У Віцебску плануюць адкрыць беларускамоўную школу

Начальнік упраўленьня адукацыі Віцебскага аблвыканкаму Дзьмітры Хома паведаміў “Віцебскай вясьне”, што кіраўніцтва вобласьці падтрымала ідэю стварэньня ў горадзе школы з беларускай мовай навучаньня. Але дзе і калі яна будзе адчыненая – пакуль невядома.

У Віцебску плануюць адкрыць беларускамоўную школу


Нагадаем, у Віцебску няма не тое што беларускамоўнай школы альбо гімназіі — нават беларускамоўнага класа. У лютым 2018 года абласная філія ТБМ («Таварыства беларускай мовы») паспрабавала сабраць звесткі аб бацьках, якія б жадалі навучаць сваіх дзяцей у Віцебску па-беларуску. На просьбу даслаць у філію кантактную інфармацыю адгукнуліся толькі тры сям'і.

— На жаль, у 2018 годзе беларускі клас, найхутчэй, не будзе адкрыты. У аблвыканкаме мне адказалі, што калі б назбіралася хаця б з 15 заяваў ад бацькоў, была б іншая справа… Але запэўніваюць, што ў 2019−2020 навучальным годзе клас з’явіцца абавязкова. Больш за тое, гаворка ідзе пра стварэнне цалкам беларускамоўнай школы, менавіта з азначанага перыяду. Абяцаюць пачаць падрыхтоўчую працу ўжо цяпер, — паведаміў старшыня абласной арганізацыі ТБМ Юрый Бабіч.

Дзмітрый Хома: «Трэба працаваць разам»
Начальнік упраўлення адукацыі аблвыканкама Дзмітрый Хома пацвердзіў, што такая «ідэя сапраўды апрацоўваецца»: «І гэтая ідэя ні ў якім разе не выклікае ў нас непрымання. Наадварот, у нас ёсць разуменне, што гэта трэба рабіць. Але нам трэба працаваць разам».

Хома расказаў, што меў на гэты конт размову з кіраўніцтвам вобласці, і яно падтрымала ідэю стварэння ў Віцебску беларускамоўнай школы.

— Але пакуль што не хочацца называць нейкія канкрэтныя даты, — адзначыў Дзмітрый Хома.

«Выбіраем сярод невялікіх школ»
Такім чынам, праект знаходзіцца пакуль на стадыі «апрацоўкі ідэі». Па словах Хомы, ёсць шмат арганізацыйных момантаў, якія патрабуюць пільнай увагі і працы. Сярод іх, напрыклад, пытанне выбару школы: «Мы ўжо прыглядаем яе, але гэта не будзе школа ў Білева ці на Маскоўскім праспекце, дзе вучыцца больш за паўтары тысячы вучняў. Выбіраем сярод невялікіх школ».

Не выпрацаваны яшчэ і механізм функцыянавання ўстановы. Ці ствараць там адразу па адным беларускамоўным класе на кожнай паралелі (ад 1-га да 11-га), ці пачынаць з аднаго першага класа і павольна, цягам 10 гадоў, пераводзіць школу ў беларускамоўны рэжым навучання?..

Ці будзе школа запатрабаваная?
Могуць узнікнуць праблемы і з колькасцю жадаючых вучыцца ў «белмоўных» класах. Ці будзе наогул у Віцебску запатрабаваная беларускамоўная школа? Дзмітрый Хома кажа, што некаторыя сумненні на гэты конт ёсць:

— Колькі жадаючых? Мы неяк падлічвалі, але вынікі нават агучваць не буду — гэта невялікая колькасць. На жаль, так. Але разумееце, адна рэч, калі толькі прапрацоўваеш ідэю, а другая — калі ўжо заўтра адчыняем школу. Дык вось калі людзі будуць дакладна ведаць, што заўтра адчыняем, то і жадаючых з’явіцца больш.

На думку начальніка ўпраўлення адукацыі, усё можа атрымацца, калі ўлада і грамадства будуць працаваць у гэтым накірунку супольна.

— Цалкам згодны, што справа важная. І калі будзем працаваць усе разам, то думаю, што зможам гэта зрабіць. Проста павінны сабрацца нейкай групай аднадумцаў у гэтым пытанні і дакладна распланаваць, хто чым будзе займацца. Зразумела, што ўлада возьме на сябе арганізацыйныя пытанні, а вось пытаннямі прапаганды (хоць гэта і непрыгожае слова), прасоўвання, рэкламы павінна заняцца грамадства, у тым ліку ТБМ. Без дапамогі людзей будзе нялёгка штосьці зрабіць, — падсумаваў Дзмітрый Хома.

vitebskspring.org

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

У Віцебску ў гонар Раства Хрыстова адбыўся конкурс на лепшае выкананне песні

25 снежня ў Віцебску вернікі царквы хрысціян веры Евангельскай “Новае жыццё” па шматгадовай традыцыі зладзілі Дзень Нараджэння Ісуса Хрыста ў рэстаране, куды запрасілі сваіх знаёмых, якія наведваюць царкоўныя службы або вельмі рэдка, або ніколі.
Последние новости>> Все статьи

Сапраўдная Беларусь-2 (працяг)

Жыхарка вёскі Суйкава, актывіст БХД Алена Янушкоўская працягвае паказваць нам сапраўдную Беларусь – зусім не тую, што мы прызвычаіліся бачыць на дзяржаўных каналах БТ. Сёння гаворка пойдзе пра падтапленні агародаў і гаспадарчых пабудоў у жыхароў вёскі і пра чарговыя хлуслівыя адпіскі мясцовага

Гусі-лебедзі і Ліхадзей ( сумная віцебская казка)

Жыў-быў Ліхадзей, доўга жыў. Час ад часу мяняў аблічча, паказваючыся перад падданымі то пад адным імем, то пад іншым. А ўжо як ён любіў гуляцца ў абяцанкі-цацанкі, што ўсім нават надакучыў, добрыя людзі адмахвацца пачалі ды патаемна пляваліся ўбок Палацу, дзе жыў Ліхадзей са сваімі памагатымі.

Чыноўнікі закрываюць вочы на небяспечныя дзіцячыя пляцоўкі

Жыхары дамоў на вуліцы Церашковай сабралі 63 подпісы пад калектыўным зваротам у Віцебскі гарвыканкам з патрабаваннем усталяваць дзіцячую пляцоўку, лаўкі ды выправіць праблему падтаплення двару. Маці, у якіх маленькія дзеці, папрасілі дапамагчы сабраць подпісы актывістаў Беларускай хрысціянскай