Як справы на аб'ектах, пра якія клапаціліся актывісты БХД Віцебска

Час ад часу "рэвізую" аб’екты, за каторыя сябры БХД Віцебска, актывісты ініцыятывы "Віцебск - горад наш" клапаціліся: збіралі подпісы пад калектыўнымі зваротамі, турбавалі чыноўнікаў, пісалі ў СМІ. Невялікая справаздача:

Як справы на аб'ектах, пра якія клапаціліся актывісты БХД Віцебска


- капліца Дуніна-Слепсця ў Батанічным садзе яшчэ чакае, калі чыноўнікі з гарвыканкама дадуць дабро на аплочаныя ўжо каталіцкім касцёлам працы;

- прыбіральня ў Батанічным садзе, якая заплывала лайном, зараз "абзавялася" пастаментам -пляцоўкай з пліткі, венікам і іржавым вядром для выкарыстанай па прызначэнні паперы.. Смярдзіць яшчэ па звычцы...

Як справы на аб'ектах, пра якія клапаціліся актывісты БХД Віцебска


- банна-пральны камбінат, што на перакрыжаванні вул. Чкалава і Воінаў-інтэрнацыяналістаў яшчэ, пэўна, з год не будзе здольны прыняць першых кліентаў. Але пара-тройка будаўнікоў там працуе стала.

[center]Як справы на аб'ектах, пра якія клапаціліся актывісты БХД Віцебска


- а вось паліклініка на Поўдні 7А узняла амаль усе свае паверхі. Плануецца, што да канца бягучага года знешні выгляд яе будзе даведзены да плануемага бляску, а на ўнутраныя і абсталяванне спатрэбіцца яшчэ год.

Як справы на аб'ектах, пра якія клапаціліся актывісты БХД Віцебска


Так што, сябры, усё ў нашых руках. І нагах. І жаданнях - працуйма! У Віцебскіх актывістаў БХД планаў шмат: і з жыроўкамі разабрацца, і з арэндамі азёраў Віцебшчыны, і з Заронаўскім сельсаветам, ды і пытанні медыцыны актуальныя. Працы хопіць кожнаму, хто не жадае чакаць міласцей ад улады, а лічыць сябе гаспадаром на сваёй зямлі. Далучайцеся! тэл. +375295977049

Таццяна Севярынец

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

У Віцебску ў гонар Раства Хрыстова адбыўся конкурс на лепшае выкананне песні

25 снежня ў Віцебску вернікі царквы хрысціян веры Евангельскай “Новае жыццё” па шматгадовай традыцыі зладзілі Дзень Нараджэння Ісуса Хрыста ў рэстаране, куды запрасілі сваіх знаёмых, якія наведваюць царкоўныя службы або вельмі рэдка, або ніколі.
Последние новости>> Все статьи

Сапраўдная Беларусь-2 (працяг)

Жыхарка вёскі Суйкава, актывіст БХД Алена Янушкоўская працягвае паказваць нам сапраўдную Беларусь – зусім не тую, што мы прызвычаіліся бачыць на дзяржаўных каналах БТ. Сёння гаворка пойдзе пра падтапленні агародаў і гаспадарчых пабудоў у жыхароў вёскі і пра чарговыя хлуслівыя адпіскі мясцовага

Гусі-лебедзі і Ліхадзей ( сумная віцебская казка)

Жыў-быў Ліхадзей, доўга жыў. Час ад часу мяняў аблічча, паказваючыся перад падданымі то пад адным імем, то пад іншым. А ўжо як ён любіў гуляцца ў абяцанкі-цацанкі, што ўсім нават надакучыў, добрыя людзі адмахвацца пачалі ды патаемна пляваліся ўбок Палацу, дзе жыў Ліхадзей са сваімі памагатымі.

Чыноўнікі закрываюць вочы на небяспечныя дзіцячыя пляцоўкі

Жыхары дамоў на вуліцы Церашковай сабралі 63 подпісы пад калектыўным зваротам у Віцебскі гарвыканкам з патрабаваннем усталяваць дзіцячую пляцоўку, лаўкі ды выправіць праблему падтаплення двару. Маці, у якіх маленькія дзеці, папрасілі дапамагчы сабраць подпісы актывістаў Беларускай хрысціянскай