Навошта нам асфальт? Нас хутка закапаюць. Усё пра рамонт дарог у Віцебску

У Віцебску званы б’юць па грашах. Выкінутых на штогадовыя рамонты – адных і тых жа дарогаў і абʼектаў.

Лесвіца на Успенскую гару, пабудаваная ў дзве тысячы дзясятым. Ужо праз год тут зʼявілася расколіна. Праз два – адвалілася тынкоўка. Пазней – плітка. Цяпер аздабленне на адной з галоўных турыстычных кропак гораду рамантуюць штогод.

Тая ж сітуацыя з віцебскімі дарогамі.



«Пэўна ёсць нейкая сувязь паміж уладальнікамі таго заводу, які вырабляе гэтую плітку, і сталымі ўжо месцамі рамонту дарог, дзе кладзецца гэтая плітка. Нават там, дзе добры асфальт, дзе яшчэ добрыя дарогі, усё роўна ён здымаецца і кладуць плітку. Праз год гэтая плітка крышыцца», – кажа Таццяна Севярынец з Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

Два кіламетры ад цэнтру Віцебску і бачым іншую карціну. Разруха тая ж, але замест асфальту ці пліткі – яміны, лужыны і нават цагліны.

«Усё жыццё ў такіх умовах жывем. Па Горкага крыху паклалі асфальт. І ўсё, больш нічога. Нам хутка туды ісці (паказвае на зямлю. – Заўв. рэд.) – навошта нам асфальт?», – кажа мясцовы жыхар.

Відавочна, на гэтыя віцебскія вуліцы госці Славянскага базару не зазіраюць. Таму і ўкладаць грошы сюды чыноўнікі не спяшаюцца.

«Няхай улады падумаюць, што трэба ўсё ж не толькі цэнтр рамантаваць і прыводзіць у парадак. Але і іншыя вуліцы, дзе жывуць людзі», – кажа віцяблянін.

Але – на гэта няма грошай. Прынамсі гэта вынікае з адказаў чыноўнікаў.

«Жыхары прыватнага сектару 5-ы камунальны разам з віцебскімі актывістамі БХД збіралі подпісы пад зваротам у гарвыканкам і гарадскі савет дэпутатаў», – кажа грамадская актывістка Алена Шабуня.

Грамадзяне прасілі заасфальтаваць вуліцы Віцебская, Зялёная, Рыжская, Кіеўская, Шырокая, Смятаніна і сорак трэцяй Арміі. Аднак, атрымалі адмову. Цытуючы намесніка старшыні віцебскага выканкаму Сяргея Саглаева, «у звязку з дэфіцытам фінансавых сродкаў у дзяржаўным бюджэце».

Лола Бурыева, «Белсат»

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

У Віцебску ў гонар Раства Хрыстова адбыўся конкурс на лепшае выкананне песні

25 снежня ў Віцебску вернікі царквы хрысціян веры Евангельскай “Новае жыццё” па шматгадовай традыцыі зладзілі Дзень Нараджэння Ісуса Хрыста ў рэстаране, куды запрасілі сваіх знаёмых, якія наведваюць царкоўныя службы або вельмі рэдка, або ніколі.
Последние новости>> Все статьи

Сапраўдная Беларусь-2 (працяг)

Жыхарка вёскі Суйкава, актывіст БХД Алена Янушкоўская працягвае паказваць нам сапраўдную Беларусь – зусім не тую, што мы прызвычаіліся бачыць на дзяржаўных каналах БТ. Сёння гаворка пойдзе пра падтапленні агародаў і гаспадарчых пабудоў у жыхароў вёскі і пра чарговыя хлуслівыя адпіскі мясцовага

Гусі-лебедзі і Ліхадзей ( сумная віцебская казка)

Жыў-быў Ліхадзей, доўга жыў. Час ад часу мяняў аблічча, паказваючыся перад падданымі то пад адным імем, то пад іншым. А ўжо як ён любіў гуляцца ў абяцанкі-цацанкі, што ўсім нават надакучыў, добрыя людзі адмахвацца пачалі ды патаемна пляваліся ўбок Палацу, дзе жыў Ліхадзей са сваімі памагатымі.

Чыноўнікі закрываюць вочы на небяспечныя дзіцячыя пляцоўкі

Жыхары дамоў на вуліцы Церашковай сабралі 63 подпісы пад калектыўным зваротам у Віцебскі гарвыканкам з патрабаваннем усталяваць дзіцячую пляцоўку, лаўкі ды выправіць праблему падтаплення двару. Маці, у якіх маленькія дзеці, папрасілі дапамагчы сабраць подпісы актывістаў Беларускай хрысціянскай