Улады Віцебска плануюць у 2018 годзе спагнаць з грамадзянаў 1,8 млн. рублёў штрафаў у гарадзкі бюджэт

Згодна з апублікаваным 30 студзеня рашэньнем Віцебскага гарсавету «Аб бюджэце горада Віцебска на 2018 год», улады плянуюць папоўніць сёлета гарадзкі бюджэт за кошт штрафаў на суму 1 млн. 829 тысяч рублёў. Гэта больш за 920 тыс. даляраў.

Улады Віцебска плануюць у 2018 годзе спагнаць з грамадзянаў 1,8 млн. рублёў штрафаў у гарадзкі бюджэт


Адзначым, што летась (у 2017 годзе) у гарадзкі бюджэт была закладзеная сума штрафаў, удвая большая, чым сёлета (3 млн. 767 тыс. рублёў). Ці зьвязаны больш лёгкі «прагноз на штрафы» з прыняцьцем у мінулым годзе Дэкрэту № 7 («Аб разьвіцьці прадпрымальніцтва») альбо з адменай «дармаедзкага» Дэкрэту № 3, невядома.

З дэфіцытам 21 млн. рублёў
У адрозьненьні ад 2017 года гарадзкі бюджэт на 2018-ы зьвярстаны з меркаваным дэфіцытам бюджэту на суму 21 млн. рублёў. Плянаваны прыбытак складае 249,6 млн. рублёў. Выдаткі — 270,6 млн. рублёў.

Асноўнай крыніцай прыбытку будуць падатковыя даходы, якія складуць 90% (199,6 млн. рублёў) ад агульнай сумы бюджэту. У тым ліку падаходныя падаткі з фізычных асобаў (78,2 млн. рублёў), падаткі на тавары і паслугі (61,4 млн. рублёў), падаткі на ўласнасьць (35,6 млн. рублёў) ды іншыя.

Агульная сума падаткаў, якую зьбіраюцца сабраць з грамадзян, на 7 млн. рублёў большая, чым у мінулым годзе.

У 2 разы больш на абарону і ў 2 разы менш на сельскую гаспадарку
Што тычыцца разьмеркаваньня бюджэтных грошаў, то ў параўнаньні з 2017 годам удвая больш сродкаў пойдзе, напрыклад, на нацыянальную абарону («Забесьпячэньне мабілізацыйнай падрыхтоўкі і мабілізацыі») — 40 тыс. рублёў (супроць 21 тыс. летась). Падвысяцца таксама расходы на ахову здароўя (плюс 17 млн. рублёй у параўнаньні з мінулым годам).

На 3 млн. рублёў больш выдаткуюць і на адукацыю.

Затое ў два разы зьменьшацца расходы на сельскую гаспадарку і рыбагаспадарчую дзейнасьць, на 2 млн. рублёў менш атрымае транспартная галіна і аж на 10 млн. зьнізяцца выдаткі на сфэру жыльлёва-камунальных паслугаў і будаўніцтва.

Азнаёміцца з рашэньнем Віцебскага гарадзкога савету дэпутатаў, якое было зацьверджанае яшчэ 27 сьнежня 2017 года, можна на партале pravo.by.

«Віцебская вясна»

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

У Віцебску ў гонар Раства Хрыстова адбыўся конкурс на лепшае выкананне песні

25 снежня ў Віцебску вернікі царквы хрысціян веры Евангельскай “Новае жыццё” па шматгадовай традыцыі зладзілі Дзень Нараджэння Ісуса Хрыста ў рэстаране, куды запрасілі сваіх знаёмых, якія наведваюць царкоўныя службы або вельмі рэдка, або ніколі.
Последние новости>> Все статьи

Былыя кандыдаты ў дэпутаты Ірына Захарава і Алёна Шабуня не прызнаюць выбары на сваіх акругах сапраўднымі

Прамоўцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, былыя кандыдаты ў дэпутаты ў Віцебскі гарадскі Савет дэпутатаў Ірына Захарава і Алёна Шабуня 20 лютага падалі скаргі ў Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, у Віцебскую абласную і гарадскую

На сустрэчы з выбарцамі Шымчанка не прывёў ні воднага прыклада сваіх дасягненняў як дэпутата

14 лютага ў СШ 46 адбылася сустрэча з праўладным кандыдатам у дэпутаты ў Віцебскі гарадскі Савет дэпутатаў па Школьнай выбарчай акрузе №22 Алегам Шымчанкам. Зараз ён з’яўляецца дзеючым дэпутатам 27 склікання па Білеўскай акрузе №23, калі глядзець па тэрыторыі, то гэта тая ж самая вуліца, толькі

Дыскусія Алены Шабуні і Таццяны Сівачэнка (відэа)

"Людзям пара ўжо прачнуцца, час усвядоміць сваю значнасць", - лічыць кандыдат у дэпутаты Магілёўскага аблсавета Таццяна Сівачэнка. Намеснік дырэктара па навуковай працы ва "КБ "Прамысловыя тэхналогіі і комплексы", Таццяна Сівачэнка балатуецца ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі кандыдатам у