Я не я, і хата не мая

Прыкладна так паводзіць сябе Віцебская гарадская выбарчая камісія, куды звярнуліся кандыдаты ад "Права выбару" Захарава Ірына і Шабуня Алена са скаргамі на вызначэнні адміністрацыяй Першамайскага раёна Віцебска месцаў для агітацыі па-за памяшканнямі.

Я не я, і хата не мая


Усяго 9 месцаў было прызначана рашэннем ад 04.01.2018 г., ніводнае з іх не трапляла ў межы акругаў №18 (Захарава І.) і 22 (Шабуня А). Між тым у сталіцы прынятае было адэкватнае рашэнне: агітаваць можна паўсюль, але з абмежаваннямі. На гэтую дыскрымінацыю ўказвалі кандыдаты ў сваіх скаргах. Яшчэ ўчора ўвечары глядзелі на тое рашэнне на старонцы сайта гарвыканкама, прысвечанай выбарам, думалі-гадалі, дзе ж усё-такі праводзіць пікеты. 23 студзеня Ірына Захарава атрымала па пошце адказ, што гарадская камісія не ў стане нешта там указваць адміністрацыям раёнаў. Маўляў, ні пры чым мы тут.
Але сённяшні "паход" на іх сайт да рашэнняў адміністрацый нас прыемна ўразіў: vitebsk.gov.by Ад 18.01, прычым пазначана. што гэта выпраўленне рашэння ад 04.01 (заднім чыслом, як кажуць), бо ўчора ўвечары (22.01) гэтага яшчэ не было.
Не, ну спадарства, гэта добра, што вы пачынаеце думаць, вучыцеся выпраўляць свае памылкі, стараецеся ісці ў нагу з часам. Ня ведаю, што таму паспрыяла – скаргі кандыдатаў ці намеры прыткіх бэрэсэмаўцаў за грашовую падзяку пастаяць у пікетах ды пазбіраць ад выбарцаў пажаданні (ім жа як стаяць па завуголлях?), але мы, канешне, скарыстаемся той магчымасцю. На жаль, да сёй пары кандыдаты не могуць атрымаць падтрымку ад сваіх каманд – давераных асоб. У Віцебску камісіі затармазілі гэты працэс – выпіску адпаведных пасведчанняў... Што так?

Таццяна Севярынец

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

У Віцебску ў гонар Раства Хрыстова адбыўся конкурс на лепшае выкананне песні

25 снежня ў Віцебску вернікі царквы хрысціян веры Евангельскай “Новае жыццё” па шматгадовай традыцыі зладзілі Дзень Нараджэння Ісуса Хрыста ў рэстаране, куды запрасілі сваіх знаёмых, якія наведваюць царкоўныя службы або вельмі рэдка, або ніколі.
Последние новости>> Все статьи

Былыя кандыдаты ў дэпутаты Ірына Захарава і Алёна Шабуня не прызнаюць выбары на сваіх акругах сапраўднымі

Прамоўцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, былыя кандыдаты ў дэпутаты ў Віцебскі гарадскі Савет дэпутатаў Ірына Захарава і Алёна Шабуня 20 лютага падалі скаргі ў Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, у Віцебскую абласную і гарадскую

На сустрэчы з выбарцамі Шымчанка не прывёў ні воднага прыклада сваіх дасягненняў як дэпутата

14 лютага ў СШ 46 адбылася сустрэча з праўладным кандыдатам у дэпутаты ў Віцебскі гарадскі Савет дэпутатаў па Школьнай выбарчай акрузе №22 Алегам Шымчанкам. Зараз ён з’яўляецца дзеючым дэпутатам 27 склікання па Білеўскай акрузе №23, калі глядзець па тэрыторыі, то гэта тая ж самая вуліца, толькі

Дыскусія Алены Шабуні і Таццяны Сівачэнка (відэа)

"Людзям пара ўжо прачнуцца, час усвядоміць сваю значнасць", - лічыць кандыдат у дэпутаты Магілёўскага аблсавета Таццяна Сівачэнка. Намеснік дырэктара па навуковай працы ва "КБ "Прамысловыя тэхналогіі і комплексы", Таццяна Сівачэнка балатуецца ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі кандыдатам у