Сабачае шчасце і вялікія чалавечыя сэрцы

Жыццё, бывае, вельмі жорстка абыходзіцца з людзьмі… Чые гэта пакаранне, не нам судзіць…

Сабачае шчасце і вялікія чалавечыя сэрцы


Памерла адзінокая жанчына, яшчэ даволі маладая. Пасля інсульту ледзь хадзіла, вымушаная выводзіць на шпацыр дзвух сабак. Колькі дзён галодныя сабакі сядзелі каля гаспадыні, аберагаючы яе вечны сон, не кранулі цела… Суседзі, а гэта доўгі калідор з малагабарытнымі кватэрамі, кожны заняты сваімі справамі і праблемамі, звярнулі ўвагу на пах, які з’явіўся ў у гэтым калідоры. Непрыемны і жудасны. Выклікалі МЧС. Службоўцы ўскрылі кватэру, дзе і знайшлі няшчасную і змарнелых сабак. Цела вывезлі, а сабак зноўку зачынілі ў кватэры...

Старшая па дому, сп. Захарава Ірына, якая шмат намаганняў прыкладае да пераносу пляцоўкі для выгула сабак, адзінай ў горадзе, размешчанай пад самымі вокнамі яе дзевяціпавярховіка з парушэннямі ўсіх магчымых санітарных і юрыдычных норм, але з падтрымкі нейкай “махнатай лапы” з гарвыканкама, што нават пракуратура і міліцыя нямеюць, хаця і прызнаюць тыя парушэнні, даведалася пра трагедыю і адразу ўключылася ў выратаванне.

Сабачае шчасце і вялікія чалавечыя сэрцы


Уладальнікі ж сабак, што гойсаюць і брэшуць тут, і абвесцілі ёй (Захаравай Ірыне) сапраўдную вайну, раптам зніклі з гарызонту і іх, такіх упартых аматараў, лёс тых бедных сабак аніяк не цікавіў…
Асірацелых сабак вызвалілі з зачыненай кватэры, ім не знаходзілася месца ў Віцебскім прыюце для жывёл - пагражала знішчэнне. (Гэта адбывалася ў святочны пасхальны дзень).

Да спецаперацыі па ўратаванні сабак падключылася Алена Янушкоўская. Яна калісьці была заводчыкам сабак, і ў яе яшчэ захаваліся сувязі з калегамі.

Абвесткі пра бяду яна размясціла і ў сацсетках. Людзі пачалі адгукацца адразу, прапаноўваць сваю дапамогу.
У хуткім часе прыехалі валанцёры, якія ацанілі стан сабак, прынялі неадкладныя меры, забралі на лекаванне - уратавалі ад спецкамбінату.

Сп. Ірына кажа, што тыдзень назад бачыла тую жанчынку, размаўляла з ёй, хацела дапамагчы, бо бачыла, з якой цяжкасцю суседке даецца кожны крок. Адмовілася, усё чакала сына. ..Той жа недзе заблукаў.
І вось сабакі, якім яна дарыла рэшткі любові і якія любілі яе, уратаваныя.

Ёсць сапраўдныя людзі з неабыякавай душой, хто чужую бяду ўспрымаюць як уласную.

Сабачае шчасце і вялікія чалавечыя сэрцы


P.S. Калісьці быў сюжэт на БТ пра сабачую пляцоўку ў двары дома па вул. Чкалава 7, корп.2. Вядоўцы праграмы “Времечко”, куды звярнулася сп. Ірына Захарава ў пошуках выйсця з праблемы кругласуткавага брэху, воні і агрэсіі не толькі сабак, але іх гаспадароў, абвінавацілі яе ў абыякавасці і нелюбові да братоў нашых меншых. Як жа спадарства памылілася!

А сп. Ірына Захарава і Алена Янушкоўская, экс-кандыдаты ў мясцовыя Саветы дэпутатаў, яшчэ раз прадэманстравалі свае жыццёвыя, грамадскія, хрысціянскія прыярытэты. Дзякуй вам!

Алеся Нечапайла

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

У Віцебску ў гонар Раства Хрыстова адбыўся конкурс на лепшае выкананне песні

25 снежня ў Віцебску вернікі царквы хрысціян веры Евангельскай “Новае жыццё” па шматгадовай традыцыі зладзілі Дзень Нараджэння Ісуса Хрыста ў рэстаране, куды запрасілі сваіх знаёмых, якія наведваюць царкоўныя службы або вельмі рэдка, або ніколі.
Последние новости>> Все статьи

Уік-энд супраць смяротнага пакарання ў Віцебску

Актывісты БХД прынялі ўдзел у мерапрыемстве праваабарончага цэнтру "Вясна 96" "Уік--энд супраць смяротнага пакарання". Распачаўся ён 20.04 прэдстаўленнем арганізатарамі вялікай выставы, што размесцілася ў культурніцкім цэнтры ВЗАР на Кастрычніцкай,2 у Віцебску, і будзе доўжыцца яшчэ 2 дні.

У Віцебску плануюць адкрыць беларускамоўную школу

Начальнік упраўленьня адукацыі Віцебскага аблвыканкаму Дзьмітры Хома паведаміў “Віцебскай вясьне”, што кіраўніцтва вобласьці падтрымала ідэю стварэньня ў горадзе школы з беларускай мовай навучаньня. Але дзе і калі яна будзе адчыненая – пакуль невядома.

Пасядзелкі на час (як віцебскія чыноўнікі праводзілі ў Заронаўскім сельсавеце сустрэчу з жыхарамі-першы раз за шмат гадоў)...

Віцебскі раённы выканкам спадобіўся нарэшце выехаць да людзей. Якой на чарзе была сустрэча, прызначаная раённым чынавенствам на 13.04.2018 у адміністрацыі Заронаўскага сельсавета, што месціцца ў Пестуніцах, невядома. Але ажна целую гадзіну працоўнага часу! Як кажуць, салдат спіць, служба ідзе, так