Пасядзелкі на час (як віцебскія чыноўнікі праводзілі ў Заронаўскім сельсавеце сустрэчу з жыхарамі-першы раз за шмат гадоў)...

Віцебскі раённы выканкам спадобіўся нарэшце выехаць да людзей. Якой на чарзе была сустрэча, прызначаная раённым чынавенствам на 13.04.2018 у адміністрацыі Заронаўскага сельсавета, што месціцца ў Пестуніцах, невядома. Але ажна целую гадзіну працоўнага часу!
Як кажуць, салдат спіць, служба ідзе, так і тут.

Пасядзелкі на час (як віцебскія чыноўнікі праводзілі ў Заронаўскім сельсавеце сустрэчу з жыхарамі-першы раз за шмат гадоў)...


Вяскоўцы хто на працы, хто на гаспадарцы калупаецца, хто на рынку гандлюе, каб з голаду не памерці, а чыноўнікі на чале са старшынёй выканкама Г.Г. Сабынічам на шыкоўных начальніцкіх аўто прыкацілі на бяседу.

Пасядзелкі на час (як віцебскія чыноўнікі праводзілі ў Заронаўскім сельсавеце сустрэчу з жыхарамі-першы раз за шмат гадоў)...


Найперш за ўсё адчыталі ды прыгразілі жанчынцы сталага веку, што асмелілася распавесці пра з'едлівыя праблемы журналістам на камеру. Няхай ужо і даўнавата, мо месяцы са два таму, але ж памятаюць ёй, не забыліся- ах ты такая-сякая!- наматалі перад носам...

Зразумела, што такую сустрэчу не магла прапусціць жыхарка Суйкава, экс-кандыдат у мясцовыя Саветы, сябра аргкамітэту БХД Алена Янушкоўская. І калі людзі прыходзілі на сустрэчу з нейкімі асабістымі праблемамі, то сп.Алена, якая падчас кампаніі добра вывучыла праблемы сваёй акругі і шмат пытанняў паставіла перад тым жа раённым начальствам, а некаторыя з іх вырашаны ці вырашаюцца, вываліла перад чынамі цэлы мех: Як вырашаюцца, ці да якіх праблем аніяк не даходзяць рукі ў шматлікіх адказных за стан жыцця сельсавета -вось што хвалявала клапатлівую жанчыну.

Што з дамамі-дзвухпавярховікамі ў в. Баршчоўка, Пестуніца? Напалову разваленыя, іх перапіхваюць розныя структуры адзін аднаму. і адказных няма...

Калі нарэшце дабудуецца вадаправод у Суйкава?

Калі палепшыцца якасць вады ў Заронава, Пестуніцах, Тапорына?

Пасядзелкі на час (як віцебскія чыноўнікі праводзілі ў Заронаўскім сельсавеце сустрэчу з жыхарамі-першы раз за шмат гадоў)...


Пасядзелкі на час (як віцебскія чыноўнікі праводзілі ў Заронаўскім сельсавеце сустрэчу з жыхарамі-першы раз за шмат гадоў)...


Калі будуць прыведзены ў парадак дарогі па сельсавету?

Пасядзелкі на час (як віцебскія чыноўнікі праводзілі ў Заронаўскім сельсавеце сустрэчу з жыхарамі-першы раз за шмат гадоў)...


Дзе ж асфальтавая дарога скрозь Пракуды, якой ужо амаль 30 гадоў, а яе няма і не было?
Чаму ніхто не адказаў за існаванне той дарогі толькі на паперы?

Хто наладзіць матор ў Тапорына да насоса, каб людзям падавалася вада?
Чаму гэтую праблему спіхнулі на мясцовых пенсіянераў, а іх большасць сярод тых, хто застаўся ў вёсцы?

Чаму дазваляюць раскрадаць закінутыя гаспадарчыя пабудовы?

Знайшоўся прыватнік(?!), які за вялікія грошы сабраўся ў Пестуніцах праводзіць людзям газ. А ці ёсць сэнс у святле хутка уведзенай Астравецкай АЭС? Ці не трапяць людзі ў пастку, вымушаныя ў хуткім часе пераводзіць усё на электрычнасць?

Чаму няма на тэрыторыі сельсавета ніводнай пляцоўкі для дзяцей.

