Рулі-рулі-рулі-рулі – на табе чатыры дулі!

Памятаю семінар па публічных выступах. Адна з рэкамендацый па адказу на няёмкае пытанне - адказваць на што заўгодна, калі не ўпэўнены. Але адказваць. Гэтаму нашыя чыноўнікі вучацца не на семінарах, а ў Акадэміі кіравання і, пэўна, не адзін сяместр…

Майстрам ТАК адказваць я лічыла галоўнага доктара Віцебскага ўпраўлення аховы здароўя сп. Ю.М. Дзеркача. Віртуоз! Ты яму пра Фаму. А ён табе пра Ярому. І так упэўнена, што калі згубіш сувязь паміж пытаннем і адказам, то так і пойдзеш ні з чым.

Рулі-рулі-рулі-рулі – на табе чатыры дулі!


Падчас мясцовай кампаніі збіралі мы подпісы пад калектыўным зваротам аб празрыстасці бюджэта, справаздачнасці дэпутатаў, фарміраванні коштаў на розныя паслугі, працы грамадскіх прыёмных і г.д. Подпісы разнеслі ў Віцебскія абл- і гарвыканкамы, Віцебскія абл- і гарсаветы 23.02.2018 г. Усяго 108 подпісаў.
І тут з розных бакоў пачалі атрымліваць інфармацыю, што людзей абтэлефаноўваюць і спраўджваюць сапраўднасць подпісаў, а ў адной жанчынкі нават паперу ўзялі, што яе тыя пытанні не цікавяць…
Даручэнне на праверку подпісаў дало галоўнае ўпраўленне арганізацыйна-кадравай работы Віцебскага аблвыканкама - на яго спасылаецца ў сваім адказе кіраўнік справамі Чыгуначнай адміністрацыі г. Віцебска М.У. Смолікава. Ага, значыць подпісы правяраюцца адміністрацыямі горада… І нікому не прыйшло ў галаву, што гэта –праверка- парушэнне арт. 5 “Закона аб зваротах грамадзян”! Дзе там! Тая ж Смолікава завярае, што апытанні праводзіліся дабразычліва, тактоўна, уважліва. (Ну-ну, нават на працу да жанчынкі прыбеглі, каб узяць пісьмовую адмову ад подпісу. А жанчынка і нам не здолела патлумачыць, як гэта яна ад уласнага подпісу адмовілася пасля “дабразычлівай” размовы з кадравіцай Чыгуначнай адміністрацыі Глушковай Н.В). Цыдулку тую нам вярнулі, дарэчы…

І тое за аблвыканкамам не першы раз заўважаецца. Замест таго, каб падняць на ногі ўсе службы і адказаць на пытанні зваротаў, чынушы аблвыканкаму падымаюць усіх на вушы, трацяць шалёныя грошы бюджэта на абтэлефанаванні падпісантаў…Вось такія слугі народа… Так яны разумеюць сваю ролю… Гэта адно. Другое: як сачыняюцца адказы? Грунтоўна, адзін на ўсіх – у дадзеным выпадку было 4 адрасаты. Атрымалі 4 адказы. А па сутнасці – адзін. Пад капірку: усё ў нас добра, усё па законе, усё празрыста, грамадская прыёмная працуе, грамадскія абмеркаванні праходзяць, дэпутаты справаздачацца- бла-бла-бла- на 4-х аркушах.

Адкуль толькі ў канцы кожнага года ў СМІ з’яўляецца інфа: Інвестыцыйны план на 2014,-15,-16,-17 год выкананы на 41-43%?
Узбуджана 73, 140 і г.д. справы па карупцыі па вобласці?
Скралі там, скралі сям, прысабечылі тысячы,
куханьку аблвыканкаму набылі за 1300 у.е, а пакой за 2000 у.е,
рамонт будынка аблвыканкама зрабілі на … у.е.
Дзеверы(добрыя яшчэ!!!) у гарвыканкаме на 4-м паверсе памянялі….

А, яшчэ хочам Палац шлюбу ды ў гістарычным месцы! Каб была цэлая ансамбля: помнік Неўскаму з сям’ёй і палац шлюбу! (Дарэчы, матывацыя адказнага з гарвыканкама - намесніка старшыні-П. Падгурскага:” Ну трэба ж нешта планаваць!”) А … а насупраць - помнік заснавальніцы Віцебска кн. Вользе! Ну і ладна, што лягенда! - Прывабліваць жа турыстаў трэба! Ды ладна вам –прыбіральня, прыбіральня ў Парку партызанскай славы. Ды зрабілі мы там касметычны рамонт! Адчапіцеся! Якая-такая паліклініка? Якая-такая школа? Які-такі дзіцячы садок? А, ужо 2 вам падавай! І г.д.
І тр-р-тр-р-тр-р! - шкрабуць пёр’ямі, слінявяць капэрты з адказамі, марачкі налепліваюць і шчасліва ўздыхаюць, адкінуўшыся на спінкі зручных службовых крэслаў: у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 чэрвеня 2011 года “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” дадзены адказ можа быць абскаржаны…. І толькі адрэсы абскаржанняў ды подпісы адказных розныя… Дулю вам, падпісанты зварота! Чаго захацелі!
Сэнс адказаў, ён такі.

Ну, дык што рабіць? Прыйдзецца яшчэ пер’ямі паскрыпець, спадарства! Не першым і не апошнім быў гэты зварот. І з дулямі пасцеражыцеся…
Таццяна Севярынец

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

У Віцебску ў гонар Раства Хрыстова адбыўся конкурс на лепшае выкананне песні

25 снежня ў Віцебску вернікі царквы хрысціян веры Евангельскай “Новае жыццё” па шматгадовай традыцыі зладзілі Дзень Нараджэння Ісуса Хрыста ў рэстаране, куды запрасілі сваіх знаёмых, якія наведваюць царкоўныя службы або вельмі рэдка, або ніколі.
Последние новости>> Все статьи

Сапраўдная Беларусь-2 (працяг)

Жыхарка вёскі Суйкава, актывіст БХД Алена Янушкоўская працягвае паказваць нам сапраўдную Беларусь – зусім не тую, што мы прызвычаіліся бачыць на дзяржаўных каналах БТ. Сёння гаворка пойдзе пра падтапленні агародаў і гаспадарчых пабудоў у жыхароў вёскі і пра чарговыя хлуслівыя адпіскі мясцовага

Гусі-лебедзі і Ліхадзей ( сумная віцебская казка)

Жыў-быў Ліхадзей, доўга жыў. Час ад часу мяняў аблічча, паказваючыся перад падданымі то пад адным імем, то пад іншым. А ўжо як ён любіў гуляцца ў абяцанкі-цацанкі, што ўсім нават надакучыў, добрыя людзі адмахвацца пачалі ды патаемна пляваліся ўбок Палацу, дзе жыў Ліхадзей са сваімі памагатымі.

Чыноўнікі закрываюць вочы на небяспечныя дзіцячыя пляцоўкі

Жыхары дамоў на вуліцы Церашковай сабралі 63 подпісы пад калектыўным зваротам у Віцебскі гарвыканкам з патрабаваннем усталяваць дзіцячую пляцоўку, лаўкі ды выправіць праблему падтаплення двару. Маці, у якіх маленькія дзеці, папрасілі дапамагчы сабраць подпісы актывістаў Беларускай хрысціянскай