Алена Янушкоўская распавяла, як змянілася вёска пасля яе зваротаў (відэа)

Актывістка Беларускай хрысціянскай дэмакратыі з Віцебскага раёна Алена Янушкоўская распавяла, як змянілася вёска Бараўляны пасля яе зваротаў да мясцовых уладаў.

Алена Янушкоўская распавяла, як змянілася вёска пасля яе зваротаў (відэа)


Гэтак, яна звяртала ўвагу ўладаў на тое, што пад вёскай каля дарогі скідаюць горы курынага гною і цюкі саломы, якія гніючы і загараючыся, атручвалі сваім смуродам жыццё вяскоўцаў. Зараз іх прыбралі, хаця гэтыя кучы ляжалі ля дарогі некалькі гадоў.

Таксама яна звяртала ўвагу на тое, што ў жыхароў Бараўлянаў стала і без прычын адключаюць святло. Гэтае пытанне таксама вырашылася, і святло цяпер не адключаюць.

“Трэба змагацца за свае правы. Нельга баяцца, нельга адступаць. Усё робіцца нашымі рукамі”, - падкрэсліла Алена Янушкоўская.

Адзінае, што дагэтуль няма адказу наконт будаўніцтва “дарогі ў нікуды”: чаму яна будуецца, на падставе чаго. “Трэба, каб яны справаздачыліся перад намі, людзьмі. Бо дзейнасць уладаў мусіць быць галоснай”, - адзначыла актывістка.





Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Я свабодны

"Я свабодны" Ілля Сільчукоў Вольга Вашкевіч
Последние новости>> Все статьи

Уладзіслаў Ганчароў стаў пераможцам этапу кубка свету па скоках на батуце ў Баку

У сталіцы Азербайджана Баку стартавалі адборы на найблізкія летні Алімпійскія гульні ў Токіа ў скоках на батуце. Перамогу ў адзінкавых мужчынскіх спаборніцтвах здабыў алімпійскі чэмпіён Рыа-дэ-Жанэйра-2016 беларус Уладзіслаў Ганчароў.

Калі аўтобус становіцца марай

Ня кожны жыхар вёскі Баяры, што на Віцебшчыне, мае ўласны аўтамабіль ці грошы на таксі. Людзі змагаюцца за права час ад часу карыстацца грамадскім транспартам, які б забіраў іх у горад у самой вёсцы, а не на шашы ў некалькіх кіламетрах ад яе.

Былая малагадовая вязніца: “Зараз горш, чым пасля вайны…”

У рамках абласной акцыі “Дакраніся сэрцам да подзвігу” школьнікі з Суйкаўскай базавай школы з настаўніцай Антаненка Святланай Іосіфаўнай завіталі да маці Алены Янушкоўскай (абедзьве з’яўляюцца сябрамі БХД) і папрасілі яе расказаць пра вайну, як яна яе памятае.