Прамоўцам БХД давялося яшчэ пазмагацца, каб увесці ў дзеянне рашэнне ЦВК

Адміністрацыі Віцебскіх раёнаў вымушаны былі па скаргах прамоўцаў БХД "Права выбару" Алены Шабуні ды Ірыны Захаравай, а таксама пад націскам ЦВК змяніць сваё рашэнне адносна месцаў агітацыі.

Прамоўцам БХД давялося яшчэ пазмагацца, каб увесці ў дзеянне рашэнне ЦВК


Доўгі час гэта былі завуголлі, дзе гады ў рады з'яўляўся чалавек.

Мы ўжо радаваліся: нарэшце! І пайшлі ў гарвыканкам ды гарадскую камісію з уведамленнямі, што пікеты праводзіць будзем. Заяўкі падалі, але не паспелі сыйсці, як чыноўнікаў асяніла. Не, кажуць, зараз вы павінны ўведаміць усе адміністрацыі, бо рашэнні прымаліся імі. Добра. Паехалі па адміністрацыях.

І ў першай жа, Чыгуначнай, застопарыліся. Пачытаўшы паперу, чыгуначныя адміністратары пачалі насіцца па кабінетах, ой! ах! куды? калі? Час ішоў. Зразумеўшы, што рэгістрацыі ўведамлення не дачакаюцца, прамоўцы адправіліся да старшыні, дзе патрабавалі не задаваць бязглуздых пытанняў, а проста зарэгістраваць паперу. Ледзь асмеліліся... У Першамайскай адміністрацыі крыху спакайней, але таксама вельмі напружыліся.. З Кастрычніцкай адміністрацыі ўжо тэлілі самі: калі прыйдзеце?

Канешне, адна справа, калі проста гарвыканкам прымае рашэнні аб пікетаванні падчас збору подпісаў, а тут прыходзіцца браць адказнасць ім, рэгіянальна. От жа ж... І добра ведаюць, што бел-чырвона-белыя сцягі лунаць над нашымі пікетамі будуць. Ужо заўтра.

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

У Віцебску ў гонар Раства Хрыстова адбыўся конкурс на лепшае выкананне песні

25 снежня ў Віцебску вернікі царквы хрысціян веры Евангельскай “Новае жыццё” па шматгадовай традыцыі зладзілі Дзень Нараджэння Ісуса Хрыста ў рэстаране, куды запрасілі сваіх знаёмых, якія наведваюць царкоўныя службы або вельмі рэдка, або ніколі.
Последние новости>> Все статьи

Былыя кандыдаты ў дэпутаты Ірына Захарава і Алёна Шабуня не прызнаюць выбары на сваіх акругах сапраўднымі

Прамоўцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, былыя кандыдаты ў дэпутаты ў Віцебскі гарадскі Савет дэпутатаў Ірына Захарава і Алёна Шабуня 20 лютага падалі скаргі ў Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, у Віцебскую абласную і гарадскую

На сустрэчы з выбарцамі Шымчанка не прывёў ні воднага прыклада сваіх дасягненняў як дэпутата

14 лютага ў СШ 46 адбылася сустрэча з праўладным кандыдатам у дэпутаты ў Віцебскі гарадскі Савет дэпутатаў па Школьнай выбарчай акрузе №22 Алегам Шымчанкам. Зараз ён з’яўляецца дзеючым дэпутатам 27 склікання па Білеўскай акрузе №23, калі глядзець па тэрыторыі, то гэта тая ж самая вуліца, толькі

Дыскусія Алены Шабуні і Таццяны Сівачэнка (відэа)

"Людзям пара ўжо прачнуцца, час усвядоміць сваю значнасць", - лічыць кандыдат у дэпутаты Магілёўскага аблсавета Таццяна Сівачэнка. Намеснік дырэктара па навуковай працы ва "КБ "Прамысловыя тэхналогіі і комплексы", Таццяна Сівачэнка балатуецца ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі кандыдатам у