Суд адмовіўся разглядаць скаргу на нерэгістрацыю Алены Янушкоўскай кандыдатам

Суд Віцебскага раёна адмовіў кандыдату Алене Янушкоўскай у разглядзе скаргі на нерэгістрацыю яе кандыдатам па Заронаўскай сельскай акрузе Віцебскай раённай выбарчай камісіяй.

Суд адмовіўся разглядаць скаргу на нерэгістрацыю Алены Янушкоўскай кандыдатам


Суд адмовіў на падставе таго, што сп. Алена на адзін дзень спазнілася з падачай скаргі ў суд.Так атрымалася, таму што Віцебская абласная выбарчая камісія зацягнула разгляд аналагічнай скаргі і толькі ў вечары апошняга магчымага для падачы скаргі ў суд дня паведаміла, што разглядаць яе не будзе. Такім чынам час падачы і быў пратэрмінаваны. Зараз застаецца толькі падаць скаргу ў суд на дзеянні абласной камісіі.

Віцебская выбарчая машына, якая ўключае ў сябе і такія структуры, як суды і пракуратуры, мае добра наладжаны механізм замаруджвання разгляду спраў, апраўдання любога беззаконня дзеянняў камісій рознага ўзроўню, аб чым сведчыць багатая гісторыя ўдзелу ў выбарах прамоўцаў БХД: Таццяны Севярынец, Алены Шабуня, Святланы Валажонак, Паўла Севярынца ды іншых. Зараз яна (гісторыя) "узбагачаваецца" новымі імёнамі...

"Выбары ў Беларусі – гэта дрэнны спектакль. І ўдзельнічаем мы, каб выбаршчыкі нарэшце скінулі свае ружовыя акуляры ды зразумелі, што адсeджвацца па ўласных дыванах – апошняя справа, баяцца і маўчаць – здрадніцтва ў дачыненні да ўласных дзяцей і ўнукаў. І пакуль не падымемся з уласных дываноў не спаганім з гэтай улады за ўсе гады стратаў і расчараванняў, НІЧОГА не зменіцца", - адзначыла каардынатар БХД па Віцебшчыне Таццяна Севярынец.

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

У Віцебску ў гонар Раства Хрыстова адбыўся конкурс на лепшае выкананне песні

25 снежня ў Віцебску вернікі царквы хрысціян веры Евангельскай “Новае жыццё” па шматгадовай традыцыі зладзілі Дзень Нараджэння Ісуса Хрыста ў рэстаране, куды запрасілі сваіх знаёмых, якія наведваюць царкоўныя службы або вельмі рэдка, або ніколі.
Последние новости>> Все статьи

Былыя кандыдаты ў дэпутаты Ірына Захарава і Алёна Шабуня не прызнаюць выбары на сваіх акругах сапраўднымі

Прамоўцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, былыя кандыдаты ў дэпутаты ў Віцебскі гарадскі Савет дэпутатаў Ірына Захарава і Алёна Шабуня 20 лютага падалі скаргі ў Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, у Віцебскую абласную і гарадскую

На сустрэчы з выбарцамі Шымчанка не прывёў ні воднага прыклада сваіх дасягненняў як дэпутата

14 лютага ў СШ 46 адбылася сустрэча з праўладным кандыдатам у дэпутаты ў Віцебскі гарадскі Савет дэпутатаў па Школьнай выбарчай акрузе №22 Алегам Шымчанкам. Зараз ён з’яўляецца дзеючым дэпутатам 27 склікання па Білеўскай акрузе №23, калі глядзець па тэрыторыі, то гэта тая ж самая вуліца, толькі

Дыскусія Алены Шабуні і Таццяны Сівачэнка (відэа)

"Людзям пара ўжо прачнуцца, час усвядоміць сваю значнасць", - лічыць кандыдат у дэпутаты Магілёўскага аблсавета Таццяна Сівачэнка. Намеснік дырэктара па навуковай працы ва "КБ "Прамысловыя тэхналогіі і комплексы", Таццяна Сівачэнка балатуецца ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі кандыдатам у