Языком у Вільні, а галавой за печчу

Гэта пра Віцебскі райвыканкам. Ну, глядзіце: актывістка БХД, экс-кандыдат па Заронаўскай акрузе Алена Янушкоўская, на красавіцкай выязной сустрэчы задала чыноўнікам шмат няёмкіх пытанняў /vitebskby.com/. І вось атрымала адказы.

Языком у Вільні, а галавой за печчу


Ня ведаючы справы, уразішся: да чаго ж аб людзях клапоцяцца, ах, хацелі б зрабіць больш, а, ваёй, ну, разумееце, няма за што, ну, адмаўляюць нам у фінансаванні, а мы ж для вас апошнюю кашулю з сябе здымем!...

Але тое на словах. Адзін прыклад. Вёска Баршчоўка Заронаўскага сельсавета. Каб не была радзімай памерлага старшыні Віцебскага абласнога савета дэпутатаў сп. Ацясава ды каб нябожчык не выказаў пры жыцці жаданне быць пахаваным на малой радзіме, не было б да вясковых могілак даволі добрай асфальтавай дарогі, а на вуліцы Маладзёжнай не знеслі б адзін з закінутых дзвухпавярховых дамоў.

Знеслі ды забыліся зняць з балансу, і ў лісце-адказе фантазіруюць: “Специалистами УП ЖКХ Витебского района “Витрайкомунхоз” в ходе приёмки жилого дома №1 по ул. Молодёжная в д. Борщёвка. Состояние указанного дома удовлетворительное, течи кровли отсутствуют, кирпичные наружные стены и фундамент в удовлетворительном состоянии. Проведение ремонтных работ не требуется.”

Языком у Вільні, а галавой за печчу


Сапраўды, як рэмантаваць тое, чаго няма?.. Але дом на балансе КУСХП “Пестуница Витебского района , решением райисполкома от 18 июля 2017 г. №1076 передан на баланс и обслуживание УП ЖКХ Витебского района “Витрайкомхоз” по фактическому состоянию”.

Хто той факт спраўджваў?

Далей: “ В некоторых жилых помещениях д. Пестуница и д. Борщёвка никто не зарегистрирован и не проживает. Данные квартиры будут предлагаться к заселению».

І вось дамы, куды, па намеру Віцебскага райвыканкама, будуць засяляцца людзі… Пакуль там жывуць бадзяжныя каты, бо ні вокнаў, ніі дзвярэй там няма, але “Планом по текущему ремонту жилищного фонда на 2018 год ремонт указанных домов не предусмотрен”. Шэф, усё ў парадку!

Языком у Вільні, а галавой за печчу


Менавіта з такой працы, калі чыноўнікі розных Віцебскіх выканкамаў справаздачацца толькі языком, а галавы іх за печчу, жывем у нерамантаваных дзесяцігоддзямі дамах, без вады, з цякучымі дахамі і заплываючым лайном склепамі, ламаем ногі на вуліцах, а на прыстойнае жыццё глядзім праз тэлевізар.

Языком у Вільні, а галавой за печчу


Языком у Вільні, а галавой за печчу


P.S. Апошнім часам маем магчымасць паказаць сапраўднае жыццё беларусаў пры дапамозе ўласных тэлефонаў. І няхай тое выглядае непрафесійна з пункту гледжання журналістыкі, але патрэбна яно. Мо, нарэшце, так уразімся, што зразумеем: далей цярпець гэных “слуг народа”, карміць іх з уласных рук немагчыма ды прыцягнем іх да адказу! ?
Актывісты БХД маюць такі намер. Далучайцеся!

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

У Віцебску ў гонар Раства Хрыстова адбыўся конкурс на лепшае выкананне песні

25 снежня ў Віцебску вернікі царквы хрысціян веры Евангельскай “Новае жыццё” па шматгадовай традыцыі зладзілі Дзень Нараджэння Ісуса Хрыста ў рэстаране, куды запрасілі сваіх знаёмых, якія наведваюць царкоўныя службы або вельмі рэдка, або ніколі.
Последние новости>> Все статьи

Сапраўдная Беларусь-2 (працяг)

Жыхарка вёскі Суйкава, актывіст БХД Алена Янушкоўская працягвае паказваць нам сапраўдную Беларусь – зусім не тую, што мы прызвычаіліся бачыць на дзяржаўных каналах БТ. Сёння гаворка пойдзе пра падтапленні агародаў і гаспадарчых пабудоў у жыхароў вёскі і пра чарговыя хлуслівыя адпіскі мясцовага

Гусі-лебедзі і Ліхадзей ( сумная віцебская казка)

Жыў-быў Ліхадзей, доўга жыў. Час ад часу мяняў аблічча, паказваючыся перад падданымі то пад адным імем, то пад іншым. А ўжо як ён любіў гуляцца ў абяцанкі-цацанкі, што ўсім нават надакучыў, добрыя людзі адмахвацца пачалі ды патаемна пляваліся ўбок Палацу, дзе жыў Ліхадзей са сваімі памагатымі.

Чыноўнікі закрываюць вочы на небяспечныя дзіцячыя пляцоўкі

Жыхары дамоў на вуліцы Церашковай сабралі 63 подпісы пад калектыўным зваротам у Віцебскі гарвыканкам з патрабаваннем усталяваць дзіцячую пляцоўку, лаўкі ды выправіць праблему падтаплення двару. Маці, у якіх маленькія дзеці, папрасілі дапамагчы сабраць подпісы актывістаў Беларускай хрысціянскай