Верш з-за кратаў

No comment. Да 100-годдзя БНР.

Верш з-за кратаў




У камеры турэмнай, нібы звер,

Глухім адчаем выючы да столі,

Святкую я стагоддзе БНР —

няспраўджанае свята нашай Волі.

Прынік да вочка

вокам

вартаўнік.

Мардаты. Зубы сцяты. Чын па чыну.

А недзе там, над столлю, — сакавік.

І недзе там — за кратамі — Айчына.

І раптам я адчуў, што мы ўдваіх

За кратамі, як з ланцугом на шыі,

Я выю ў столь па гэты бок ад іх,

Яна — па той бок у нябёсы вые.

Аж дрыжыкі бяруць з яе выцця!

Такая ў ім туга, нуда такая.

Як не хапае ёй, каб жыць, жыцця,

І смерці, каб памерці, не хапае!

І так — скрозь век, скрозь сто студзёных год,

Скрозь боль і жах, скрозь песні з карагодамі —

І скрозь правадыроў, і скрозь народ,

Які ніяк не можа стаць народам.

Вясна, вясна! Скажы, шапні ты мне,

Калі ўжо ты прыйшла на наш гасцінец,

Чаму я ў роднай, крэўнай старане

Турме — радня, а ўсёй радні — чужынец?

Шапні, вясна чаканая, скажы:

У чым я прад Айчынай вінаваты?..

І слухаў я, як б’юцца капяжы

Аб падваконнік,

Аб сцяну,

Аб краты...

О, Беларусь! О, Крывія мая!

Ты

Ува мне

Жывой крывёй струменіш!

І гэта ўжо ніяк,

Нічым не зменіш:

Кроў на ваду не памяняю я.

Дарма — турма! А Воля — не дарма!

І не дарма Пагоні меч узняты!

Мы рассячэм ланцуг!

Мы вырвемся з ярма!

Мы ўсё-ткі спраўдзім

Волі нашай

Свята!


Уладзімір Някляеў, https://www.facebook.com/uladzimir.niakliaeu

Нагадаем, што Уладзімір Някляеў зараз адбывае адміністрацыйны арышт на Акрэсціна.

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

У Віцебску ў гонар Раства Хрыстова адбыўся конкурс на лепшае выкананне песні

25 снежня ў Віцебску вернікі царквы хрысціян веры Евангельскай “Новае жыццё” па шматгадовай традыцыі зладзілі Дзень Нараджэння Ісуса Хрыста ў рэстаране, куды запрасілі сваіх знаёмых, якія наведваюць царкоўныя службы або вельмі рэдка, або ніколі.
Последние новости>> Все статьи

Сапраўдная Беларусь-2 (працяг)

Жыхарка вёскі Суйкава, актывіст БХД Алена Янушкоўская працягвае паказваць нам сапраўдную Беларусь – зусім не тую, што мы прызвычаіліся бачыць на дзяржаўных каналах БТ. Сёння гаворка пойдзе пра падтапленні агародаў і гаспадарчых пабудоў у жыхароў вёскі і пра чарговыя хлуслівыя адпіскі мясцовага

Гусі-лебедзі і Ліхадзей ( сумная віцебская казка)

Жыў-быў Ліхадзей, доўга жыў. Час ад часу мяняў аблічча, паказваючыся перад падданымі то пад адным імем, то пад іншым. А ўжо як ён любіў гуляцца ў абяцанкі-цацанкі, што ўсім нават надакучыў, добрыя людзі адмахвацца пачалі ды патаемна пляваліся ўбок Палацу, дзе жыў Ліхадзей са сваімі памагатымі.

Чыноўнікі закрываюць вочы на небяспечныя дзіцячыя пляцоўкі

Жыхары дамоў на вуліцы Церашковай сабралі 63 подпісы пад калектыўным зваротам у Віцебскі гарвыканкам з патрабаваннем усталяваць дзіцячую пляцоўку, лаўкі ды выправіць праблему падтаплення двару. Маці, у якіх маленькія дзеці, папрасілі дапамагчы сабраць подпісы актывістаў Беларускай хрысціянскай