Былая малагадовая вязніца: “Зараз горш, чым пасля вайны…”

У рамках абласной акцыі “Дакраніся сэрцам да подзвігу” школьнікі з Суйкаўскай базавай школы з настаўніцай Антаненка Святланай Іосіфаўнай завіталі да маці Алены Янушкоўскай (абедзьве з’яўляюцца сябрамі БХД) і папрасілі яе расказаць пра вайну, як яна яе памятае.

Былая малагадовая вязніца: “Зараз горш, чым пасля вайны…”


Людміла Барысаўна Сапежка распавяла, як яна немаўляткам разам з усёй сям’ёй апынулася ў канцэнтрацыйным лагеры “Пяты поўк”, а потым іх перавезлі ў расстрэльны лагер “Цёплы лес” побач з мястэчкам Лужасна, дзе немцамі было расстраляна 8 тысяч чалавек. Ім пашанцавала – наступаючая Савецкая Армія паспела іх вызваліць.

Дзяцей зацікавілі медалі Людмілы Барысаўны, спыталі пра іх. Яна адказала, што сапраўдная ўзнагарода адзіная – за працу, астатнія – юбілейныя. Але само жыццё ў акупацыі ў тыя часы было подзвігам. Цяжка было жыць дзецям вайны і яшчэ складаней – выжыць. І вельмі крыўдна было за тое, што цягам доўгіх пасляваенных гадоў іх, перажыўшых акупацыю, лічылі здраднікамі. Трохі лягчэй стала толькі калі ўлады Нямеччыны афіцыйна прызналі іх вязнямі і ім пачалі аказваць нейкую дапамогу.

Напрыканцы размовы Людміла Барысаўна адзначыла, што сёння нават горш, чым пасля вайны. Бо ў тыя часы людзі былі з'яднаныя, дапамагалі адзін аднаму, было шмат працы, і людзям не перашкаджалі выжываць. Зараз жа, маючы 50-гадовы працоўны стаж і параўнальна някепскую пенсію, яна не можа выдаткаваць яе на сябе, а павінна карміць дарослую дачку, бо працы ўвогуле няма. Маладым былая вязніца параіла змагацца за свае правы і за лепшае жыццё.




Алеся Нечапайла

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Перадсвяточная гісторыя са шчаслівым фіналам

У гішпанскай правінцыі Кордаба ў мінулы чацвер пажарнікі выратавалі з закінутай свідравіны глыбінёй 15 метраў залацістага рэтрывера па мянушцы Лагун, паведамляе lavanguardia.
Последние новости>> Все статьи

Замалёўкі з натуры. Малая “шышка” і іншыя

Стаю ля “сіняга дома”. Распаўсюджваю беларускамоўную прэсу. Фота радыё Свабода

У Віцебску адкрылі паліклініку, за якую змагаліся сябры БХД (фота)

Нарэшце здарылася: у Віцебску адкрылі шматпакутную паліклініку на Поўдні-7А. Зразумела. пад фанфары, зразумела. у прысутнасці ўсіх высокіх і ніжэйшых чыноўнікаў вобласці і горада і не толькі ад медыцыны.

Перадсвяточная гісторыя са шчаслівым фіналам

У гішпанскай правінцыі Кордаба ў мінулы чацвер пажарнікі выратавалі з закінутай свідравіны глыбінёй 15 метраў залацістага рэтрывера па мянушцы Лагун, паведамляе lavanguardia.