Няма свята без штрафу

Мікола Качурэц і Андрусь Кешанюк аштрафаваныя за тое, што у дзень святкавання 100-годдзя БНР разгарнулі бел-чырвона-белыя нацыянальныя сцягі, паведамляе радыё svaboda.

Няма свята без штрафу


735 рублёў штрафу — за нацыянальны сьцяг каля помніка князю Альгерду
Мікола Качурэц выйшаў аб 11-й раніцы ў Дзень Волі ў цэнтар Віцебску. Каля помніка князю Альгерду разгарнуў бел-чырвона-белы сьцяг бо «хацеў упэўніцца, што ў нашай краіне паявілася свабода і дэмакратыя». Так ён патлумачыў свой учынак у Кастрычніцкім райсудзе, куды яго даставілі зь ізалятару часовага ўтрыманьня. Мінулую ноч спадару Качурцу давялося правесьці за кратамі.

На судовым працэсе, дзе старшыняваў Уладзімер Царыкаў, спадар Качурэц распавёў пра акалічнасьці затрыманьня. Паводле ягоных словаў, праз 25 хвілін пасьля таго, як ён разгарнуў сьцяг, побач зьявіўся чалавек у цывільным, які назваўся падпалкоўнікам міліцыі. Папрасіўшы паказаць пасьведчаньне, Мікола Качурэц вырашыў яго сфатаграфаваць, аднак чалавек у цывільным выбіў зь ягоных рук тэлефон і пацягнуў у машыну. На судзе высьветлілася, што такім чынам жыхара Віцебску затрымліваў намесьнік начальніка Кастрычніцкага РАУС Аляксей Захаранкаў. Ён жа заявіў і пра непадпарадкаваньне з боку спадара Міколы Качурца.

У ізалятары часовага ўтрыманьня Мікола Качурэц каля сутак трымаў сухую галадоўку на знак пратэсту. У судовым працэсе, які распачаўся праз 27 гадзін пасьля ягонага затрыманьня, спадар Качурэц быў прызнаны вінаватым у парушэньні заканадаўства аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў (ч.2 арт. 23.34 КаАП) і пакараны штрафам памерам 26 базавых велічынь, што складае 637 рублёў. А таксама яму прысуджаны штраф за непадпарадкаваньне службовай асобе (23.4 КаАП) памерам 12 базавых велічынь, або 294 рублі. Адабраны сьцяг суд вырашыў канфіскаваць.

«Я выйшаў са сьцягам віншаваць усіх. Каб людзі бачылі, што нехта ў Віцебску яшчэ змагаецца, і што ёсьць людзі, якія не зьвяртаюць увагу на забароны», сказаў пасьля суду спадар Качурэц.

245 рублёў штрафу — за бел-чырвона-белы сьцяг каля «Белтэлекаму»

Няма свята без штрафу


Андрусь Кешанюк раней працаваў у «Белтэлекаме», але быў звольнены з гэтай установы — як ён кажа, паводле палітычных прычынаў. Ён вырашыў павіншаваць зь Днём Волі сваіх былых калегаў. У 8.20 раніцы 26-га сакавіка, якраз перад пачаткам працоўнага дня, ён прыйшоў на будынку ўстановы.
Праз колькі хвілін зьявілася міліцэйская машына, зь яе выйшлі двое АМАПаўцаў і, не назваўшыся, схапілі спадара Кешанюка за рукі. Падчас разбору гэтага інцыдэнту ў Першамайскім райсудзе міліцыянты Васіль Кароткі і Расьціслаў Чэкан заявілі, што затрыманы «чапляўся нагамі за зямлю» — у гэтым і праявілася ягонае непадпарадкаваньне.

Спадар Кешанюк не адмаўляў, што разгарнуў сьцяг каля будынку «Белтэлекаму», але сьведчаньні АМАПацаў пра непадпарадкаваньне назваў хлусьнёй. Ён хадайнічаў, каб у судзе былі прагледжаны відэазапісы партатыўнага відэарэгістратара, які быў на грудзях у Расьціслава Чэкана. Ягоны кіраўнік Васіль Кароткі сказаў «калі відэарэгістратар быў, то ён мусіў быць уключаны». Але спадар Чэкан паведаміў суду, што яго не ўключаў — маўляў, супрацоўнік міліцыі «сам вырашае, уключаць яго ці не».

«Напэўна, забыўся яго ўключыць», — рэзюмавала судзьдзя Натальля Карабліна, вядомая ў Віцебску тым, што менавіта яе прызначаюць судзіць апазыцыйных актывістаў.

Андрусь Кешанюк так і ня здолеў давесьці, што непадпарадкаваньня зь ягонага боку не было: судзьдзя адхіліла ўсе ягоныя хадайніцтвы пра высьвятленьне падрабязнасьцяў затрыманьня. За «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі» Натальля Карабліна аштрафавала яго на 4 базавыя велічыні, што складае 98 рублёў. За «незаконнае пікетаваньне» зь бел-чырвона-белым сьцягам «з мэтаю пратэсту супраць дзейных уладаў», як было запісана ў пратаколе, на спадара Кешанюка наклалі штраф памерам шэсьць базавых велічынь, або 147 рублёў.

svaboda.org

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

У Віцебску ў гонар Раства Хрыстова адбыўся конкурс на лепшае выкананне песні

25 снежня ў Віцебску вернікі царквы хрысціян веры Евангельскай “Новае жыццё” па шматгадовай традыцыі зладзілі Дзень Нараджэння Ісуса Хрыста ў рэстаране, куды запрасілі сваіх знаёмых, якія наведваюць царкоўныя службы або вельмі рэдка, або ніколі.
Последние новости>> Все статьи

Сапраўдная Беларусь-2 (працяг)

Жыхарка вёскі Суйкава, актывіст БХД Алена Янушкоўская працягвае паказваць нам сапраўдную Беларусь – зусім не тую, што мы прызвычаіліся бачыць на дзяржаўных каналах БТ. Сёння гаворка пойдзе пра падтапленні агародаў і гаспадарчых пабудоў у жыхароў вёскі і пра чарговыя хлуслівыя адпіскі мясцовага

Гусі-лебедзі і Ліхадзей ( сумная віцебская казка)

Жыў-быў Ліхадзей, доўга жыў. Час ад часу мяняў аблічча, паказваючыся перад падданымі то пад адным імем, то пад іншым. А ўжо як ён любіў гуляцца ў абяцанкі-цацанкі, што ўсім нават надакучыў, добрыя людзі адмахвацца пачалі ды патаемна пляваліся ўбок Палацу, дзе жыў Ліхадзей са сваімі памагатымі.

Чыноўнікі закрываюць вочы на небяспечныя дзіцячыя пляцоўкі

Жыхары дамоў на вуліцы Церашковай сабралі 63 подпісы пад калектыўным зваротам у Віцебскі гарвыканкам з патрабаваннем усталяваць дзіцячую пляцоўку, лаўкі ды выправіць праблему падтаплення двару. Маці, у якіх маленькія дзеці, папрасілі дапамагчы сабраць подпісы актывістаў Беларускай хрысціянскай