Пасадзі свінню за стол, яна і ногі на стол

Беларусы, канешне, людзі гасцёўныя. Пэўна, ведаў пра гэта і кіроўца з Расеі, прыпаркаваўшы свае «аўдзі» на ходніках каля Віцебскага абласнога мастацкага музея ўвечары 27.04.2018 г.

Пасадзі свінню за стол, яна і ногі на стол


Мінакі абураліся, але толькі некалькі чалавек пачалі фатаграфаваць аўто нахабніка і выклікалі міліцыю. Тая не спяшалася і высвятляла, хто тэлефануе хвілін з 15. Спынілі міліцыянера, які ішоў па сваіх справах і нават не звярнуў увагі на парушальніка, патрабавалі, каб выклікаў ДАІ і чакаў кіроўцу. Кіроўца выйшаў з дзвярэй музея, пацікавіўся, ці не яго чакаюць. Абураныя мінакі выказалі прэтэнзію. «Парковка у вас через дорогу. А мне здесь ближе», - адказаў той з крыўдай, хутка скокнуў у машыну і з'ехаў. Вось такія госці з усходу… «Чаму вы не затрымалі нахабніка?»- пытаемся ў міліцыянта. «Я сказаў ДАІ нумар»…

Пасадзі свінню за стол, яна і ногі на стол


Абураныя такой рэакцыяй, мінакі пайшлі сваёй дарогай.

Пасадзі свінню за стол, яна і ногі на стол


[left]Вось і думай, хто так нахабна паводзіць сябе на нашай зямлі… Ды яшчэ з маўклівай згоды той жа міліцыі і ДАІ (ніхто так і не прыехаў на выклік). Але ж якія яны (і міліцыя, і ДАІ, і КДБ) хуткія, калі беларусы выходзяць з нацыянальным сцягам, віншуюць мінакоў са стагоддзем БНР, робяць сумленныя рэпартажы аб жыцці простых людзей, нават калі выстаўляюць дазволеныя перадвыбарчыя пікеты - па 4-5 «цітушак» з камерамі, тут табе і міліцэйскія чыны адкуль толькі ні возьмуцца… Суды, суткі, штрафы – усё поўным кашом…

Віцебляне, будзьце пільнымі! Зялёныя чалавечкі адчуваюць сябе на беларускай зямлі гаспадарамі, паводзяць сабе нахабна. Сёння на нашых вуліцах. Заўтра - у вас дома... А на так званых ахоўнікаў і абаронцаў афіцыйных спадзяванняў няма. Ага.


Ірына Захарава і Таццяна Севярынец

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

У Віцебску ў гонар Раства Хрыстова адбыўся конкурс на лепшае выкананне песні

25 снежня ў Віцебску вернікі царквы хрысціян веры Евангельскай “Новае жыццё” па шматгадовай традыцыі зладзілі Дзень Нараджэння Ісуса Хрыста ў рэстаране, куды запрасілі сваіх знаёмых, якія наведваюць царкоўныя службы або вельмі рэдка, або ніколі.
Последние новости>> Все статьи

Сапраўдная Беларусь-2 (працяг)

Жыхарка вёскі Суйкава, актывіст БХД Алена Янушкоўская працягвае паказваць нам сапраўдную Беларусь – зусім не тую, што мы прызвычаіліся бачыць на дзяржаўных каналах БТ. Сёння гаворка пойдзе пра падтапленні агародаў і гаспадарчых пабудоў у жыхароў вёскі і пра чарговыя хлуслівыя адпіскі мясцовага

Гусі-лебедзі і Ліхадзей ( сумная віцебская казка)

Жыў-быў Ліхадзей, доўга жыў. Час ад часу мяняў аблічча, паказваючыся перад падданымі то пад адным імем, то пад іншым. А ўжо як ён любіў гуляцца ў абяцанкі-цацанкі, што ўсім нават надакучыў, добрыя людзі адмахвацца пачалі ды патаемна пляваліся ўбок Палацу, дзе жыў Ліхадзей са сваімі памагатымі.

Чыноўнікі закрываюць вочы на небяспечныя дзіцячыя пляцоўкі

Жыхары дамоў на вуліцы Церашковай сабралі 63 подпісы пад калектыўным зваротам у Віцебскі гарвыканкам з патрабаваннем усталяваць дзіцячую пляцоўку, лаўкі ды выправіць праблему падтаплення двару. Маці, у якіх маленькія дзеці, папрасілі дапамагчы сабраць подпісы актывістаў Беларускай хрысціянскай