Алена Янушкоўская: Мы з вамі адказваем за ўсё, што нас акружае

22 студзеня адбыўся выступ на радыё прамоўцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алены Янушкоўскай. Публікуем яго цалкам:

Алена Янушкоўская: Мы з вамі адказваем за ўсё, што нас акружае


“Паважаныя выбаршчыкі, добры дзень!

Я, Алена Янушкоўская, кандыдат у дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па Ноўкінскай выбарчай акрузе №6 і Віцебскага раённага Савета па Заронаўскай акрузе №9. Прытрымліваюся хрысціянскіх прынцыпаў, дзе чалавек, клопат пра яго, любоў да яго - галоўнае. Менавіта чалавек з усімі яго надзеямі і болямі павінен быць у цэнтры ўвагі любой улады, улада павінна служыць яму. Менавіта так: не чалавек для ўлады, а ўлада для чалавека!

Сама я, Алена Янушковская, неаднаразова звярталася да ўладаў рознага ўзроўню па праблемах, якія не даюць магчымасці больш-менш прыстойна жыць вёсцы Суйкава, дзе гадамі не праводзіцца даўно абяцаны уладай вадаправод, дзе непраходныя дарогі, дзе падтапляюць з-за засмечаных дрэнажаў падворкі. Дзе я жыву ўжо больш за 10 гадоў. І ведаю сельскае жыццё, яго хараства і нягоды не па чутках.

Выехала я са зборам подпісаў у Заронава. Нядаўна квітнеючы калгас спустошаны, людзі гадамі п'юць іржавую ваду, некалі чыстае і рыбнае Заронаўскае возера ператвараецца ў смярдзючае балота, бо ні мясцовае, ні раённае, ні абласное начальства гэта не хвалюе, а Заронаўская каналізацыя дзень за днём цячэ ў возера.

Вось і вырашыла я, што сэнсу ад такіх мясцовых дэпутатаў, старшынь Саветаў мала. Яны ідуць ва ўладу не таму, што хочуць служыць нам з вамі, а шукаюць у гэтых месцах прывілеяў, тую самую ўладу, бо не займаюць свае месцы ў сумленнай і справядлівай выбарчай барацьбе, а прызначаюцца зверху як лаяльныя да начальства і паслухмяныя ва ўсім.

Я, Алена Янушкоўская, чалавек незалежны, я апанент існуючай улады. Я ёй кажу прама пра недахопы і патрабую выканання іх жа рашэнняў і абяцанняў.

І ўжо аднавілася будаўніцтва вадаправоду па вуліцы Партызанскай ў Суйкаве, вызначаныя тэрміны рамонту дарог тут жа, з дрэнажнымі канавамі пытанне яшчэ не вырашана. Мы з камандай завастрылі ўвагу грамадскасці на стане пітной вады ў Заронаве, адпраўлена электроннае паведамленне са скаргай на экалогію Заронаўскага возера ў Міністэрства прыродных рэсурсаў, падрыхтаваны калектыўны зварот да мясцовай інспекцыі прыроды, у камітэт па абароне прыроды і ў той жа Міністэрства.

Мы з вамі адказваем за ўсё, што нас акружае, што пакінем сваім дзецям у спадчыну. Я не маю на ўвазе дом, дачу, машыну. Я маю на ўвазе возера, ваду, лес - нашу Радзіму, Беларусь. Наша абыякавасць, безыніцыятыўнасць можа пазбавіць нашых дзяцей і ўнукаў гэтай галоўнай спадчыны.

Далучайцеся да маёй, Алены Янушкоўскай, каманды. Разам мы зможам нашмат больш, разам мы зможа адстаяць сваё права выбару, сваю волю, сваю Радзіму. Жыве Беларусь!”

bchd.info

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

У Віцебску ў гонар Раства Хрыстова адбыўся конкурс на лепшае выкананне песні

25 снежня ў Віцебску вернікі царквы хрысціян веры Евангельскай “Новае жыццё” па шматгадовай традыцыі зладзілі Дзень Нараджэння Ісуса Хрыста ў рэстаране, куды запрасілі сваіх знаёмых, якія наведваюць царкоўныя службы або вельмі рэдка, або ніколі.
Последние новости>> Все статьи

Былыя кандыдаты ў дэпутаты Ірына Захарава і Алёна Шабуня не прызнаюць выбары на сваіх акругах сапраўднымі

Прамоўцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, былыя кандыдаты ў дэпутаты ў Віцебскі гарадскі Савет дэпутатаў Ірына Захарава і Алёна Шабуня 20 лютага падалі скаргі ў Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, у Віцебскую абласную і гарадскую

На сустрэчы з выбарцамі Шымчанка не прывёў ні воднага прыклада сваіх дасягненняў як дэпутата

14 лютага ў СШ 46 адбылася сустрэча з праўладным кандыдатам у дэпутаты ў Віцебскі гарадскі Савет дэпутатаў па Школьнай выбарчай акрузе №22 Алегам Шымчанкам. Зараз ён з’яўляецца дзеючым дэпутатам 27 склікання па Білеўскай акрузе №23, калі глядзець па тэрыторыі, то гэта тая ж самая вуліца, толькі

Дыскусія Алены Шабуні і Таццяны Сівачэнка (відэа)

"Людзям пара ўжо прачнуцца, час усвядоміць сваю значнасць", - лічыць кандыдат у дэпутаты Магілёўскага аблсавета Таццяна Сівачэнка. Намеснік дырэктара па навуковай працы ва "КБ "Прамысловыя тэхналогіі і комплексы", Таццяна Сівачэнка балатуецца ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі кандыдатам у