Чаму установы культуры не працуюць з людзьмі? ... Задзяўбла сваімі пытаннямі сп. Алена чыноўнікаў.

Сустрэча з 4-ма мясцовымі жыхарамі, што ўсё ж рашыліся задаць пытанні начальству, прайшла даволі лёгка, дала магчымасць ім адчуць сябе такімі значнымі, велічнымі, ледзь не багамі, а тут гэная Янушкоўская... і зразумела ж ужо, што не дасць спакойна жыць...

Во, ўжо ёй спатрэбілася. каб мясцовая адміністрацыя спрыяла апрацоўцы агародаў, каб паклапацілася аб захаванні гаспадаркі - паразвялося дзічы, палююць, рэжуць дамашнюю птушку, адзічэлыя сабакі коз задзіраюць...

Вось, спадарства начальнікі, колькі праблем існуе ў адным асобна ўзятым сельскім савеце. Ды не ўсе за гадзіну агучыш... А чуць: "гэтага не зробім ніколі", "узялі на карандаш", " на гэта грошай няма", " не ведаем, што з гэтым рабіць" ад людзей, якія атрымліваюць штомесяц неблагія заробкі, якіх утрымліваюць у тым ліку і жыхары Заронаўскага сельсавета, крыўдна, неправільна, несправядліва. Горш за тых драпежнікаў, якія пад покрывам цемры патаемна прабіраюцца ў твой хлеў ды душаць жывёліну. А тут нахабна, ды яшчэ з прэтэнзіямі ды пагрозамі сядзяць на шыі ды ножкамі качаюць.

Пасядзелкі на час (як віцебскія чыноўнікі праводзілі ў Заронаўскім сельсавеце сустрэчу з жыхарамі-першы раз за шмат гадоў)...


Абвесцілі 2018-ы год годам малой раздзімы, дык хоць пад гэтую абвестку зрабіце лепшым жыццё вёскі, пакуль яшчэ цепліцца ў ёй жыццё! А мы падкажам, куды глядзець і што бачыць. І няма чаго пакрыкваць! Бо не мы вам, а вы нам служыце.

І сустрэч з людзьмі няма чаго баяцца! Гэта павінна стаць практыкай. Толькі час павінен быць спрыяльным для людзей, а не для чыноўнікаў. Працоўны дзень у іх ненарміраваны - нагадаем ім жа...

Таццяна Севярынец

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

У Віцебску ў гонар Раства Хрыстова адбыўся конкурс на лепшае выкананне песні

25 снежня ў Віцебску вернікі царквы хрысціян веры Евангельскай “Новае жыццё” па шматгадовай традыцыі зладзілі Дзень Нараджэння Ісуса Хрыста ў рэстаране, куды запрасілі сваіх знаёмых, якія наведваюць царкоўныя службы або вельмі рэдка, або ніколі.
Последние новости>> Все статьи

Сапраўдная Беларусь-2 (працяг)

Жыхарка вёскі Суйкава, актывіст БХД Алена Янушкоўская працягвае паказваць нам сапраўдную Беларусь – зусім не тую, што мы прызвычаіліся бачыць на дзяржаўных каналах БТ. Сёння гаворка пойдзе пра падтапленні агародаў і гаспадарчых пабудоў у жыхароў вёскі і пра чарговыя хлуслівыя адпіскі мясцовага

Гусі-лебедзі і Ліхадзей ( сумная віцебская казка)

Жыў-быў Ліхадзей, доўга жыў. Час ад часу мяняў аблічча, паказваючыся перад падданымі то пад адным імем, то пад іншым. А ўжо як ён любіў гуляцца ў абяцанкі-цацанкі, што ўсім нават надакучыў, добрыя людзі адмахвацца пачалі ды патаемна пляваліся ўбок Палацу, дзе жыў Ліхадзей са сваімі памагатымі.

Чыноўнікі закрываюць вочы на небяспечныя дзіцячыя пляцоўкі

Жыхары дамоў на вуліцы Церашковай сабралі 63 подпісы пад калектыўным зваротам у Віцебскі гарвыканкам з патрабаваннем усталяваць дзіцячую пляцоўку, лаўкі ды выправіць праблему падтаплення двару. Маці, у якіх маленькія дзеці, папрасілі дапамагчы сабраць подпісы актывістаў Беларускай хрысціянскай