Кожны мае права выбіраць ці быць абраным…

Віцебскія прамоўцы БХД Ірына Захарава, Алена Янушкоўская ды Алена Шабуня справіліся са зборам подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты.

Кожны мае права выбіраць ці быць абраным…


І калі Ірыну Захараву, як вельмі адказную старэйшую дома, ведае яе дом і наваколле, Алену Янушкоўскую ўжо пазнаюць у аўтобусах і маршрутках, Алену Шабуня ведае Білева, дзе актывісты БХД ў рамках розных кампаній дамагліся і адчынення медыцынскіх офісаў (пакуль замест паліклінікі), і ўзнаўлення будаўніцтва дзіцячага садка, і школы, і больш-менш нармалёвага руху грамадскага транспарта. Таму два вечары паходаў ад дзвярэй да дзвярэй далі неабходную колькасць подпісаў Алене Шабуня. Але вырашана працягнуць гэтую частку кампаніі, таму што ёсць у нас яшчэ адзін клопат, каб прымусіць віцебскія ўлады зрабіць бюджэт празрыстым.

Кожны мае права выбіраць ці быць абраным…


Не першую выбарчую кампанію праводзяць сябры БХД тут. Нехта пазнае адразу, нехта ўзгадвае ды нахвальвае, а ёсць і тыя, каму "звязацца" з нашай камандай азначае страту працы і розныя непрыемнасці. Ставімся з разуменнем, хаця і прапануем вучыцца адстойваць сваё права выбару.
На здымках: прамоўца Алена Шабуня і яе памагатыя ў час збору подпісаў.

Кожны мае права выбіраць ці быць абраным…

Таццяна Севярынец

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

У Віцебску ў гонар Раства Хрыстова адбыўся конкурс на лепшае выкананне песні

25 снежня ў Віцебску вернікі царквы хрысціян веры Евангельскай “Новае жыццё” па шматгадовай традыцыі зладзілі Дзень Нараджэння Ісуса Хрыста ў рэстаране, куды запрасілі сваіх знаёмых, якія наведваюць царкоўныя службы або вельмі рэдка, або ніколі.
Последние новости>> Все статьи

Уратуем Заронаўскае возера!

У Міністэрства прыродных рэсурсаў адпраўлены электронны зварот з просьбай правесці якасны маніторынг стану возера Заронава і яго асяроддзя.

Павал Севярынец прэзэнтаваў у Віцебску раман “Беларусалім. Золак”

Беларускі палітык і пісьменьнік Павал Севярынец прэзэнтаваў 14 студзеня ў Віцебску першую частку раману “Беларусалім” – кнігі, якую пісаў цягам апошніх 12 гадоў. Паводле слоў аўтара, “гэта кніга пра Беларусь, якая прачынаецца ў цемры”. Віцебская прэм’ера “Беларусаліму” выклікала вялікую цікавасьць

Алена Янушкоўская: я іду, каб вырашаць праблемы, якія гадамі не вырашаюць улады

Прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алена Янушкоўская, якая балатуецца ў Заронаўскі сельсавет і Віцебскі райсавет дэпутатаў, распавяла пра праблемы, з якімі яна сутыкнулася падчас збору подпісаў у сваю падтрымку: