Вянок памяці

У Віцебску ліквідатары аварыі на ЧАЭС пусьцілі па Дзьвіне вянок памяці. Гэтая жалобная традыцыя — ушанаваць памяць сяброў і родных, якія сышлі ў нябыт, — нарадзілася ў Віцебску ў супрацьвагу афіцыёзным гарадзкім мерапрыемствам, на якіх тутэйшым ліквідатарам нават не даюць слова, паведамляе радыё svaboda.

Вянок памяці


Сёлета імпрэза ў саборы зноў прайшла без удзелу віцебскіх ліквідатараў — са сьпевамі, вершамі, у прысутнасьці вучняў клясаў МНС і кадэтаў.

«Ты будзеш занадта эмацыйна выступаць, сказалі мне, калі я папрасіўся сказаць пару словаў на мітынгу ў саборы», — са скрухай сказаў адзін зь ліквідатараў Сяргей Іконьнікаў.

Разам зь сябрамі ён так і адстаяў збоку, пакуль гучалі ўрачыстыя прамовы.

Потым ліквідатары спусьціліся на бераг Дзьвіны, падтрымліваючы пад рукі найстарэйшага віцебскага ліквідатара Анатоля Гнеўку, які 30 гадоў таму кіраваў штабам апэратыўнай групы грамадзянскай абароны СССР па ліквідацыі наступстваў аварыі. І пусьцілі па вадзе вянок з чорнай стужкай, на якой залатымі літарамі напісана: «Героям-ліквідатарам ад нас, жывых».

Вянок памяці


svaboda.org

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

У Віцебску ў гонар Раства Хрыстова адбыўся конкурс на лепшае выкананне песні

25 снежня ў Віцебску вернікі царквы хрысціян веры Евангельскай “Новае жыццё” па шматгадовай традыцыі зладзілі Дзень Нараджэння Ісуса Хрыста ў рэстаране, куды запрасілі сваіх знаёмых, якія наведваюць царкоўныя службы або вельмі рэдка, або ніколі.
Последние новости>> Все статьи

Сапраўдная Беларусь-2 (працяг)

Жыхарка вёскі Суйкава, актывіст БХД Алена Янушкоўская працягвае паказваць нам сапраўдную Беларусь – зусім не тую, што мы прызвычаіліся бачыць на дзяржаўных каналах БТ. Сёння гаворка пойдзе пра падтапленні агародаў і гаспадарчых пабудоў у жыхароў вёскі і пра чарговыя хлуслівыя адпіскі мясцовага

Гусі-лебедзі і Ліхадзей ( сумная віцебская казка)

Жыў-быў Ліхадзей, доўга жыў. Час ад часу мяняў аблічча, паказваючыся перад падданымі то пад адным імем, то пад іншым. А ўжо як ён любіў гуляцца ў абяцанкі-цацанкі, што ўсім нават надакучыў, добрыя людзі адмахвацца пачалі ды патаемна пляваліся ўбок Палацу, дзе жыў Ліхадзей са сваімі памагатымі.

Чыноўнікі закрываюць вочы на небяспечныя дзіцячыя пляцоўкі

Жыхары дамоў на вуліцы Церашковай сабралі 63 подпісы пад калектыўным зваротам у Віцебскі гарвыканкам з патрабаваннем усталяваць дзіцячую пляцоўку, лаўкі ды выправіць праблему падтаплення двару. Маці, у якіх маленькія дзеці, папрасілі дапамагчы сабраць подпісы актывістаў Беларускай хрысціянскай