоўлю, у прыслугі!

Пра вяскоўцаў дык увогуле ніхто не дбае. Пра малую радзіму пагаварылі і годзе…

Тыя застаўшыяся 9,5 млн беларусаў пра паўторы сцэнара рызыкаюць патрапіць у Чырвоную кнігу.

Каб не быць шматслоўнай, не пырскаць больш ядам ці сліной, простыя вытрымкі з партала, прызначанага эмігрантам у Швецыю, напрыклад. Нават па-руску, каб было зразумела большай колькасці жадаючых праўды. Гэта ні ў якім разе не для рэкламы.

Мы павінны неяк будаваць сваё жыццё тут і цяпер, без балаболаў і бессаромных хлусаў, без абрыдлых “разумнікаў”- двоішнікаў, без шматлікай арміі дармаедаў з ліку “праваахоўнікаў”, гэбістаў, чыноўнікаў, без сямейкі.

А аргкамітэт па стварэнні БХД мае канкрэтныя праграмы па рэфармаванні самых розных галін нашага жыцця, каб наблізіць жыццё ў Беларусі да еўрапейскіх стандартаў, каб паказаць, што галоўная каштоўнасць – гэта чалавек.

Дарэчы, шмат якія праграмы рэформаў лідэры БХД прапаноўвалі Міністэрствам. Каб было не горш, як у Швецыі.. Але рэфармаванне - гэта цяжкая праца, не для іх. Яны грэбуюць працай.

Краткий обзор льгот и пособий для семей в Швеции

Возможно, самый красноречивый пример поддержки семьи государством – это право шведских родителей уходить на целые годы в декрет. По закону полагается 480 рабочих дней оплачиваемого отпуска по уходу за ребёнком – новорожденным или усыновлённым. На фоне других стран это действительно много. 390 из этих дней оплачиваются по ставке 80% от дохода, но не более 952 крон (около 100 евро) в день. Оставшиеся 90 дней оплачиваются по фиксированной ставке 250 крон (26 евро) в день. Рассчитывать на декретное пособие могут и безработные.

Пользоваться оплачиваемыми днями декретного отпуска родители вправе до достижения ребёнком восьмилетнего возраста. Отпускные дни добавляются и суммируются при рождении каждого следующего малыша. В итоге в семьях с несколькими детьми декретный отпуск может продолжаться долгие годы. Если же и они истекли, а выходить из детской комнаты на работу по-прежнему не хочется, то закон разрешает родителям на четверть сократить рабочий день. Правда, уже за свой счёт.

Типичная для Швеции картина у любого кафе или парка: молодые отцы на неспешной прогулке. В одной руке кофе, другая катит коляску, а в коляске – малыш, пустышка, бутылочка. И памятка от жены: не забыть покормить!

Загляните на любую шведскую песочницу: мам и пап, ублажающих детей, там давно уже поровну. Привычные в прошлом веке семейные роли: отец-добытчик, мать у очага – в Швеции окончательно канули в лету.

Равенство полов строго соблюдается во всём, в том числе, в предоставлении декретного отпуска. 480 оплачиваемых дней, отпущенных на уход за чадом, родители могут поделить пополам или распределить между собой на своё усмотрение. Притом за каждым из супругов, как минимум, три месяца закреплены персонально. Взять и передать свои месяцы cупруге не сможет даже самый закоренелый трудоголик: извольте побыть с младенцем лично либо не претендуйте на бюджетные деньги.

Швеции, помимо оплачиваемого декретного отпуска, родители ежемесячно получают и детское пособие (barnbidrag), которое покрывает часть расходов на ребёнка вплоть до его/её 16-летия. В 2015 году каждая семья с одним ребёнком получала 1.050 шведских крон в месяц (около 6.800 рублей). Если детей двое и более, то сверх обычного пособия начисляются дополнительные надбавки (flerbarnstillägg). Так, например, семья с шестью детьми может рассчитывать не только на пособие общей суммой в 6.300 шведских крон (около 40.500 рублей), но и на ежемесячную доплату в 4.114 крон (около 26.500 рублей). При средней месячной зарплате в 32.000 крон (около 205.000 рублей) до вычета налога, этот бонус от государства вполне ощутим.

І гэтак далей. Інфармацыі, як жывуць людзі за мяжой, хапае ў інтэрнэце. Пагугліце і зразумейце розніцу. І падумайце, да каго прыхінацца і каму дапамагаць. І гэтая дапамога будзе перш за ўсё сабе і сваёй сям’і!

Таццяна Севярынец

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Перадсвяточная гісторыя са шчаслівым фіналам

У гішпанскай правінцыі Кордаба ў мінулы чацвер пажарнікі выратавалі з закінутай свідравіны глыбінёй 15 метраў залацістага рэтрывера па мянушцы Лагун, паведамляе lavanguardia.
Последние новости>> Все статьи

Замалёўкі з натуры. Малая “шышка” і іншыя

Стаю ля “сіняга дома”. Распаўсюджваю беларускамоўную прэсу. Фота радыё Свабода

У Віцебску адкрылі паліклініку, за якую змагаліся сябры БХД (фота)

Нарэшце здарылася: у Віцебску адкрылі шматпакутную паліклініку на Поўдні-7А. Зразумела. пад фанфары, зразумела. у прысутнасці ўсіх высокіх і ніжэйшых чыноўнікаў вобласці і горада і не толькі ад медыцыны.

Перадсвяточная гісторыя са шчаслівым фіналам

У гішпанскай правінцыі Кордаба ў мінулы чацвер пажарнікі выратавалі з закінутай свідравіны глыбінёй 15 метраў залацістага рэтрывера па мянушцы Лагун, паведамляе lavanguardia.