Сапраўдным дэпутатам і выбары не патрэбныя

Як заўсёды, прамоўцы БХД за перадвыбарчым працэсам (агітацыя, пікеты) не забываюць і аб праблемах, якія яны вырашаюць незалежна ад часу і кампаній.

Сапраўдным дэпутатам і выбары не патрэбныя



Так, прамоўца БХД па Віцебскаму раёну і вобласці Алена Янушкоўская заангажавала журналістаў ды звазіла іх у вёску Тапорына, якая ўваходзіць у яе Заронаўскую акругу № 9. Невядома адкуль сельсавету стала вядома, што Алена збіраецца ў Тапорына. "Лепшае", што прыдумалі – тэлефанаваць людзям,застрашваць іх і папярэджваць, каб ні ў якім разе журналістам нічога не казалі. Ды не на тых напалі.



7-га лютага другая прамоўца БХД Ірына Захарава наведала Віцебскі гарадскі савет дэпутатаў і пісьмова запатрабавала прэд'явіць ёй рашэнне гарсавета адносна сабачніка (агароджаны замест дзіцячай пляцоўцы на тэрыторыі яе акругі).

Памочнік старшыні гарсавета сп. Матвей Марозаў на просьбу паказаць тое рашэнне, пазначанае ў адмове пракуратуры ўмяшацца ў справу як падставу, залямантаваў, што ўжо шукалі і гэтага рашэння не існуе. Папрасілі тое засведчыць пісьмова. Даведаліся, што памочнік старшыні гарсавета – чалавек маленькі і нічога без ведама гаспадара напісаць нам не можа...

Пытаннічка! Пракуратура ў сваім лісце нахабна ілжэ, спасылаючыся на неіснуючае рашэнне? Выходзіць так... А сп.Ірына рыхтуе дакументы ў суд, бо ўсе інстанцыі ўладаў, датычныя да з'яўлення сабачніка пад сценамі школьнай сталовай з аднаго боку і шматпавярховіка з другога – трымаюцца піянерамі-героямі. Так бы яны інтарэсы грамадзян адстойвалі! Прамоўцы адступаць не збіраюцца, незалежна ад вынікаў тых "выбараў".

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

У Віцебску ў гонар Раства Хрыстова адбыўся конкурс на лепшае выкананне песні

25 снежня ў Віцебску вернікі царквы хрысціян веры Евангельскай “Новае жыццё” па шматгадовай традыцыі зладзілі Дзень Нараджэння Ісуса Хрыста ў рэстаране, куды запрасілі сваіх знаёмых, якія наведваюць царкоўныя службы або вельмі рэдка, або ніколі.
Последние новости>> Все статьи

Былыя кандыдаты ў дэпутаты Ірына Захарава і Алёна Шабуня не прызнаюць выбары на сваіх акругах сапраўднымі

Прамоўцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, былыя кандыдаты ў дэпутаты ў Віцебскі гарадскі Савет дэпутатаў Ірына Захарава і Алёна Шабуня 20 лютага падалі скаргі ў Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, у Віцебскую абласную і гарадскую

На сустрэчы з выбарцамі Шымчанка не прывёў ні воднага прыклада сваіх дасягненняў як дэпутата

14 лютага ў СШ 46 адбылася сустрэча з праўладным кандыдатам у дэпутаты ў Віцебскі гарадскі Савет дэпутатаў па Школьнай выбарчай акрузе №22 Алегам Шымчанкам. Зараз ён з’яўляецца дзеючым дэпутатам 27 склікання па Білеўскай акрузе №23, калі глядзець па тэрыторыі, то гэта тая ж самая вуліца, толькі

Дыскусія Алены Шабуні і Таццяны Сівачэнка (відэа)

"Людзям пара ўжо прачнуцца, час усвядоміць сваю значнасць", - лічыць кандыдат у дэпутаты Магілёўскага аблсавета Таццяна Сівачэнка. Намеснік дырэктара па навуковай працы ва "КБ "Прамысловыя тэхналогіі і комплексы", Таццяна Сівачэнка балатуецца ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі кандыдатам у