Беларусь перадусім!

Прайшоў год, як стаю каля сіняга дома з плакатам “Беларусь перадусім!”. І за весь гэты час не стамляюся тлумачыць некаторым мінакам, што слова “перадусім” па-расейску перакладаецца “прежде всего”. Што ў мяне няма мэты перадушыць Беларусь і беларусаў.

Беларусь перадусім!


Знаходзяцца людзі, нават з дзвюма дыпломамі аб вышэйшай адукацыі, што мне даводзяць – няма такога слова ў беларускай мове. І між іншым пераконваюць мяне па-расейску.

Можа так адбыцца, што пад гэтым злачынным рэжымам самі перамрэм, як маманты, ціха і непрыкметна. Кіруючая групоўка пра гэта паклапацілася. Вы ж паглядзіце, колькі ў горадзе аптэк і кантор па аказанню рытуальгных паслуг! А потым прааналізуйце, колькі гектараў зямлі ўжо занята пад гарадскія могілкі. Тады зразумееце, якая колькасць нашых гараджан ўжо атрымала месца для пастаяннага жыхарства. Пры тым, кантынгент тых, хто ўжо пайшоў ад нас, усё больш маладзее. Можа ад Чарнобыля, стрэсаў, сучаснай ежы, а можа ад дзяржаўнай “падтрымкі” нашай гаротнай медыцыны і ад дарагіх лекаў. На гэты конт маўчыць статыстыка. Дзяржаўная таямніца?

Вось калі б стаяў з лознугам 1917 года, напісаным па-расейску: “отобрать и поделить», тады пытанняў бы не ўзнікала. У каго “отобрать”, ну зразумела, у багатага, каму аддаць – беднаму! Усё проста. Не магу ўначы заснуць, калі мой сусед ездзіць на “мерседэсе”, а я пешшу хаджу. Ягоная жонка апранае норкавую футру, а ў мяне і жонкі няма.

Для мяне не мае значэння, што сусед цяжка працуе з раніцы да вечара, а я лынды б’ю. Гэта яго выбар. Ён жа “кулак”. А мой упадабаны занятак – выйсці з раніцы на вуліцу, сесці каля ганку, пачаць лузгаць струхнелыя семкі, разцягнуць мяхі гармоніка і заспяваць: “Эх, хорошо в стране советской жить!». А калі яшчэ ў гэты дзень пашанцуе, заглытнуць пляшку “чарніла”, абцерці вусны рукавом, тады і настрой добры, і перспектыва з’яўляецца.

На жаль, шмат яшчэ ў якіх галовах бачна чытаецца 1917 год. Яны чакаюць. Вось прыйдзе наш час, мы з вамі, “кулакамі” разбярэмся.

Не, пакуль мы не зразумеем закліка “Беларусь перадусім!”, нічога станоўчага ў нашай краіне не адбудзецца.

Барыс Хамайда

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

У Віцебску ў гонар Раства Хрыстова адбыўся конкурс на лепшае выкананне песні

25 снежня ў Віцебску вернікі царквы хрысціян веры Евангельскай “Новае жыццё” па шматгадовай традыцыі зладзілі Дзень Нараджэння Ісуса Хрыста ў рэстаране, куды запрасілі сваіх знаёмых, якія наведваюць царкоўныя службы або вельмі рэдка, або ніколі.
Последние новости>> Все статьи

Сапраўдная Беларусь-2 (працяг)

Жыхарка вёскі Суйкава, актывіст БХД Алена Янушкоўская працягвае паказваць нам сапраўдную Беларусь – зусім не тую, што мы прызвычаіліся бачыць на дзяржаўных каналах БТ. Сёння гаворка пойдзе пра падтапленні агародаў і гаспадарчых пабудоў у жыхароў вёскі і пра чарговыя хлуслівыя адпіскі мясцовага

Гусі-лебедзі і Ліхадзей ( сумная віцебская казка)

Жыў-быў Ліхадзей, доўга жыў. Час ад часу мяняў аблічча, паказваючыся перад падданымі то пад адным імем, то пад іншым. А ўжо як ён любіў гуляцца ў абяцанкі-цацанкі, што ўсім нават надакучыў, добрыя людзі адмахвацца пачалі ды патаемна пляваліся ўбок Палацу, дзе жыў Ліхадзей са сваімі памагатымі.

Чыноўнікі закрываюць вочы на небяспечныя дзіцячыя пляцоўкі

Жыхары дамоў на вуліцы Церашковай сабралі 63 подпісы пад калектыўным зваротам у Віцебскі гарвыканкам з патрабаваннем усталяваць дзіцячую пляцоўку, лаўкі ды выправіць праблему падтаплення двару. Маці, у якіх маленькія дзеці, папрасілі дапамагчы сабраць подпісы актывістаў Беларускай хрысціянскай