Сорамна, спадарства!

Усім камісіям: Віцебскай абласной, Віцебскай раённай – дагадзіла дакументамі на рэгістрацыю кандыдатам спадарыня Алена Янушкоўская. А вось Заронаўскай – не! І што ж там здарылася?

Сорамна, спадарства!


Аж тры подпісы несапраўдных знайшлі правяраючыя. За першымі двума прыязджалі ў Баршчоўку ды патрапілі да сваякоў Алены, братоў Власенка. Надурылі ім галовы, паказалі два лісты, дзе былі занатаваныя іх дадзеныя нібыта з іх подпісамі. Патрабавалі пашпарты і ўпэўнілі, што подпісы фэйкавыя. Мужыкі разгубіліся, забыліся, што подпісы ставілі ў адным лісце, ды побач друг за другам, у прысутнасці Алены ды сябра ініцыятыўнай групы. Па патрабаванні правяраючых браты напісалі паперкі, што подпісы не іх. Да трэццяга падпісанта, што жыве ў Суйкава, па словах спадара Хлусевіча, камісія нават не прыйшла, ад яго імя сварганілі яшчэ адну адмову ды вынеслі вырак: не рэгістраваць.

Сорамна, спадарства!


Думалі: прыме кандыдат іх рашэнне з горам, але спрачацца не будзе. Ды не на тую трапілі. Усё Алена разведала, высветліла, заручылася скаргай аднавяскоўца. А вось сваякі падвялі, маўляў, разбірайцеся самі, мы ні на якія выбары ўвогуле больш не пойдзем, раз вы такія... Людзі, яны ж розныя, магчыма, ёсць чым трымаць гэных Власенкаў мясцовай уладзе, вёска ж, мала ці што...

Скарга Алены Янушкоўскай пададзена ў раённую камісію – у першую інстанцыю. Будзе трэба, яна пойдзе і далей.

Сорамна, спадарства!


Сорамна, спадарства!


Аніяк не могуць пагадзіцца вясковыя сельсавецкія дзеячы, што Алена мае вялікія шансы заняць чыёсці прыгрэтае ва ўладзе месца: і плёткі пра яе распускалі, і з выбарамі старасты абвялі, і тут намахлярылі. Але ж вяровачка ўецца не бясконца.

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

У Віцебску ў гонар Раства Хрыстова адбыўся конкурс на лепшае выкананне песні

25 снежня ў Віцебску вернікі царквы хрысціян веры Евангельскай “Новае жыццё” па шматгадовай традыцыі зладзілі Дзень Нараджэння Ісуса Хрыста ў рэстаране, куды запрасілі сваіх знаёмых, якія наведваюць царкоўныя службы або вельмі рэдка, або ніколі.
Последние новости>> Все статьи

Былыя кандыдаты ў дэпутаты Ірына Захарава і Алёна Шабуня не прызнаюць выбары на сваіх акругах сапраўднымі

Прамоўцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, былыя кандыдаты ў дэпутаты ў Віцебскі гарадскі Савет дэпутатаў Ірына Захарава і Алёна Шабуня 20 лютага падалі скаргі ў Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, у Віцебскую абласную і гарадскую

На сустрэчы з выбарцамі Шымчанка не прывёў ні воднага прыклада сваіх дасягненняў як дэпутата

14 лютага ў СШ 46 адбылася сустрэча з праўладным кандыдатам у дэпутаты ў Віцебскі гарадскі Савет дэпутатаў па Школьнай выбарчай акрузе №22 Алегам Шымчанкам. Зараз ён з’яўляецца дзеючым дэпутатам 27 склікання па Білеўскай акрузе №23, калі глядзець па тэрыторыі, то гэта тая ж самая вуліца, толькі

Дыскусія Алены Шабуні і Таццяны Сівачэнка (відэа)

"Людзям пара ўжо прачнуцца, час усвядоміць сваю значнасць", - лічыць кандыдат у дэпутаты Магілёўскага аблсавета Таццяна Сівачэнка. Намеснік дырэктара па навуковай працы ва "КБ "Прамысловыя тэхналогіі і комплексы", Таццяна Сівачэнка балатуецца ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі кандыдатам у