Я –- Вольга Данцыт

Вольга Данцыт – адна з тысячаў ахвяр, што ў 1938-м годзе былі расстраляныя ў лесе пад вёскай Хайсы савецкімі НКУСаўцамі. Яе імя было ўстаноўлена па знойдзенаму на месцы расстрэлаў грабенчыку ў 2016 годзе сябрамі ініцыятывы "Хайсы".

Я –- Вольга Данцыт


З 2014 г. існуе ініцыятыва, створаная сябрам КХП-БНФ Янам Дзяржаўцавым. Адна з галоўных яе мэтаў – стварэнне тут, на месцы масавых расстрэлаў мірных грамадзян, мемарыяльнага комплекса. Ініцыятыва ідзе ўслед за чорнымі капальнікамі, якія нажываюцца на тым каштоўным, што знойдуць на парэштках. Гэтыя пачвары абыякава раскідваюць чарапы і косткі. Недзе там, сярод іх, і быў знойдзены грабенчык віцебскай настаўніцы латышскага паходжання Вольгі Данцыт.

Я –- Вольга Данцыт


Па заяве ініцыятывы, кожны раз, як з'яўляюцца новыя яміны ў лесе пад Хайсамі, тут працуе 52-і батальён, які збірае косткі, павінен іх даследваць і перадаць мясцовым уладам да перапахавання. Ініцыятыва вось ужо тры з паловай гады дамагаецца і прызнання гэтага месца месцам масавых расстрэлаў, і патрабуе аддаць належную павагу няшчасным, бязвінна забітым сталінскімі апрычнікамі.

Вось за гэта і судзілі ўжо другі раз у Віцебскім раённым судзе сп.Яна Дзяржаўцава па даносе загадчыцы аддзела ЖКГ Віцебскага раёна Кацярыны Воінавай. Суддзя Цярэнцьева падтрымала яе абвінавачанні па арт. 23.43 (пахаванне без дазволу ...) і вынесла вырак – штраф у 5 базавых.

Я –- Вольга Данцыт


"Я –- Вольга Данцыт" – перформанс у судовай залі падчас перапынку сябрамі ініцыятывы "Хайсы" у знак пратэсту . Тут, на лаве падсудных, павінны быць чорныя капальнікі разам з прадстаўнікамі ўлады. "Я – Вольга Данцыт" – напамін аб жудасных старонках мінулага. "Я – Вольга Данцыт" – папярэджанне суайчыннікам.

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

У Віцебску ў гонар Раства Хрыстова адбыўся конкурс на лепшае выкананне песні

25 снежня ў Віцебску вернікі царквы хрысціян веры Евангельскай “Новае жыццё” па шматгадовай традыцыі зладзілі Дзень Нараджэння Ісуса Хрыста ў рэстаране, куды запрасілі сваіх знаёмых, якія наведваюць царкоўныя службы або вельмі рэдка, або ніколі.
Последние новости>> Все статьи

Былыя кандыдаты ў дэпутаты Ірына Захарава і Алёна Шабуня не прызнаюць выбары на сваіх акругах сапраўднымі

Прамоўцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, былыя кандыдаты ў дэпутаты ў Віцебскі гарадскі Савет дэпутатаў Ірына Захарава і Алёна Шабуня 20 лютага падалі скаргі ў Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, у Віцебскую абласную і гарадскую

На сустрэчы з выбарцамі Шымчанка не прывёў ні воднага прыклада сваіх дасягненняў як дэпутата

14 лютага ў СШ 46 адбылася сустрэча з праўладным кандыдатам у дэпутаты ў Віцебскі гарадскі Савет дэпутатаў па Школьнай выбарчай акрузе №22 Алегам Шымчанкам. Зараз ён з’яўляецца дзеючым дэпутатам 27 склікання па Білеўскай акрузе №23, калі глядзець па тэрыторыі, то гэта тая ж самая вуліца, толькі

Дыскусія Алены Шабуні і Таццяны Сівачэнка (відэа)

"Людзям пара ўжо прачнуцца, час усвядоміць сваю значнасць", - лічыць кандыдат у дэпутаты Магілёўскага аблсавета Таццяна Сівачэнка. Намеснік дырэктара па навуковай працы ва "КБ "Прамысловыя тэхналогіі і комплексы", Таццяна Сівачэнка балатуецца ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі кандыдатам у