На новааршанскай шашы ўсталяванае сучаснае асвятленне і з'явіўся светлафор

Віцебскае ДАІ адказней за ўсе віцебскія службы ставіцца да зваротаў грамадзян. Вось ужо на Новааршанскай шашы на праблемным пераходе ўсталявана сучаснае (на сонечных батарэях!) асвятленне ды светлафор.

На новааршанскай шашы ўсталяванае сучаснае асвятленне і з'явіўся светлафор


Пасля калектыўнага звароту мінакоў ды кіроўцаў, якія заўсёды ў гэтым месцы адчувалі сябе няўпэўнена, літаральна праз 2 дні былі пазначаныя "зебры" не толькі тут, але яшчэ ў 3-х месцах. Асвятленне абяцалі зрабіць пазней. Гатова! Гэта па-мужчынску! Дзякуй, Віцебскае ДАІ!

На новааршанскай шашы ўсталяванае сучаснае асвятленне і з'явіўся светлафор


Засталося праверыць, як тое асвятленне назапашвае энергіі на ноч... Але паверым новым тэхналогіям!
Залік можна паставіць і віцебскім сябрам ініцыятывы БХД "Віцебск-горад наш".

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

У Віцебску ў гонар Раства Хрыстова адбыўся конкурс на лепшае выкананне песні

25 снежня ў Віцебску вернікі царквы хрысціян веры Евангельскай “Новае жыццё” па шматгадовай традыцыі зладзілі Дзень Нараджэння Ісуса Хрыста ў рэстаране, куды запрасілі сваіх знаёмых, якія наведваюць царкоўныя службы або вельмі рэдка, або ніколі.
Последние новости>> Все статьи

Сапраўдная Беларусь-2 (працяг)

Жыхарка вёскі Суйкава, актывіст БХД Алена Янушкоўская працягвае паказваць нам сапраўдную Беларусь – зусім не тую, што мы прызвычаіліся бачыць на дзяржаўных каналах БТ. Сёння гаворка пойдзе пра падтапленні агародаў і гаспадарчых пабудоў у жыхароў вёскі і пра чарговыя хлуслівыя адпіскі мясцовага

Гусі-лебедзі і Ліхадзей ( сумная віцебская казка)

Жыў-быў Ліхадзей, доўга жыў. Час ад часу мяняў аблічча, паказваючыся перад падданымі то пад адным імем, то пад іншым. А ўжо як ён любіў гуляцца ў абяцанкі-цацанкі, што ўсім нават надакучыў, добрыя людзі адмахвацца пачалі ды патаемна пляваліся ўбок Палацу, дзе жыў Ліхадзей са сваімі памагатымі.

Чыноўнікі закрываюць вочы на небяспечныя дзіцячыя пляцоўкі

Жыхары дамоў на вуліцы Церашковай сабралі 63 подпісы пад калектыўным зваротам у Віцебскі гарвыканкам з патрабаваннем усталяваць дзіцячую пляцоўку, лаўкі ды выправіць праблему падтаплення двару. Маці, у якіх маленькія дзеці, папрасілі дапамагчы сабраць подпісы актывістаў Беларускай хрысціянскай