Уік-энд супраць смяротнага пакарання ў Віцебску

Актывісты БХД прынялі ўдзел у мерапрыемстве праваабарончага цэнтру "Вясна 96" "Уік--энд супраць смяротнага пакарання". Распачаўся ён 20.04 прэдстаўленнем арганізатарамі вялікай выставы, што размесцілася ў культурніцкім цэнтры ВЗАР на Кастрычніцкай,2 у Віцебску, і будзе доўжыцца яшчэ 2 дні.

Уік-энд супраць смяротнага пакарання ў Віцебску


Наведвальнікі маюць магчымасць даведацца аб гісторыі барацьбы за жыццё праваабаронцамі свету, сітуацыяй у Беларусі і іншых краінах. Вельмі моцны ўплыў маюць мультфільмы, ролікі, зробленыя камандай "Вясны 96".

Уік-энд супраць смяротнага пакарання ў Віцебску


Для Беларусі пытанне адмены смяротнага пакарання вельмі актуальнае. З пасляваенных гадоў больш за 400 чалавек былі растраляны ў нашай краіне, і прысуды выносяцца штогод.

Уік-энд супраць смяротнага пакарання ў Віцебску


Галоўны меседж мерапрыемства: "Дзяржава не мае права забіваць сваіх грамадзян". І гэта трэба даносіць людзям.

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

У Віцебску ў гонар Раства Хрыстова адбыўся конкурс на лепшае выкананне песні

25 снежня ў Віцебску вернікі царквы хрысціян веры Евангельскай “Новае жыццё” па шматгадовай традыцыі зладзілі Дзень Нараджэння Ісуса Хрыста ў рэстаране, куды запрасілі сваіх знаёмых, якія наведваюць царкоўныя службы або вельмі рэдка, або ніколі.
Последние новости>> Все статьи

Сапраўдная Беларусь-2 (працяг)

Жыхарка вёскі Суйкава, актывіст БХД Алена Янушкоўская працягвае паказваць нам сапраўдную Беларусь – зусім не тую, што мы прызвычаіліся бачыць на дзяржаўных каналах БТ. Сёння гаворка пойдзе пра падтапленні агародаў і гаспадарчых пабудоў у жыхароў вёскі і пра чарговыя хлуслівыя адпіскі мясцовага

Гусі-лебедзі і Ліхадзей ( сумная віцебская казка)

Жыў-быў Ліхадзей, доўга жыў. Час ад часу мяняў аблічча, паказваючыся перад падданымі то пад адным імем, то пад іншым. А ўжо як ён любіў гуляцца ў абяцанкі-цацанкі, што ўсім нават надакучыў, добрыя людзі адмахвацца пачалі ды патаемна пляваліся ўбок Палацу, дзе жыў Ліхадзей са сваімі памагатымі.

Чыноўнікі закрываюць вочы на небяспечныя дзіцячыя пляцоўкі

Жыхары дамоў на вуліцы Церашковай сабралі 63 подпісы пад калектыўным зваротам у Віцебскі гарвыканкам з патрабаваннем усталяваць дзіцячую пляцоўку, лаўкі ды выправіць праблему падтаплення двару. Маці, у якіх маленькія дзеці, папрасілі дапамагчы сабраць подпісы актывістаў Беларускай хрысціянскай