Наедине с памятью

Каманда Віцебскіх БАЖаўцаў стварыла фільм пра праблемы Чарнобылю "Наедине с памятью" на чале з Аленай Сцяпанавай ды Вікторыяй Дашкевіч. Аператар - Вячаслаў Лазараў.

Наедине с памятью


Напярэдадні сумнай гадавіны правялі яго прэзентацыю з удзелам ліквідатараў чарнобыльскіх наступстваў Віцебска, якія здолелі прыйсці.

Наедине с памятью


Стужка створана вельмі цікава: тут дакументальныя кадры перамяжаюцца з увасабленнем 2-х героеў: Сяргея Іконікава і Анатоля Гнеўкі - мясцовымі зусім непрафесійнымі акторамі. Але гэтыя кадры настолька набліжаны да гісторыі, а героі нагадваюць маладзейшых на 32 гады чарнобыльца, што мімаволі паўстаюць перад гледачамі тыя жахлівыя старонкі гістарычнай праўды.

Наедине с памятью


Дзяржава зрабіла ўсё, каб атручаным цэзіям людзям паказаць: а нічога і не было! Ні спісаў. ні архіваў, ні вам выплат, ні вам пенсій, і ніякія вы не героі...

Наедине с памятью


Нельга гэтых людзей, уратавальнікаў жыцця беларусаў - усяго свету! - пакідаць сам-насам з памяццю. Фільм-напамін, фільм-зварот для ўсіх, хто нарадзіўся пазней, і хто жыў у тыя часы, хто прыйдзе потым: памятайма пра Чарнобыль, каб не паўтарыўся, памятайма пра героеў-абаронцаў, каб людзьмі звацца... памятайма пра адказнасць! Бо часцей за ўсё подзвіг адных – гэта вынік безадказнасці, некампетэнтнасці і неахайнасці іншых.

Наедине с памятью


У хуткім часе фільм выйдзе на інтэрнэт-прастору. І гэты фільм - учынак насуперак дзяржаўнай прапагандзе.

Таццяна Севярынец

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

У Віцебску ў гонар Раства Хрыстова адбыўся конкурс на лепшае выкананне песні

25 снежня ў Віцебску вернікі царквы хрысціян веры Евангельскай “Новае жыццё” па шматгадовай традыцыі зладзілі Дзень Нараджэння Ісуса Хрыста ў рэстаране, куды запрасілі сваіх знаёмых, якія наведваюць царкоўныя службы або вельмі рэдка, або ніколі.
Последние новости>> Все статьи

Сапраўдная Беларусь-2 (працяг)

Жыхарка вёскі Суйкава, актывіст БХД Алена Янушкоўская працягвае паказваць нам сапраўдную Беларусь – зусім не тую, што мы прызвычаіліся бачыць на дзяржаўных каналах БТ. Сёння гаворка пойдзе пра падтапленні агародаў і гаспадарчых пабудоў у жыхароў вёскі і пра чарговыя хлуслівыя адпіскі мясцовага

Гусі-лебедзі і Ліхадзей ( сумная віцебская казка)

Жыў-быў Ліхадзей, доўга жыў. Час ад часу мяняў аблічча, паказваючыся перад падданымі то пад адным імем, то пад іншым. А ўжо як ён любіў гуляцца ў абяцанкі-цацанкі, што ўсім нават надакучыў, добрыя людзі адмахвацца пачалі ды патаемна пляваліся ўбок Палацу, дзе жыў Ліхадзей са сваімі памагатымі.

Чыноўнікі закрываюць вочы на небяспечныя дзіцячыя пляцоўкі

Жыхары дамоў на вуліцы Церашковай сабралі 63 подпісы пад калектыўным зваротам у Віцебскі гарвыканкам з патрабаваннем усталяваць дзіцячую пляцоўку, лаўкі ды выправіць праблему падтаплення двару. Маці, у якіх маленькія дзеці, папрасілі дапамагчы сабраць подпісы актывістаў Беларускай хрысціянскай