Заронава ў абдымках страху

Як мы (каманда кандыдата ў дэпутаты па Ноўкінскай выбарчай акрузе №6 Віцебскага раёна Алены Янушкоўскай) і абяцалі, прыехалі ў Заронава збіраць подпісы за ўратаванне Заронаўскага возера.

Заронава ў абдымках страху


Прыехалі даволі рана, бо яшчэ заронаўцы не атаварыліся ў аўталаўцы “Ганна”, якая гандлюе тут штосуботу. І мы наўпрост падыйшлі да людзей. Пачуўшы, пра што клопат, людзі ажывіліся і пачалі запісвацца пад калектыўным зваротам.

Заронава ў абдымках страху


- Канешне, трэба ратаваць!
- От як добра, можа яшчэ ўнукі нашы ў возеры пакупаюцца, а то зусім загадзілі
- Давайце, давайце, я яшчэ за суседзяў падпішуся, жывем жа на самым беразе. Мы ўсе толькі за тое!
- Так, трэба ратаваць, але я падпісваць нічога не буду. – Што так? – Не буду і ўсё! – ага, нешта тут не тое!..

Заронава ў абдымках страху


Падчас хаджэння па кватэрах, сустрэч на вуліцах высвятляецца, што з кожным падпісантам у падтрымку Алены Янушкоўскай была праведзена асабістая размова. Маўляў, паспрабуйце толькі што яшчэ падпісаць! Паспрабуйце толькі за яе прагаласаваць! (Сп. Алену не зарэгістравалі ў Заронаўскі сельскі савет, але ў спісы бюлетэняў ў Віцебскі раённы савет яна трапіла, і заронаўцы мусяць выбіраць). Размовы неназваных нам асоб адбыліся з кожным, хто з падпісантаў працуе, хто нешта атрымлівае на інваліда, хто неяк залежыць...

Хто адводзіў вочы, хто крыху агрэсіўна проста адмаўляўся, хто і распавядаў…

Заронава ў абдымках страху


Настрашаныя былі яшчэ і тым, што да аднаго з тых, хто даваў інтэрв’ю журналістам пра стан возера і “засвяціўся”, ужо прыходзіла міліцыя і склала пратакол. Віктар Басаў амовіўся яго падпісваць (мы, зразумела, падтрымаем яго).

Алё, заронаўскія дзеячы ад улады, райвыканкам, гэта што, дзяржаўная таямніца? Таямніца, што вы аніякія гаспадары, аніякія кіраўнікі, што загадзілі возера, што развалілі ўсё, што толькі можна, што трапіла на вашыя крывыя вочы, што трапіла ў вашыя сквапныя заграбушчыя рукі, што бессаромна травіце заронаўцаў іржавай пітной вадой, што пра гарачую яны толькі мараць і ведаюць : мары незбывальныя. Што ў іх нават газа няма… Аграгарадок называецца. Ды каб вам!..

Замест таго, каб прыехаць ЗА тымі, хто давёў заронаўцаў да ручкі, з кайданкамі і пастановай пракурора, вы алавянымі вачыма глядзіце на людзей і пырскаеце сліной?!

Вы атрымліваеце асалоду, калі прыніжаеце людзей, калі перад вамі паслухмянае быдла. А самі хто? Як лёгка папіраецца асноўнае правіла хрысціянства: стаўся да людзей так, як вы хочаце, каб ставіліся да вас. Дык ведайце: павагі вам НЯМА. У людзей спытайце. Гэта няважна, што яны ПАКУЛЬ толькі вас ціха ненавідзяць і баяцца. ПАКУЛЬ.

Дарэчы, пасля рэпартажу пра Заронаўскае возера, адбылося нейкае шавяленне: прымчалася нейкае начальства, знайшлі ключ ад ачышчальных збудаванняў, нешта там пашчоўкалі і вырашылі, што ўсё зрабілі. Яшчэ й некага з мясцовых прызначылі ключом тым заведаваць.

Заронава ў абдымках страху


Проста так не будзе! Мы вельмі разлічваем, што Міністэрства аховы прыроды і асяроддзя знойдуць свае рычагі ўздзеяння на адказных прашчалыг. А не, дык цярпенне і страх – катэгорыі нявечныя…

Таццяна Севярынец

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

У Віцебску ў гонар Раства Хрыстова адбыўся конкурс на лепшае выкананне песні

25 снежня ў Віцебску вернікі царквы хрысціян веры Евангельскай “Новае жыццё” па шматгадовай традыцыі зладзілі Дзень Нараджэння Ісуса Хрыста ў рэстаране, куды запрасілі сваіх знаёмых, якія наведваюць царкоўныя службы або вельмі рэдка, або ніколі.
Последние новости>> Все статьи

Былыя кандыдаты ў дэпутаты Ірына Захарава і Алёна Шабуня не прызнаюць выбары на сваіх акругах сапраўднымі

Прамоўцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, былыя кандыдаты ў дэпутаты ў Віцебскі гарадскі Савет дэпутатаў Ірына Захарава і Алёна Шабуня 20 лютага падалі скаргі ў Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, у Віцебскую абласную і гарадскую

На сустрэчы з выбарцамі Шымчанка не прывёў ні воднага прыклада сваіх дасягненняў як дэпутата

14 лютага ў СШ 46 адбылася сустрэча з праўладным кандыдатам у дэпутаты ў Віцебскі гарадскі Савет дэпутатаў па Школьнай выбарчай акрузе №22 Алегам Шымчанкам. Зараз ён з’яўляецца дзеючым дэпутатам 27 склікання па Білеўскай акрузе №23, калі глядзець па тэрыторыі, то гэта тая ж самая вуліца, толькі

Дыскусія Алены Шабуні і Таццяны Сівачэнка (відэа)

"Людзям пара ўжо прачнуцца, час усвядоміць сваю значнасць", - лічыць кандыдат у дэпутаты Магілёўскага аблсавета Таццяна Сівачэнка. Намеснік дырэктара па навуковай працы ва "КБ "Прамысловыя тэхналогіі і комплексы", Таццяна Сівачэнка балатуецца ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі кандыдатам у