У Віцебску прайшла сустрэча з Паўлам Севярынцам

20 студзеня ў Віцебску прайшла сустрэча з сустаршынёй Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўлам Севярынца. У святочны дзень на сустрэчу з земляком прыйшло каля 40 чалавек. Хто не здолеў, мог "прысутнічаць" віртуальна, бо сустрэчу анлайн здымаў блогер "Шэры кот", яе глядзелі больш за 300 чалавек.

У Віцебску прайшла сустрэча з Паўлам Севярынцам


Кароткая прэзентацыя ўжо вядомых віцеблянам кнігаў, сярод якіх была і зусім новая - "Каменнае сэрца", выдадзеная "Вясной 96” у серыі палітзэкаўскай літаратуры літаральна напярэдадні.

Далей Павел распавёў пра працэдуру праймерыз у Правацэнтрысцкай кааліцыі, на ўдзел у якой яго вылучыла Нацыянальная рада БХД. Палітык падкрэсліў, што разумее ўсю адказнасць удзелу ў выбарах прэзідэнта, якіх на самой справе у сучаснай Беларусі няма, але сітуацыя можа скласціся такім чынам, што спатрэбіцца бараніць незалежнасць краіны, а да гэтага трэба быць гатовым. Ён распавёў пра першыя крокі, якія павінен зрабіць новы ўрад, прадэманстраваў, што Правацэнтрысцкая кааліцыя гатова да пераменаў, мае распрацаваныя кейсы рэформаў.

У Віцебску прайшла сустрэча з Паўлам Севярынцам


Далей адказваў на шматлікія пытанні і заўвагі слухачоў. Сустрэча доўжылася амаль 3 гадзіны, людзі разыходзіцца не спяшаліся, многія пайшлі з кнігамі аўтара, атрымаўшы і аўтограф, а хто-ніхто і зрабіўшы фотаздымак з вядомым земляком на памяць.

У Віцебску прайшла сустрэча з Паўлам Севярынцам

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Я свабодны

"Я свабодны" Ілля Сільчукоў Вольга Вашкевіч
Последние новости>> Все статьи

Уладзіслаў Ганчароў стаў пераможцам этапу кубка свету па скоках на батуце ў Баку

У сталіцы Азербайджана Баку стартавалі адборы на найблізкія летні Алімпійскія гульні ў Токіа ў скоках на батуце. Перамогу ў адзінкавых мужчынскіх спаборніцтвах здабыў алімпійскі чэмпіён Рыа-дэ-Жанэйра-2016 беларус Уладзіслаў Ганчароў.

Калі аўтобус становіцца марай

Ня кожны жыхар вёскі Баяры, што на Віцебшчыне, мае ўласны аўтамабіль ці грошы на таксі. Людзі змагаюцца за права час ад часу карыстацца грамадскім транспартам, які б забіраў іх у горад у самой вёсцы, а не на шашы ў некалькіх кіламетрах ад яе.

Былая малагадовая вязніца: “Зараз горш, чым пасля вайны…”

У рамках абласной акцыі “Дакраніся сэрцам да подзвігу” школьнікі з Суйкаўскай базавай школы з настаўніцай Антаненка Святланай Іосіфаўнай завіталі да маці Алены Янушкоўскай (абедзьве з’яўляюцца сябрамі БХД) і папрасілі яе расказаць пра вайну, як яна яе памятае.