Актывістка БХД змагаецца супраць пераносу цэнтру сельсавету ў Віцебскім раёне (відэа)

Алена Янушкоўская, актывістка аргкамітэта БХД, стала сапраўды народным дэпутатам у сваім, Заронаўскім сельсавеце. Што толькі кепскага здарыцца, тэлефануюць людзі ёй з Суйкава, Заронава, Тапорына, Баршчоўкі, Пракуды…

Актывістка БХД змагаецца супраць пераносу цэнтру сельсавету ў Віцебскім раёне (відэа)


На провадзе Пестуніца:

- Алёнка, цётка Жэня з Пестуніц. Ты ведаеш, у нас сельсавет пераносяць ў Заронава? Там ужо нават памяшканне падрыхтавалі. А што й та ў нас тут будзе, а? Пошта два разы на тыдзень працуе па дзве гадзінкі, дык жа зачыняць! А фельчара таго і ўвогуле не ўбачым! А што й та рабіць!?

А як жа да таго сельсавета дабрацца будзе? Гэта ж 10 кіламетраў! А клуб? Так жа дзяўчынка нашая бібліятэкарка стараецца, хоць які канцэрт, ды і самі ж выступаем і дзеткі, а што зараз? А з вадой што будзе? Мы ўжо тут з суседзямі галосім. Зусім Пестуніца памрэ!... Дапамажы, Алена!

Алена тэлефануе ў Віцебскі райвыканкам. Сапраўды, кажуць там, рашэнне аб пераносе сельсавета ў Заронава было прынята яшчэ ў… 2013 годзе..

Для даведкі: адміністрацыйны будынак Заронаўскага сельсавета знаходзіўся ў вёсцы Пестуніца, калісьці вялікай і шматлюднай, як геаграфічным цэнтры сельсавета.

Доўгі час старшынёй была сумнавядомая Раіса Ярошкіна, пасля выбараў 2018 года - Таццяна Іжохіна, якая добра ведала ўсе сельсавецкія справы, бо працавала ў сельсавеце, але ўсяго цяжару абавязкаў старшыні не вытрымала і адмовілася ад пасады. Прызначылі былую загадчыцу дзіцячага садку ў Заронава (садок закрылі - аптымізацыя па-беларуску) Зою Пеку.

Спадарыня Пека жыве ў самім Заронаве. Праца – у Пестуніцах. І ўзгадалі пра тое забытае рашэнне Віцебскага райвыканкама – перанесці адміністрацыю сельсавета ў Заронава, бліжэй да дома.

А памяшканняў хапае, бо за апошнія гады ані садка, ані школы, ані калгаса, ані амбулаторыі. Застаўся клуб, пры якім музей і дзённы стацыянар для людзей сталага веку - па праграме і грантах Еўразвяза.

Ніхто і не падумаў правесці нейкія сходы, паслухаць людзей, супакоіць іх, адказаць на пытанні...

І нічога ўжо ў гэтым дзіўнага няма: з людзьмі за апошнія 25 гадоў нашыя ўлады раіцца не проста адвыклі, а нават не лічаць патрэбным. Сабе ім спакайней: а мы ведаем, як лепш, для сябе любімых. А хто што спытае? Зверху? Ха! Там даўно ўказы вышэй за закон!

Так і атрымліваецца: захацеў адзін вершнік на народнай шыі пляж блізу дома на Дзвіне - на табе. А што і месца няпляжнае, і змые яго першай віцебскай залевай, ды напляваць - не з сваёй жа кішэні!

Другі захацеў мэблю памяняць у службовым дамку - ды не пытанне: выбірай па густу. Не за свой жа кошт!

Трэцяму спадабаўся дамок на вуліцы Даватара? А да балды, што каштоўнасць, што там музей - пераселім, пераробім, каб мне ўтульна было ды і зноўку з абласнога ж бюджэту!

Палац шлюбу захацеў ды на беразе ракі - ну-ка хуценька мне праект. Слуханні яшчэ трэба? Ой, наце вам! І няважна, што абгрунтаванне нейкіх там экалагічных справаздач па законах, якіх не існуе ўжо, што сродкі патрэбны для паліклінік, дарог… Ды абыйдзецца гэная чэрнь!

А тут нейкі сельсавет перанесці…

З пустога акна пазірае на дарогу чорны пестуніцкі кот і слаба мяўкае ў спадзяванні, што нехта яго пашкадуе, пакорміць ды абагрэе… Пачуе хто? А людзей?

Дзякуй Богу, што ёсць яшчэ Алена Янушкоўская, сябры-актывісты БХД, неабыякавыя людзі. Няхай няшмат, але ёсць! Менавіта яны прымушаюць чыноўнікаў памятаць, хто ў доме гаспадар!

Таццяна Севярынец



Відэа глядзець з 8:23

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Я свабодны

"Я свабодны" Ілля Сільчукоў Вольга Вашкевіч
Последние новости>> Все статьи

Уладзіслаў Ганчароў стаў пераможцам этапу кубка свету па скоках на батуце ў Баку

У сталіцы Азербайджана Баку стартавалі адборы на найблізкія летні Алімпійскія гульні ў Токіа ў скоках на батуце. Перамогу ў адзінкавых мужчынскіх спаборніцтвах здабыў алімпійскі чэмпіён Рыа-дэ-Жанэйра-2016 беларус Уладзіслаў Ганчароў.

Калі аўтобус становіцца марай

Ня кожны жыхар вёскі Баяры, што на Віцебшчыне, мае ўласны аўтамабіль ці грошы на таксі. Людзі змагаюцца за права час ад часу карыстацца грамадскім транспартам, які б забіраў іх у горад у самой вёсцы, а не на шашы ў некалькіх кіламетрах ад яе.

Былая малагадовая вязніца: “Зараз горш, чым пасля вайны…”

У рамках абласной акцыі “Дакраніся сэрцам да подзвігу” школьнікі з Суйкаўскай базавай школы з настаўніцай Антаненка Святланай Іосіфаўнай завіталі да маці Алены Янушкоўскай (абедзьве з’яўляюцца сябрамі БХД) і папрасілі яе расказаць пра вайну, як яна яе памятае.