«У вольны час цягаеш ваду». Чацвёрты год без водаправоду

Колькі трэба часу, каб пракласці тры кіламетры водаправоду? Пад Віцебскам будаўнікі цягнуць ваду жыхарам вёскі Суйкава ўжо чацвёрты год. І канца пакуль не бачна. А наш тэлеканал сочыць за працамі, як за падзеямі шматсезоннага серыялу.

«У вольны час цягаеш ваду». Чацвёрты год без водаправоду


Гэтыя кадры зробленыя больш за год таму, у снежні 2017-га, гэта вёска Суйкава на Віцебшчыне, тут пракладалі водаправод.

«Цяпер вось з вадою – я не ведаю ўжо, калі гэта скончыцца, колькі гадоў чакаць».

Мы ведаем, што водаправоду жыхары Суйкава яшчэ не дачакаліся, гэта ўжо цяперашнія кадры. Пітной вады вяскоўцы дамагаюцца яшчэ з 2012-га, у 2015-м рабочыя пачалі працы. Упраўленне капітальнага будаўніцтва мелася пракласці крыху больш за тры кіламетры трубаў на некалькіх вуліцах.

«Работы працягнуліся – гэта ўжо традыцыя – у кастрычніку, вядуцца яны павольна, пераважна тэхніка прастойвае. Яны дачакаліся маразоў, тэхніка не бярэ зямлю, ніхто не разумее што рабіць», – кажа Алена Янушкоўская, актывістка з вёскі Суйкава.

Перад новым годам высветлілі, што каб пракласці водаправод, трэба перарэзаць кабель сувязі. І з людзей пачалі браць подпісы, што яны згодныя цягам двух тыдняў сядзець без інтэрнэту, тэлефонаў і тэлевізара.

«Старшыня выканкаму Сабыніч Генадзь Генадзевіч наўпрост сказаў, што гарантыяў ніякіх не будзе, людзі даюць подпісы, не абапіраючыся ні на якія дакументы», – гаворыць Алена Янушкоўская, актывістка з вёскі Суйкава.

Без прапісаных акрэсленых тэрмінаў вяртання сувязі Алена Янушкоўская падпісацца не пагадзілася, і не атрымаўшы адзінагалоснай згоды вяскоўцаў сувязь абрываць будаўнікі не сталі. Але, рыючы траншэю трактарам, прарвалі газавую трубу, і дзень людзі абыходзіліся без газу ды ацяплення. Чаго чакаць далей, вяскоўцы не ведаюць, з сельсавету інфармацыі няма ніякай.

Ала Багом’я, Заронаўскі сельсавет (тэлефон):

«Чаму мы павінны людзям паведамляць, якія меры былі прынятыя па рэалізацыі праекту па будоўлі водаправоду?» – «Ну, таму што гэта беспасярэдне нас датычыцца». – «Не, вас гэта не датычыцца. То бок, вас датычыцца пракладка водаправоду і каб была ў вас вада як найбліжэй да дому, але якім спосабам гэта будзе дасягацца – гэта ўнутраныя справы заказчыкаў, падрадчыкаў».

Па адказы на ўсе пытанні прадстаўніца сельсавету параіла звяртацца з афіцыйнымі запытамі ў райвыканкам, бо менавіта адтуль кіруюць будаўніцтвам. Такія запыты актывістка рабіла неаднаразова.

«Планаваны тэрмін завяршэння працаў пры ўмове дастатковага фінансавання – студзень 2019-га. То бок зноў ніякіх гарантыяў, усё абцякальна і ніяк», – гаворыць Алена Янушкоўская.

Засталося пракласці каля кіламетра водаправоду. Пакуль жа ў вяскоўцаў усё як і год таму:

«У чым заключаецца свабодны час пасля працы? У тым, што тупа цягаеш ваду ў дом».

І колькі гэта працягнецца – невядома.

Ірына Дарафейчук, belsat.eu

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Я свабодны

"Я свабодны" Ілля Сільчукоў Вольга Вашкевіч
Последние новости>> Все статьи

Уладзіслаў Ганчароў стаў пераможцам этапу кубка свету па скоках на батуце ў Баку

У сталіцы Азербайджана Баку стартавалі адборы на найблізкія летні Алімпійскія гульні ў Токіа ў скоках на батуце. Перамогу ў адзінкавых мужчынскіх спаборніцтвах здабыў алімпійскі чэмпіён Рыа-дэ-Жанэйра-2016 беларус Уладзіслаў Ганчароў.

Калі аўтобус становіцца марай

Ня кожны жыхар вёскі Баяры, што на Віцебшчыне, мае ўласны аўтамабіль ці грошы на таксі. Людзі змагаюцца за права час ад часу карыстацца грамадскім транспартам, які б забіраў іх у горад у самой вёсцы, а не на шашы ў некалькіх кіламетрах ад яе.

Былая малагадовая вязніца: “Зараз горш, чым пасля вайны…”

У рамках абласной акцыі “Дакраніся сэрцам да подзвігу” школьнікі з Суйкаўскай базавай школы з настаўніцай Антаненка Святланай Іосіфаўнай завіталі да маці Алены Янушкоўскай (абедзьве з’яўляюцца сябрамі БХД) і папрасілі яе расказаць пра вайну, як яна яе памятае.