У Віцебску прайшоў правацэнтрысцкі пікет

У Віцебску 8 лютага прайшоў супольны правацэнтрысцкі пікет у падтрымку прамоўцаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і Правацэнтрысцкай кааліцыі Ірыны Захаравай, Алены Шабуні і Алены Янушкоўскай.

У Віцебску прайшоў правацэнтрысцкі пікет


Удзел у пікеце таксама ўзялі сустаршыня БХД Вольга Кавалькова і старшыня Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч, каардынатар хадэкаў па Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец і іншыя актывісты.



“Калі вы пойдзеце галасаваць, аддавайце свае за незалежных кандыдатаў. Зразумела, што тыя камісіі, у якія не трапілі нашы людзі (а мы іх высоўвалі), яны будуць лічыць галасы такім чынам, як ім заўгодна. І мы вас запрашаем – станавіцеся назіральнікамі. І вы будзеце назіраць на ўласныя вочы, як вас будуць дурыць, як дураць усе 23 гады”, - заклікала на пікеце мінакоў Таццяна Севярынец.

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

У Віцебску ў гонар Раства Хрыстова адбыўся конкурс на лепшае выкананне песні

25 снежня ў Віцебску вернікі царквы хрысціян веры Евангельскай “Новае жыццё” па шматгадовай традыцыі зладзілі Дзень Нараджэння Ісуса Хрыста ў рэстаране, куды запрасілі сваіх знаёмых, якія наведваюць царкоўныя службы або вельмі рэдка, або ніколі.
Последние новости>> Все статьи

Былыя кандыдаты ў дэпутаты Ірына Захарава і Алёна Шабуня не прызнаюць выбары на сваіх акругах сапраўднымі

Прамоўцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, былыя кандыдаты ў дэпутаты ў Віцебскі гарадскі Савет дэпутатаў Ірына Захарава і Алёна Шабуня 20 лютага падалі скаргі ў Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, у Віцебскую абласную і гарадскую

На сустрэчы з выбарцамі Шымчанка не прывёў ні воднага прыклада сваіх дасягненняў як дэпутата

14 лютага ў СШ 46 адбылася сустрэча з праўладным кандыдатам у дэпутаты ў Віцебскі гарадскі Савет дэпутатаў па Школьнай выбарчай акрузе №22 Алегам Шымчанкам. Зараз ён з’яўляецца дзеючым дэпутатам 27 склікання па Білеўскай акрузе №23, калі глядзець па тэрыторыі, то гэта тая ж самая вуліца, толькі

Дыскусія Алены Шабуні і Таццяны Сівачэнка (відэа)

"Людзям пара ўжо прачнуцца, час усвядоміць сваю значнасць", - лічыць кандыдат у дэпутаты Магілёўскага аблсавета Таццяна Сівачэнка. Намеснік дырэктара па навуковай працы ва "КБ "Прамысловыя тэхналогіі і комплексы", Таццяна Сівачэнка балатуецца ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі кандыдатам у