У Барыса Хамайды з пенсіі забяруць 24.5 рублі за тое, што віншаваў са святам віцяблян

12 красавіка ў Віцебску судзілі 70-гадовага Барыса Хамайду за тое, што ён 23 сакавіка ля “сіняга дома” віншаваў віцяблян са 100-годдзем БНР. Сведкамі на судзе выступалі міліцыянты Інэса Карнюкова і Вадзім Канькоў, першая здымала на відэа, а другі склаў пратакол за быццам бы несанкцыянаванае масавае мерапрыемства.
Суддзя Вадзім Аляксеенка прызнаў Барыса Хамайду вінаватым і прысудзіў штраф у адну базавую велічыню.

У Барыса Хамайды з пенсіі забяруць 24.5 рублі за тое, што віншаваў са святам віцяблян


Барыс Хамайда на ўсё гэта выказаў сваё меркаванне:
“У 1996 годзе адбыўся антыканстытуцыйны пераварот. Пасля гэтага была прыпынена легітымная канстытуцыя 1994 года. Усё, што потым адбывалася: розныя назначэнні на дзяржаўныя пасады, на судзейскія, пракурорскія -- усё гэта не легітымна. І пакуль мы не вернем легітымную Канстытуцыю 1994 года, то нічога станоўчага тут не будзе. Трэба пачынаць з вяртання менавіта гэтай Канстытуцыі, тады ўсё стане на свае месцы. Суддзя разглядае маю справу, але ён не мае права яе разглядаць. Фактычна так, а дэ-юрэ не, таму што яго прызначыў той жа Лукашэнка, а Лукашэнка таксама не мае легітымнасці. Усё адно за адно чапляецца.

Мы звычайна кажам: а вось у нас правы па Канстытуцыі... Няма ў нас Канстытуцыі, таму няма і ніякіх правоў. Трэба нашу Канстытуцыю вярнуць, тады ў нас з'явяцца і правы. Тут усё проста. А пакуль што замест Канстытуцыі -- чорная дзірка. Увесь гэты час мы топчамся на месцы, гэта згублены час.”

У Барыса Хамайды з пенсіі забяруць 24.5 рублі за тое, што віншаваў са святам віцяблян


Павел Левінаў, праваабаронца, пракаментаваў прысуд:

“На судовым паседжанні было выяўлена, што званок у міліцыю паступіў у 12.55. Адпаведна рапарту супрацоўніка міліцыі Вадзіма Канькова, што пацвердзіла і яго калега Інэса Карнюкова, ён прыбыў на месца ў 14.20. У выніку, адна гадзіна 25 хвілін спатрэбілася супрацоўніку міліцыі, каб пераадолець адлегласць у 500 метраў і прыбыць на месца правапарушэння. У адпаведнасці з заканадаўствам (суд спрабаваў нам растлумачыць заканадаўства) супрацоўнікі міліцыі павінны прыбываць на месца цягам 10 хвілін.
Гэта сітуацыя кажа аб тым, што Барыс Ханонавіч тут правы, што ў 14.20 яго там не было, што ў 13.20 ен адтуль ужо сыйшоў. Суддзя тут мог прымяніць артыкул 8.2 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб Адміністрацыйных правапарушэннях і ўлічваючы малазначнасць, вызваліць Барыса Ханонавіча ад адміністрацыйнай адказнасці, таму што сваім так называемым "деяніем" ён не прынёс ніякай шкоды ні грамадскім інтарэсам, ні правам, ні свабодам іншых грамадзян.”

Суддзя Аляксеенка зрабіў выснову, што няма сумневаў у тым, што час здзяйснення "правапарушэння", пазначаны ў пратаколе 14.20 супрацоўнікамі міліцыі, правільны.

“Бо аб гэтым сведчылі два міліцыянты. У 11.40 і ў 12.55 паступілі ў дзяжурную частку тэлефонныя званкі, пасля чаго паведамілі супрацоўнікам міліцыі, таму гэты час, 14.20, мы лічым устаноўлены. У вашых дзеяннях ёсць склад правапарушэння, вы парушылі існуючы парадак правядзення пікетаў. З улікам вашай асобы, узросту і матэрыяльнага стану абмяжоўваюсь вынясеннем вам штрафу ў памеры адной базавай велічыні,”—вынес прысуд суддзя Чыгуначнага раёна г.Віцебска Дзяніс Аляксеенка.

У Барыса Хамайды з пенсіі забяруць 24.5 рублі за тое, што віншаваў са святам віцяблян

В.Канькоў

У Барыса Хамайды з пенсіі забяруць 24.5 рублі за тое, што віншаваў са святам віцяблян

І.Карнюкова

Хамайда сказаў, што абскарджваць не будзе, бо ня бачыць сэнсу з-за таго, што няма легітымных судоў. І аплочваць самастойна штраф не будзе, усё адно вылічуць з пенсіі. А пенсія ў Барыса Ханонавіча 234 рублі.

У Барыса Хамайды з пенсіі забяруць 24.5 рублі за тое, што віншаваў са святам віцяблян


Алёна Шабуня, Вячаслаў Лазараў.

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

У Віцебску ў гонар Раства Хрыстова адбыўся конкурс на лепшае выкананне песні

25 снежня ў Віцебску вернікі царквы хрысціян веры Евангельскай “Новае жыццё” па шматгадовай традыцыі зладзілі Дзень Нараджэння Ісуса Хрыста ў рэстаране, куды запрасілі сваіх знаёмых, якія наведваюць царкоўныя службы або вельмі рэдка, або ніколі.
Последние новости>> Все статьи

Сапраўдная Беларусь-2 (працяг)

Жыхарка вёскі Суйкава, актывіст БХД Алена Янушкоўская працягвае паказваць нам сапраўдную Беларусь – зусім не тую, што мы прызвычаіліся бачыць на дзяржаўных каналах БТ. Сёння гаворка пойдзе пра падтапленні агародаў і гаспадарчых пабудоў у жыхароў вёскі і пра чарговыя хлуслівыя адпіскі мясцовага

Гусі-лебедзі і Ліхадзей ( сумная віцебская казка)

Жыў-быў Ліхадзей, доўга жыў. Час ад часу мяняў аблічча, паказваючыся перад падданымі то пад адным імем, то пад іншым. А ўжо як ён любіў гуляцца ў абяцанкі-цацанкі, што ўсім нават надакучыў, добрыя людзі адмахвацца пачалі ды патаемна пляваліся ўбок Палацу, дзе жыў Ліхадзей са сваімі памагатымі.

Чыноўнікі закрываюць вочы на небяспечныя дзіцячыя пляцоўкі

Жыхары дамоў на вуліцы Церашковай сабралі 63 подпісы пад калектыўным зваротам у Віцебскі гарвыканкам з патрабаваннем усталяваць дзіцячую пляцоўку, лаўкі ды выправіць праблему падтаплення двару. Маці, у якіх маленькія дзеці, папрасілі дапамагчы сабраць подпісы актывістаў Беларускай хрысціянскай