У Віцебску адбыўся супольны правацэнтрысцкі пікет

28 студзеня ў цэнтры Віцебска адбыўся сумесны пікет прамоўцаў БХД Ірыны Захаравай і Алены Шабуні ў цэнтры Віцебска, да якога далучылася і кандыдат ад АГП Ірына Яскевіч. Таму пікет атрымаўся правацэнтрысцкім.

У Віцебску адбыўся супольны правацэнтрысцкі пікет


Падчас пікету яго ўдзельнікі збіралі подпісы за празрысты бюджэт і за ўратаванне возера Заронава пад Віцебскам. Шмат хто з віцяблянаў яго добра ведае і як улюбёнае ў недалёкім мінулым месцы рыбалкі, і проста адпачынку.

У Віцебску адбыўся супольны правацэнтрысцкі пікет


“Зладзілі невялікі перформанс. Прасілі мінакоў адказаць на два пытанні: меркаванне пра інстытут сучаснага савету дэпутатаў і адносна гарадскога бюджэту. Жадаючых адказаць на іх за гадзіну пікета знайшлося няшмат, але і тое, што напісалі людзі, дае падставу абагульніць адказы на першае пытанне: "Дармаеды". Па другім людзі хацелі б, каб каб іх грошы пайшлі на ахову здароўя, на аквапарк, на школы і садкі.

У Віцебску адбыўся супольны правацэнтрысцкі пікет


Надвор'е у Віцебску непікетнае; сцюдзёны і сыры вецер. Зараз з намі "неслі вахту" гэбэшнікі - тыя ўсіх здымалі на камеру. Гэта заўважалі людзі, стараліся асабліва каля нас не затрымлівацца за выключэннем некаторых, хто ўзяўся нават нам дапамагаць”, - адзначыла каардынатар БХД у Віцебску Таццяна Севярынец.

У Віцебску адбыўся супольны правацэнтрысцкі пікет

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

У Віцебску ў гонар Раства Хрыстова адбыўся конкурс на лепшае выкананне песні

25 снежня ў Віцебску вернікі царквы хрысціян веры Евангельскай “Новае жыццё” па шматгадовай традыцыі зладзілі Дзень Нараджэння Ісуса Хрыста ў рэстаране, куды запрасілі сваіх знаёмых, якія наведваюць царкоўныя службы або вельмі рэдка, або ніколі.
Последние новости>> Все статьи

Былыя кандыдаты ў дэпутаты Ірына Захарава і Алёна Шабуня не прызнаюць выбары на сваіх акругах сапраўднымі

Прамоўцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, былыя кандыдаты ў дэпутаты ў Віцебскі гарадскі Савет дэпутатаў Ірына Захарава і Алёна Шабуня 20 лютага падалі скаргі ў Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, у Віцебскую абласную і гарадскую

На сустрэчы з выбарцамі Шымчанка не прывёў ні воднага прыклада сваіх дасягненняў як дэпутата

14 лютага ў СШ 46 адбылася сустрэча з праўладным кандыдатам у дэпутаты ў Віцебскі гарадскі Савет дэпутатаў па Школьнай выбарчай акрузе №22 Алегам Шымчанкам. Зараз ён з’яўляецца дзеючым дэпутатам 27 склікання па Білеўскай акрузе №23, калі глядзець па тэрыторыі, то гэта тая ж самая вуліца, толькі

Дыскусія Алены Шабуні і Таццяны Сівачэнка (відэа)

"Людзям пара ўжо прачнуцца, час усвядоміць сваю значнасць", - лічыць кандыдат у дэпутаты Магілёўскага аблсавета Таццяна Сівачэнка. Намеснік дырэктара па навуковай працы ва "КБ "Прамысловыя тэхналогіі і комплексы", Таццяна Сівачэнка балатуецца ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі кандыдатам у