Віцебскім актывістам далі дазвол на мітынг з нагоды #БНР100, але яны ад яго адмовіліся

Віцебскім актывістам далі дазвол на мітынг з нагоды #БНР100, але яны ад яго адмовіліся.Прычына адмовы — у адсутнасьці вялікай сумы грошай, якую запатрабавалі міліцыянты за паслугі па ахове правапарадку падчас мітынгу.

Прычына адмовы — у адсутнасьці вялікай сумы грошай, якую запатрабавалі міліцыянты за паслугі па ахове правапарадку падчас мітынгу, паведамляе радыё svaboda.

Віцебскім актывістам далі дазвол на мітынг з нагоды #БНР100, але яны ад яго адмовіліся


Адзін з заяўнікаў акцыі, Канстанцін Смолікаў, атрымаў дазвол на яе правядзеньне ад адміністрацыі Чыгуначнага раёну Віцебска. Сьвяточны мітынг меркавалі правесьці апоўдні 25 сакавіка ў Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў.

Галоўная ўмова для атрыманьня дазволу на масавыя акцыі сфармулявана ў рашэньні Віцебскага гарвыканкаму № 881. Гэта наяўнасьць папярэдніх дамоваў на абслугоўваньне мерапрыемства работнікамі ЖКГ, лекарамі і міліцыяй. Упершыню за 10 год усе адпаведныя структуры пагадзіліся заключыць дамовы на аказаньне платных паслуг. Аднак абласная ўправа МУС запрасіла надта вялікую суму — 582 рублі — за ахову правапарадку падчас мітынгу сіламі 10-ці супрацоўнікаў міліцыі.

Паводле Канстанціна Смолікава, такіх грошай у заяўнікаў няма.

«Як напісана ў дамове, заплаціць міліцыянтам за працу мы павінны да 22-га сакавіка. Сума, якую яны запрасілі, амаль у 10 разоў большая, чымсьці аплата паслугаў мэдыкаў. Тыя прасілі ўсяго каля 70-ці рублёў. У нас няма магчымасьці сабраць грошы за пару дзён, таму мы параіліся і вырашылі адмовіцца ад правядзеньня імпрэзы ў заплянаваным фармаце мітынгу», — паведаміў спадар Смолікаў.

Цяпер віцебскія актывісты разважаюць, у якім яшчэ фармаце можна годна адзначыць гістарычную дату. Да слова, актывіст Беларускага нацыянальнага кангрэсу Ўладзімер Кійко таксама зьвяртаўся да мясцовых уладаў па дазвол на сьвяточную акцыю — на шэсьце па пешаходнай вуліцы Суворава ад помніка князю Альгерду да помніка пісьменьніку-земляку Ўладзімеру Караткевічу. Там, каля помніка, актывіст таксама хацеў зладзіць мітынг.

Адміністрацыя Кастрычніцкага раёну гораду забараніла праводзіць шэсьце і мітынг на той падставе, што спадар Кійко не далучыў да заяўкі неабходныя дамовы.

***

Улады ўжо дазволілі сьвяточныя мерапрыемствы 25 сакавіка ў Баранавічах, Берасьці, Горадні, Кобрыні і Лідзе, заяўкі на масавыя мерапрыемствы ў Гомлі і Магілёве адхілілі, але там будуць ладзіцца вечарыны і музычныя выступы, на якія не патрэбен дазвол уладаў. У Віцебску з арганізатараў запатрабавалі вялікія грошы за ахову пікету — магчыма, акцыю давядзецца скасаваць. Усе шэсьці ў Менску, на якія падаваліся заяўкі, забаранілі.

svaboda.org

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

У Віцебску ў гонар Раства Хрыстова адбыўся конкурс на лепшае выкананне песні

25 снежня ў Віцебску вернікі царквы хрысціян веры Евангельскай “Новае жыццё” па шматгадовай традыцыі зладзілі Дзень Нараджэння Ісуса Хрыста ў рэстаране, куды запрасілі сваіх знаёмых, якія наведваюць царкоўныя службы або вельмі рэдка, або ніколі.
Последние новости>> Все статьи

Сапраўдная Беларусь-2 (працяг)

Жыхарка вёскі Суйкава, актывіст БХД Алена Янушкоўская працягвае паказваць нам сапраўдную Беларусь – зусім не тую, што мы прызвычаіліся бачыць на дзяржаўных каналах БТ. Сёння гаворка пойдзе пра падтапленні агародаў і гаспадарчых пабудоў у жыхароў вёскі і пра чарговыя хлуслівыя адпіскі мясцовага

Гусі-лебедзі і Ліхадзей ( сумная віцебская казка)

Жыў-быў Ліхадзей, доўга жыў. Час ад часу мяняў аблічча, паказваючыся перад падданымі то пад адным імем, то пад іншым. А ўжо як ён любіў гуляцца ў абяцанкі-цацанкі, што ўсім нават надакучыў, добрыя людзі адмахвацца пачалі ды патаемна пляваліся ўбок Палацу, дзе жыў Ліхадзей са сваімі памагатымі.

Чыноўнікі закрываюць вочы на небяспечныя дзіцячыя пляцоўкі

Жыхары дамоў на вуліцы Церашковай сабралі 63 подпісы пад калектыўным зваротам у Віцебскі гарвыканкам з патрабаваннем усталяваць дзіцячую пляцоўку, лаўкі ды выправіць праблему падтаплення двару. Маці, у якіх маленькія дзеці, папрасілі дапамагчы сабраць подпісы актывістаў Беларускай хрысціянскай