Пікет за свабоду слова

31 студзеня 2018 г. у Віцебску адбыўся касацыйны суд над сябрам БХД Зміцерам Лупачам, якога вінавацілі ў супрацы з неакрэдытаваным тэлеканалам Белсат. У падтрымку Зміцера Лупача, а таксама заблакаванага сайта Хартыя97, абараняючы канстытуцыйны прынцып свабоды слова, каманды прамоўцаў БХД Ірыны Захаравай і Алены Шабуні зладзілі сёння пікет-пэрфаманс.

Пікет за свабоду слова


Адзін з удзельнікаў з завязанымі вачыма і заклееным ротам трымае плакат:"Так не будзе!" Іншыя плакаты – "Чытаю Хартыю”, “гляджу БЕЛСАТ!” А прамоўца Алена Шабуня трымала выяву Зміцера Лупача з інфармацыяй, што ў 2017 годзе Лупач як журналіст-фрылансер атрымаў больш за 3 тысячы штрафу. Так прамоўцы засведчылі і сваю салідарнасць з журналістамі, і увогуле з асноўным прынцыпам дэмакратычнага жыцця – свабоды слова.

Пікет за свабоду слова


Пікетоўцы стаялі непадалёку ад будынка абласнога суда, каля біліятэцы Леніна.

Пікет за свабоду слова


Яны былі добра бачны і мінакам, і пасажырам грамадскага транспарту, і, зразумела, заўсёдашняй "ахове", якая здымала больш за гадзіну з машыны паміж дамамі з іншага боку вуліцы, бо так стаяць было халодна. Час ад часу мінакі віталі пікетоўцаў воклічам "Жыве Беларусь!" і наважваліся падыйсці ды паразмаўляць.

Пікет за свабоду слова

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

У Віцебску ў гонар Раства Хрыстова адбыўся конкурс на лепшае выкананне песні

25 снежня ў Віцебску вернікі царквы хрысціян веры Евангельскай “Новае жыццё” па шматгадовай традыцыі зладзілі Дзень Нараджэння Ісуса Хрыста ў рэстаране, куды запрасілі сваіх знаёмых, якія наведваюць царкоўныя службы або вельмі рэдка, або ніколі.
Последние новости>> Все статьи

Былыя кандыдаты ў дэпутаты Ірына Захарава і Алёна Шабуня не прызнаюць выбары на сваіх акругах сапраўднымі

Прамоўцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, былыя кандыдаты ў дэпутаты ў Віцебскі гарадскі Савет дэпутатаў Ірына Захарава і Алёна Шабуня 20 лютага падалі скаргі ў Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, у Віцебскую абласную і гарадскую

На сустрэчы з выбарцамі Шымчанка не прывёў ні воднага прыклада сваіх дасягненняў як дэпутата

14 лютага ў СШ 46 адбылася сустрэча з праўладным кандыдатам у дэпутаты ў Віцебскі гарадскі Савет дэпутатаў па Школьнай выбарчай акрузе №22 Алегам Шымчанкам. Зараз ён з’яўляецца дзеючым дэпутатам 27 склікання па Білеўскай акрузе №23, калі глядзець па тэрыторыі, то гэта тая ж самая вуліца, толькі

Дыскусія Алены Шабуні і Таццяны Сівачэнка (відэа)

"Людзям пара ўжо прачнуцца, час усвядоміць сваю значнасць", - лічыць кандыдат у дэпутаты Магілёўскага аблсавета Таццяна Сівачэнка. Намеснік дырэктара па навуковай працы ва "КБ "Прамысловыя тэхналогіі і комплексы", Таццяна Сівачэнка балатуецца ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі кандыдатам у